У Аўстраліі элітнага скакавога каня ўсыпілі, а цела проста выкінулі на сметнік
Аўстралійскага скакавога каня So You Are знайшлі мёртвым на сметніку прамысловых адкідаў у Сіднэі. Гэта адбылося праз два тыдні пасля таго, як ён заняў восьмае месца на прэстыжных скачках Кубак Мельбурна, піша Euronews.

Цела каня знайшоў адзін з мінакоў. Ён апублікаваў відэа знаходкі ў сацыяльных сетках і абурыўшыся тым, што парэшткі жывёліны апынуліся на сметніку.
Трэнер Б'ёрн Бэйкер паведаміў, што чыстакроўны жарабец не выжыў пасля цяжкога прыступу колікі. Яго тэрмінова даставілі ў спецыялізаваную ветэрынарную клініку для аказання неадкладнай дапамогі, але выратаваць жывёліну не ўдалося.
Пазней трэнер заявіў, што глыбока засмучаны тым, як абышліся з целам каня. Паводле яго слоў, So You Are пры жыцці любілі, а пасля смерці конь заслугоўваў годнага і паважлівага да сябе стаўлення. Ветэрынарная клініка REC Equine Specialists пачала расследаванне здарэння.
У клініцы прынеслі прабачэнні за абурэнне, выкліканае публікацыяй відэа, і прызналі, што парэшткі каня павінны былі своечасова і з павагай пахаваць.
Там патлумачылі, што жывёліну ўсыпілі пад анестэзіяй, пасля чаго яе забраў падрадчык і адвёз на ліцэнзаваны палігон для адкідаў. У клініцы назвалі тое, што адбылося, непрымальным і непаважлівым у дачыненні да каня і ўсіх, хто пра яго клапаціўся.
У выніку клініка заявіла, што неадкладна спыняе супрацоўніцтва з гэтым падрадчыкам.
Рэгулюючы орган скачак штата Новы Паўднёвы Уэльс Racing NSW паведаміў, што, згодна з рэкамендацыямі мясцовага Дэпартамента першасных галін, ліцэнзаваныя палігоны з'яўляюцца пажаданым месцам для ўтылізацыі жывёл, якія памерлі ў выніку эўтаназіі. Гэта звязана з выкарыстаннем хімічных рэчываў падчас працэдуры.
Цяпер праводзіцца праца, каб вызначыць, якія меры можна прыняць, каб падобныя выпадкі не паўтараліся.
Гранітныя пліты, крыжы, агароджы. Сям'я знайшла ў лесе могілкі хатніх жывёл
Пахаваць законна свайго хатняга любімца ў Беларусі можна толькі ў жывёльны могільнік. Парушэнне закону выглядае больш маральна прымальным для многіх
«А як карміць, хлебам хіба?» У магілёўскім заасадзе дзеці глядзелі на адсечаную галаву казулі ў ваўчыным вальеры
Праз больш чым 30 гадоў адсутнасці ў Беларусі зноў заўважылі прыкметы жыцця хахулі
Каментары