Свет44

Прынц Гары і Меган Маркл вяртаюцца ў Вялікабрытанію пасля шасці гадоў добраахвотнага выгнання

Але яны пераедуць у прыватную, а не каралеўскую рэзідэнцыю.

Фота: Jonathan Brady-Pool/Getty Images 

Герцаг і герцагіня Сасэксскія плануюць вярнуцца ў Вялікабрытанію праз шэсць гадоў пасля таго, як яны адмовіліся ад выканання каралеўскіх абавязкаў і пераехалі ў ЗША, піша Бі-бі-сі.

Першымі пра гэта паведамілі газеты Daily Telegraph і Sun. Паводле іх звестак, прынц Гары і яго жонка Меган маюць намер пераехаць з Каліфорніі ў Вялікабрытанію ў канцы жніўня — у прыватную, а не каралеўскую рэзідэнцыю за межамі Лондана.

Іх дзеці, сямігадовы прынц Арчы і пяцігадовая прынцэса Лілібет, павінны пачаць навучанне ў брытанскай школе ў верасні.

Кароль Карл III быў праінфармаваны пра пераезд у нядзелю. На гэты момант няма планаў ні для прынца Гары, ні для Меган, звязаных з вяртаннем да абавязкаў членаў каралеўскай сям’і.

Прадстаўнік прынца Гары і Букінгемскі палац пакуль не давалі каментароў наконт гэтага. Крыніца, блізкая да пары, пацвердзіла дакладнасць паведамленняў, піша Reuters.

Герцаг і герцагіня Сасэксскія разам з дзецьмі наведалі караля ў ліпені, але іх пераезд пры гэтым не абмяркоўваўся. Карл III не ведаў пра іх пераезд да мінулых выходных, аднак ён рады магчымасці часцей бачыцца з сям’ёй прынца ў прыватным парадку.

Вяртання афіцыйнага статусу прынца Гары і Меган не чакаецца — яны застануцца прыватнымі асобамі.

Прынц Уільям і прынцэса Кэтрын таксама былі праінфармаваныя пра іх планы.

Прынц Гары і Меган пакінулі Вялікабрытанію і перасталі выконваць каралеўскія абавязкі вясной 2020 года. З таго часу сямейныя стасункі заставаліся напружанымі, а візіт да караля і каралевы Камілы ў ліпені стаў ключавой падзеяй.

Палац апісаў сустрэчу ў прыватным доме караля ў Глостэршыры як «прыватнае сямейнае мерапрыемства». Кароль упершыню больш чым за чатыры гады ўбачыў сваіх унукаў.

Прынц Гары і Меган разам не былі ў Вялікабрытаніі з 2022 года, калі яны прысутнічалі на пахаванні каралевы Лізаветы II.

Бяспека пары доўгі час была прычынай напружанасці, паколькі просьба герцага Сасэкскага аб паліцэйскай ахове была адхіленая.

Летась прынц Гары прайграў судовы працэс наконт узроўню аховы, на якую ён і яго сям’я маюць права падчас знаходжання ў Вялікабрытаніі.

Раней прынц Гары заяўляў, што асцярогі наконт бяспекі перашкаджаюць яму прыязджаць у Вялікабрытанію і браць з сабой жонку і дзяцей.

Прынц Гары — малодшы брат прынца Уільяма, які лічыцца спадкаемцам каралеўскага трону. Гары — толькі пяты ў чарзе.

Каментары4

  • Terminy
    20.08.2026
    Яны не прынц і прынцэса, а герцаг і герцагіня. Тытулаў "прынцыў" ня маюць. Адпаведна і дзеці ніякія ня "прынцы"; яны дзеці герцага, асобных тытулаў ім не надавалі.
  • все деньги мира казалось бы к их ногам... но
    20.08.2026
    почему они так плохо выглядят?
  • Королевский эксперт
    21.08.2026
    Terminy, как раз дети имеют титулы принца и принцессы, это автоматически в Британии. Чтобы такого не было, нужно издать отдельный указ, где детей таких титулов бы лишили

Цяпер чытаюць

Палкоўнік-беларус заклікаў расійскіх камандзіраў самім спыніць вайну32

Палкоўнік-беларус заклікаў расійскіх камандзіраў самім спыніць вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі пацвердзіў, што карвет «Меркурый» каля Лівіі патапіла Украіна. Другой цэллю быў сухагруз «Ангара»3

Фінансы акцёра Эштана Кутчэра перасягнулі адзнаку адзін мільярд даляраў2

У Расіі пасля атак дронаў гараць два НПЗ і нафтавая станцыя, звязаная з «Дружбай»5

Мінчук развесіў фота суседкі ў пад'ездзе і зрабіў «дошку ганьбы»15

Новы хітрык махляроў. Зараз тэлефануюць нібы ад імя «Белэнерга» і прапануюць праверыць электрычнасць1

Дэмакраты атрымалі найбуйнейшую большасць у Палаце прадстаўнікоў ЗША з 1992 года2

Памятаеце Насту Рыбку? Яна цяпер праваабаронца19

Мінчанцы забаранілі хадзіць у спартзалу з дзіцем у вазку7

Z-каналы скардзяцца на страту пазіцый на Сумскім кірунку і рыхтуюцца да абароны Курскага памежжа9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Палкоўнік-беларус заклікаў расійскіх камандзіраў самім спыніць вайну32

Палкоўнік-беларус заклікаў расійскіх камандзіраў самім спыніць вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць