Грамадства22

У раёне мінскіх вуліц Гая і Арлоўскай пачалі зносіць прыватны сектар

У раёне вуліц Гая і Арлоўскай у Мінску пачалі зносіць прыватную забудову, якая трапіла ў зону рэканструкцыі пад новы жылы комплекс. Будаўнікі ўжо разбіраюць першыя дамы, а былыя ўладальнікі часткі сядзіб перасяліліся, атрымаўшы грашовыя выплаты або кватэры ў новых дамах, піша Domovita.by.

Першыя работы пачаліся на скрыжаванні вуліцы Гая і 7‑га Арлоўскага завулка. Тут ужо знеслі некалькі дамоў і расчысцілі пляцоўку. У першую чаргу пад знос вызначылі 17 прыватных сядзіб, размешчаных на 7-м, 4‑м і 5‑м Арлоўскіх завулках. У пакінутых дамах камунальныя службы ўжо перакрылі газ.

Пераважна гэта старыя дамы без гарадскіх выгод — з мясцовай каналізацыяй і без цэнтральнага водаправода. Іх уладальнікі пагадзіліся на перасяленне, выбраўшы грашовую кампенсацыю або кватэры ў новабудоўлях. Па словах мясцовага жыхара Аляксандра, некаторыя суседзі пераехалі ў дамы на вуліцы Маршала Лосіка.

Аднак частка ўладальнікаў пакідаць свае дамы не збіраецца. Гаворка ідзе перадусім пра ўпарадкаваныя катэджы, у якіх ёсць усе неабходныя камунікацыі. Іх гаспадары не пагадзіліся з прапанаванымі горадам умовамі і хочуць застацца на сваіх участках. Па словах мясцовага жыхара, знос гэтых дамоў пакуль не плануецца, бо ўладальнікі не прынялі прапанаваныя варыянты кампенсацыі або перасялення.

Тэрыторыя ў межах вуліц Шчадрына, Гая і Арлоўскай павінна быць істотна перабудавана ў адпаведнасці з зацверджаным дэталёвым планам. На месцы прыватнага сектара плануюць узвесці шматпавярховыя жылыя дамы павышанай паверхавасці на стылабатах. Першыя два ўзроўні будынкаў будуць адведзеныя пад камерцыйныя памяшканні — там плануюць размясціць крамы, аптэкі, кавярні і іншыя сэрвісы.

У больш шырокім маштабе пад знос у гэтым раёне вызначылі больш за 400 прыватных сядзіб. На вызваленай тэрыторыі плануецца пабудаваць больш за 4000 новых кватэр агульнай плошчай больш за 270 тысяч квадратных метраў. Акрамя жылых дамоў, праект прадугледжвае будаўніцтва дзіцячых садоў, школы, паркінга і гандлёва-адміністрацыйнага комплексу.

Каментары2

  • Паклаценькі
    02.10.2026
    Божа як любіў замовіць шаву ў Жанчыка і з карастаянавай роварам праехацца па гэтым цудоўным прыватніку... Людзі паглядіце на гэты прамавугольнік - Карастаянава - Гая - Арлоўка, там усё спрэс 5павярховікі, 3 аднапад'ездных 9павярховіка і 1 трохпад'ездны "гмах" на 10 паверхаў. Якія на#уй "шматпавярховыя жылыя дамы павышанай паверхавасці на стылабатах"
  • Ліля
    03.10.2026
    Паклаценькі, Лілі Карастаянавай

Цяпер чытаюць

Стваральніца Belaruskicry упершыню пасля доўгай паўзы расказала, што цяпер з брэндам пасля прызнання яго экстрэмісцкім

Стваральніца Belaruskicry упершыню пасля доўгай паўзы расказала, што цяпер з брэндам пасля прызнання яго экстрэмісцкім

Усе навіны →
Усе навіны

Перастаў працаваць паблік «Беларуская турма» ў сацыяльнай сетцы «УКантакце»1

Пальчыс адказаў на прэтэнзію — «чаму народ вадзілі па праспектах» у 2020‑м60

Ціханоўскі з Карач згенеравалі 50‑старонкавы «маніторынг» дзейнасці «Нашай Нівы». Што з ім не так?43

Фонд Талая, што вінавацяць у русіфікацыі ўкраінскіх дзяцей, стварае цэнтр пад Барысавам3

У Гродзенскім заапарку нарадзілася дзіцяня міні-аленя — яго выратавала каза4

Сузаснавальнік Telegram Мікалай Дураў упершыню ажаніўся. Яго жонка можа быць звязаная з расійскімі спецслужбамі18

«Працаваў у дальнабоі больш за 20 гадоў». Што вядома пра загінулага ў страшным ДТЗ у суботу пад Старымі Дарогамі кіроўцу грузавіка?2

Памерла партызанка Клаўдзія Сяргеева. Ёй было 98 гадоў4

У Мінску запусцяць паліцэйскія дроны з Дубая, якія самі, без аператараў, вылятаюць з боксаў ВІДЭА3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стваральніца Belaruskicry упершыню пасля доўгай паўзы расказала, што цяпер з брэндам пасля прызнання яго экстрэмісцкім

Стваральніца Belaruskicry упершыню пасля доўгай паўзы расказала, што цяпер з брэндам пасля прызнання яго экстрэмісцкім

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць