Свет11

Уіткаф пасля сустрэчы па Украіне ў Нарвегіі плануе сустрэцца з Пуціным

Спецпасланнік ЗША плануе прадставіць прапановы па мірным урэгуляванні

Стыў Уіткаф. Фота: Ryan Murphy / Getty Images

Спецпасланнік прэзідэнта ЗША Стыў Уіткаф плануе наведаць Расію пасля перамоваў з украінскай дэлегацыяй у Осла. Пра гэта паведаміў журналіст Axios Барак Равід на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы X са спасылкай на амерыканскага чыноўніка.

У Маскве Уіткаф разлічвае сустрэцца з прэзідэнтам Уладзімірам Пуціным і прадставіць прапановы па мірным урэгуляванні, падрыхтаваныя сумесна з Кіевам і еўрапейскімі партнёрамі. Дакладныя тэрміны меркаванага візіту не называюцца.

Паводле слоў суразмоўцы журналіста, Уіткаф накіраваўся ў Осла, дзе ў аўторак, 20 кастрычніка, павінен сустрэцца з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім. Чакаецца, што ў перамовах таксама возьмуць удзел прэм’ер-міністр Нарвегіі Ёнас Гар Стэрэ, прадстаўнікі Еўрапейскага саюза і НАТА.

Зяць прэзідэнта ЗША Дональда Трампа Джарэд Кушнер пры гэтым не зможа асабіста прысутнічаць на сустрэчы ў Осла з-за грыпу, аднак далучыцца да перамоваў па відэасувязі.

Каментары1

  • Lukoil
    20.10.2026
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Від на Каложскую царкву безнадзейна сапсаваны41

Від на Каложскую царкву безнадзейна сапсаваны

Усе навіны →
Усе навіны

Памерла Ганна Садоўская — дзяячка польскай супольнасці ў Ваўкавыску1

«Лік ідзе на хвіліны, а сваякі павінны бегаць па вуліцы і шукаць мужчын». Ці павінна хуткая дапамога выносіць пацыента з кватэры?13

«Пад канвоем вывезлі нас з мяжы». Расійская блогерка расказала пра затрыманне мужа на беларускай мяжы праз падпіску5

Памёр 87‑гадовы турэцкі мільярдэр, уласнік мінскай Crowne Plaza. Але грошай не пакінуў ні жонцы-беларусцы, ні чатыром дзецям62

Стваральніца Belaruskicry упершыню пасля доўгай паўзы расказала, што цяпер з брэндам пасля прызнання яго экстрэмісцкім1

З цягніка зблізку знялі на відэа разбураную частку Крымскага моста8

У цэнтры Мінска на мосце 21‑гадовы перакуліўся на BMW. Момант трапіў на відэа2

Правакацыя з вялікай колькасцю ахвяр і абвінавачваннем Украіны. Стала вядома, якую правакацыю рыхтавалі на польска-расійскай мяжы7

Амерыканка пабіла рэкорд беларускі па кручэнні ў паветры на ўласных валасах

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Від на Каложскую царкву безнадзейна сапсаваны41

Від на Каложскую царкву безнадзейна сапсаваны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць