Грамадства22

Мінабароны расказала, як над Беларуссю збіваюць заблукалыя дроны

Зенітна-ракетныя войскі, радыётэхнічныя войскі і мабільныя агнявыя групы штодня выконваюць задачы па ахове мірнага неба над краінай. Пра гэта на тэлеканале СТБ расказаў памочнік міністра абароны па ідэалагічнай рабоце ва Узброеных сілах — начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы Міністэрства абароны Леанід Касінскі, піша БелТА.

Скрыншот відэа СТБ

Па яго словах, часам з'яўляюцца над тэрыторыяй Беларусі, то гэта ў асноўным «заблукалыя» дроны.

«Часцей за ўсё гэта тыя беспілотнікі, якія мы называем згубленымі, якія губляюць арыентацыю з-за ўздзеяння на іх сродкаў радыёэлектроннай барацьбы і вяртаюцца, пачынаюць шукаць сігнал. Як правіла, баявая работа па беспілотніках нашымі зенітна-ракетнымі войскамі вядзецца толькі ў тым выпадку, калі дзяжурныя сілы і сродкі ацэньваюць гэты беспілотнік як магчымую пагрозу, гэта значыць калі ён пралятае над пэўным раёнам або над якімі-небудзь стратэгічна важнымі дзяржаўнымі аб'ектамі. Тады пачынаецца баявая работа, тады іх збіваюць», — сказаў Леанід Касінскі.

Ён дадаў, што як паказвае практыка, над населенымі пунктамі збіваць беспілотнікі ні ў якім разе нельга, бо, як правіла, абломкі і баявая частка падаюць і наносяць шкоду.

«Таму баявая работа і паражэнне цэляў ажыццяўляюцца выбарачна», — падкрэсліў Леанід Касінскі.

Каментары2

  • ага
    16.11.2026
    брахня!
  • циркачи
    16.11.2026
    "Минобороны рассказало" )) А шо , минобороны одушевленное лицо ?

Цяпер чытаюць

На канцэрт Кадышавай у Мінску ў какошніках прыйшлі нават мужчыны85

На канцэрт Кадышавай у Мінску ў какошніках прыйшлі нават мужчыны

Усе навіны →
Усе навіны

УСУ ўдарылі па Крымскім мосце. Рух транспарту спынены15

Турысты накідалі ў фантан Трэві амаль на 200 тысяч еўра менш пасля таго, як падыход да яго зрабілі платным4

Кітайскі маркетплэйс Temu сам прапанаваў беларусцы супрацоўніцтва, але зліўся, калі даведаўся яе грамадзянства13

Мінабароны расказала, як над Беларуссю збіваюць заблукалыя дроны2

З Янам Памедорам Рэуцкім развіталіся ў Варшаве

Канкурэнт Starlink страціў 40 спадарожнікаў: ракета не даляцела да арбіты

Сабаленка адкацілася на трэцяе месца ў сусветным рэйтынгу

Сэрца — амаль адзіны орган, які не хварэе на рак. Навукоўцы пачынаюць разумець чаму1

Грэцкі агонь, антыкітэрскі механізм, сільфій ды іншыя страчаныя вынаходніцтвы. Чаму чалавецтва іх забыла?1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На канцэрт Кадышавай у Мінску ў какошніках прыйшлі нават мужчыны85

На канцэрт Кадышавай у Мінску ў какошніках прыйшлі нават мужчыны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць