Вайна

УСУ нанеслі ўдар па НПЗ ва Уфе

Раніцай 1 жніўня ўлады Башкартастана паведамілі пра атаку беспілотнікаў на сталіцу рэспублікі Уфу.

Фота з сацсетак

Кіраўнік Башкартастана Радзій Хабіраў заявіў, што сродкі супрацьпаветранай абароны адбілі напад, аднак пасля падзення абломкаў аднаго са збітых дронаў у прамысловай зоне ўзнікла задымленне. Паводле яго слоў, пацярпелых няма, а экстранныя службы ліквідуюць наступствы.

Паводле паведамленняў і аналізу відэазапісаў з месца падзей, пасля атакі адбыўся пажар на нафтаперапрацоўчым заводзе «Башнафта-Уфанафтахім». Над прадпрыемствам былі бачныя вялікія слупы чорнага дыму. Украінскія маніторынгавыя рэсурсы паведамлялі як мінімум пра тры цэнтры ўзгарання.

«Башнафта-Уфанафтахім» уваходзіць у склад Уфімскага нафтаперапрацоўчага комплексу кампаніі «Раснафта». Завод выпускае аўтамабільнае паліва, нафтавы кокс, звадкаваныя газы, серу і іншыя нафтапрадукты. Разам з двума іншымі прадпрыемствамі комплекс перапрацоўвае да 23,5 мільёна тон нафты за год і лічыцца адным з найбуйнейшых у Расіі.

Гэта ўжо не першая атака на нафтаперапрацоўчыя прадпрыемствы Уфы. Раней беспілотнікі наносілі ўдары па іх 25 чэрвеня і 8 ліпеня. Прамысловая зона, дзе размешчаныя заводы, знаходзіцца прыкладна за 1 500 кіламетраў ад мяжы з Украінай.

Пасля паведамленняў пра пагрозу беспілотнікаў у Башкартастане быў уведзены рэжым падвышанай небяспекі. На некалькі гадзін таксама спыняў працу аэрапорт Уфы, пасля чаго абмежаванні былі знятыя.

Яшчэ ў чэрвені кіраўнік Башкартастана паведамляў, што ў рэгіёне ствараюцца да ста мабільных агнявых груп для супрацьдзеяння беспілотнікам. Пасля гэтага, паводле адкрытых паведамленняў, рэгіён неаднаразова падвяргаўся атакам. Сярод аб'ектаў, якія ўжо траплялі пад удары, называліся лінейныя вытворча-дыспетчарскія станцыі кампаніі «Транснафта» і нафтахімічны комплекс «Газпрамнафтахім Салават».

Каментары

Цяпер чытаюць

Від на Каложскую царкву безнадзейна сапсаваны41

Від на Каложскую царкву безнадзейна сапсаваны

Усе навіны →
Усе навіны

«Цяпер я здаю 41 кватэру ў Мінску і хачу вырасці да 100 кватэр». Беларус расказаў пра бізнэс на кароткатэрміновай арэндзе жылля31

У Пятрухіна на стрыме выбілі з рук тэлефон. Блогер абрынуўся на беларусаў Уроцлава37

Самы доўгі тралейбусны маршрут Мінска збіраюцца зрабіць яшчэ даўжэйшым

У мінскім метро расказалі, колькі часу займае паездка ад першай да апошняй станцыі

Кіраўнік МЗС Літвы пракаментаваў магчымасць змякчэння санкцый супраць Беларусі і яе ролю ў мірных перамовах6

Гіганцкі фантан працаваў сёння раніцай у Мінску

Памерла Ганна Садоўская — дзяячка польскай супольнасці ў Ваўкавыску1

«Лік ідзе на хвіліны, а сваякі павінны бегаць па вуліцы і шукаць мужчын». Ці павінна хуткая дапамога выносіць пацыента з кватэры?13

«Пад канвоем вывезлі нас з мяжы». Расійская блогерка расказала пра затрыманне мужа на беларускай мяжы праз падпіску5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Від на Каложскую царкву безнадзейна сапсаваны41

Від на Каложскую царкву безнадзейна сапсаваны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць