Свет77

Ультыматум Мерца аб дапамозе Украіне ў абмен на бюджэт адхілілі чатыры краіны ЕС

Старшыня Еўрапейскай рады Антоніу Кошта паспрабаваў супакоіць федэральнага канцлера Германіі Фрыдрыха Мерца пасля таго, як той накіраваў ліст з патрабаваннем звязаць зацвярджэнне бюджэту Еўрасаюза з абавязацельствамі ўсіх краін-членаў фінансаваць дапамогу Украіне. Ультыматум нямецкага канцлера ўжо адхілілі чатыры дзяржавы, піша Euronews.

Фрыдрых Мерц і Антоніу Кошта. Фота: European Union

У лісце, з якім азнаёмілася Euronews, Кошта паведаміў, што абмеркаванне абодвух пытанняў адбудзецца ў канцы лістапада на спецыяльным саміце ў Бруселі. Гэта адбудзецца пасля таго, як Еўракамісія падасць прапановы па пакрыцці фінансавага дэфіцыту Украіны.

Мерц, аднак, настойваў, каб пытанне разгледзелі ўжо на нефармальным саміце ў Дубліне на гэтым тыдні. Кошта заявіў, што з улікам апошніх падзей выдзеліць час для грунтоўнага абмеркавання сітуацыі вакол Украіны падчас гэтай сустрэчы. Такім чынам, ён даў нямецкаму канцлеру магчымасць узняць тэму перад іншымі еўрапейскімі лідарамі.

Еўрасаюз ужо паабяцаў пакрыць дзве траціны бюджэтнага дэфіцыту Украіны, які ацэньваецца ў 70 мільярдаў еўра. Гэта каля 45 мільярдаў еўра. Механізм выдзялення сродкаў пакуль не вызначаны. З улікам вялікага аб'ёму патрэб найбольш верагодным варыянтам стала выдача новых сумесных пазык.

Мерц напісаў Кошту, што абавязацельства выдзеліць Украіне новую дапамогу павінна стаць «ключавой папярэдняй умовай» для зацвярджэння наступнага бюджэту ЕС. Такім чынам, ён фактычна звязаў два спрэчныя пытанні, для вырашэння якіх патрабуецца аднагалосная згода ўсіх краін-членаў.

«Падтрымка Украіны — гэта пытанне нашай агульнай еўрапейскай бяспекі, і размеркаванне цяжару гэтай падтрымкі таксама павінна быць агульным», — напісаў нямецкі канцлер.

Супраць ультыматуму Мерца ўжо выступілі Славакія, Чэхія, Венгрыя і Балгарыя. Прэм'ер-міністр Славакіі Роберт Фіца назваў патрабаванне нямецкага канцлера «шантажом».

Гэтыя чатыры краіны хочуць дамагчыся выключэння свайго ўдзелу ў любых будучых пазыках для Украіны.

Каментары7

  • Материализация
    11.11.2026
    Призрака безденежья неоспоримо приблизит конец этой войны. И люди останутся жить дальше.
  • бабруйчанін
    11.11.2026
    ))) ЧэхіяСлавакія Венгрыя Балгарыя ...)))
    Нават ні здзівілся...каментавал аб былых " таварышчах камрадах" з былога ....
  • Швейк
    11.11.2026
    Хочуць адсядзецца з боку.

Від на Каложскую царкву безнадзейна сапсаваны41

Від на Каложскую царкву безнадзейна сапсаваны

Усе навіны →
Усе навіны

Памерла Ганна Садоўская — дзяячка польскай супольнасці ў Ваўкавыску1

«Лік ідзе на хвіліны, а сваякі павінны бегаць па вуліцы і шукаць мужчын». Ці павінна хуткая дапамога выносіць пацыента з кватэры?13

«Пад канвоем вывезлі нас з мяжы». Расійская блогерка расказала пра затрыманне мужа на беларускай мяжы праз падпіску5

Памёр 87‑гадовы турэцкі мільярдэр, уласнік мінскай Crowne Plaza. Але грошай не пакінуў ні жонцы-беларусцы, ні чатыром дзецям62

Стваральніца Belaruskicry упершыню пасля доўгай паўзы расказала, што цяпер з брэндам пасля прызнання яго экстрэмісцкім1

З цягніка зблізку знялі на відэа разбураную частку Крымскага моста8

У цэнтры Мінска на мосце 21‑гадовы перакуліўся на BMW. Момант трапіў на відэа2

Правакацыя з вялікай колькасцю ахвяр і абвінавачваннем Украіны. Стала вядома, якую правакацыю рыхтавалі на польска-расійскай мяжы7

Амерыканка пабіла рэкорд беларускі па кручэнні ў паветры на ўласных валасах

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Від на Каложскую царкву безнадзейна сапсаваны41

Від на Каложскую царкву безнадзейна сапсаваны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць