Грамадства

У брэсцкіх кавярнях прызналі небяспечнымі больш за 10 кілаграмаў дэсертаў

Камітэт дзяржаўнага кантролю Брэсцкай вобласці праверыў некалькі кавярняў у Брэсце і знайшоў у іх парушэнні.

Фота: t.me/kgk_oficial

У некаторых установах прадаваліся тарты, дэсерты і іншая гатовая кулінарная прадукцыя без дакументаў, якія пацвярджалі б яе якасць і бяспеку. З продажу было знята больш за 10 кілаграмаў такой прадукцыі.

Акрамя таго, кантралёры выявілі выпадкі продажу ўжо адкрытых канцэнтратаў і сіропаў без пазначэння даты адкрыцця ўпакоўкі. Гэта важна, бо пасля адкрыцця ўпакоўкі тэрмін прыдатнасці такой прадукцыі скарачаецца.

Фота: t.me/kgk_oficial

У кавярнях таксама выкарыстоўвалі і прадавалі зерне кавы з уніфікаванымі знакамі, звесткі пра якую адсутнічалі ў інфармацыйнай сістэме маркіроўкі тавараў. Абарот такой прадукцыі ў Беларусі забаронены.

Пасля праверак уладальнікі ўстаноў прынялі неабходныя меры для ліквідацыі выяўленых парушэнняў і навядзення парадку.

Каментары

Цяпер чытаюць

Палкоўнік-беларус заклікаў расійскіх камандзіраў самім спыніць вайну32

Палкоўнік-беларус заклікаў расійскіх камандзіраў самім спыніць вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі пацвердзіў, што карвет «Меркурый» каля Лівіі патапіла Украіна. Другой цэллю быў сухагруз «Ангара»3

Фінансы акцёра Эштана Кутчэра перасягнулі адзнаку адзін мільярд даляраў2

У Расіі пасля атак дронаў гараць два НПЗ і нафтавая станцыя, звязаная з «Дружбай»5

Мінчук развесіў фота суседкі ў пад'ездзе і зрабіў «дошку ганьбы»15

Новы хітрык махляроў. Зараз тэлефануюць нібы ад імя «Белэнерга» і прапануюць праверыць электрычнасць1

Дэмакраты атрымалі найбуйнейшую большасць у Палаце прадстаўнікоў ЗША з 1992 года2

Памятаеце Насту Рыбку? Яна цяпер праваабаронца19

Мінчанцы забаранілі хадзіць у спартзалу з дзіцем у вазку7

Z-каналы скардзяцца на страту пазіцый на Сумскім кірунку і рыхтуюцца да абароны Курскага памежжа9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Палкоўнік-беларус заклікаў расійскіх камандзіраў самім спыніць вайну32

Палкоўнік-беларус заклікаў расійскіх камандзіраў самім спыніць вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць