Грамадства1111

Стала вядома, з чыім партрэтам на папцы Святлана Ціханоўская будзе на Генасамблеі ААН

Прэс-служба Святланы Ціханоўскай апублікавала яе фота ў Нью-Ёрку, куды дэмакратычная лідарка прыехала для ўдзелу ў працы Генеральнай асамблеі ААН. Яна ідзе па вуліцы горада з партрэтам беларускага палітвязня на папцы. 

Традыцыя з'яўляцца на важных міжнародных мерапрыемствах з партрэтамі беларускіх палітзняволеных закладзеная Святланай Ціханоўскай даўно. Першапачаткова на папцы быў партрэт яе мужа Сяргея Ціханоўскага, але пасля вызвалення яго ў чэрвені 2025 года традыцыя працягнулася, але партрэты сталі мяняцца. 

Гэтым разам на папцы Ціханоўскай — партрэт блогера Уладзіміра Цыгановіча, вядомага як аўтар YouTube-канала MozgON. За кратамі ён знаходзіцца з 9 чэрвеня 2020 года, а асуджаны ажно на 16 гадоў зняволення. 

21‑25 верасня Святлана Ціханоўская возьме ўдзел у 81‑ай Генеральнай Асамблеі ААН. У гэтыя дні ў адным месцы збяруцца сусветныя лідары, міністры і дыпламаты з усяго свету. Таксама Ціханоўская будзе ўдзельнічаць у сустрэчах і мерапрыемствах на палях Асамблеі.

Каментары11

  • политзек
    21.09.2026
    блогеры свете нужны значит и важны а автуховичи,рельсовые партизаны с прострелеными ногами не нужны,вот потому она и не имеет авторитета
  • Жора
    21.09.2026
    Давайце ўжо патрэт Брэжнева і біць абцасам па трыбуне. Так хоць запомняць.
  • Чаго не зробіш дзеля справы
    21.09.2026
    Я ўжо думала з голым каверыным.

Цяпер чытаюць

Від на Каложскую царкву безнадзейна сапсаваны41

Від на Каложскую царкву безнадзейна сапсаваны

Усе навіны →
Усе навіны

«Цяпер я здаю 41 кватэру ў Мінску і хачу вырасці да 100 кватэр». Беларус расказаў пра бізнэс на кароткатэрміновай арэндзе жылля31

У Пятрухіна на стрыме выбілі з рук тэлефон. Блогер абрынуўся на беларусаў Уроцлава37

Самы доўгі тралейбусны маршрут Мінска збіраюцца зрабіць яшчэ даўжэйшым

У мінскім метро расказалі, колькі часу займае паездка ад першай да апошняй станцыі

Кіраўнік МЗС Літвы пракаментаваў магчымасць змякчэння санкцый супраць Беларусі і яе ролю ў мірных перамовах6

Гіганцкі фантан працаваў сёння раніцай у Мінску

Памерла Ганна Садоўская — дзяячка польскай супольнасці ў Ваўкавыску1

«Лік ідзе на хвіліны, а сваякі павінны бегаць па вуліцы і шукаць мужчын». Ці павінна хуткая дапамога выносіць пацыента з кватэры?13

«Пад канвоем вывезлі нас з мяжы». Расійская блогерка расказала пра затрыманне мужа на беларускай мяжы праз падпіску5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Від на Каложскую царкву безнадзейна сапсаваны41

Від на Каложскую царкву безнадзейна сапсаваны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць