Ле Пен: Францыя пры мне не будзе аказваць Украіне новай фінансавай дапамогі, але папярэднія абавязацельствы выканае
Лідарка французскіх правых Марын Ле Пен заявіла, што ў выпадку абрання прэзідэнтам Францыі ў наступным годзе спыніць выдачу Украіне новай фінансавай дапамогі. Паводле яе, стан дзяржаўных фінансаў краіны больш не дазваляе працягваць такую падтрымку ў найбліжэйшыя месяцы. Пры гэтым Францыя выканае ўжо ўзятыя абавязацельствы, у тым ліку датычныя сумеснай пазыкі Еўрасаюза на 90 мільярдаў еўра, паведамляе Deutsche Welle.

Пра гэта Ле Пен паведаміла 16 лістапада пасля сустрэчы ў Парыжы з паслом Украіны Вадзімам Амельчанкам. Гэта была першая яе сустрэча з украінскім дыпламатам.
Нягледзячы на намер скараціць фінансавую дапамогу, французская палітык заявіла, што Францыя працягне падтрымліваць Украіну пастаўкамі абсталявання, гуманітарнай дапамогай і больш актыўнай дыпламатычнай дзейнасцю. Ле Пен таксама падкрэсліла, што дасягненне міру павінна заставацца прыярытэтам.
Марын Ле Пен, якая цяпер лідзіруе ў апытаннях сярод магчымых кандыдатаў на змену Эмануэлю Макрону, раней закідалі сувязі з Расіяй. Яна сустракалася з Уладзімірам Пуціным у Крамлі ў 2017 годзе, а яе партыя атрымлівала крэдыт ад расійскага банка, які быў цалкам пагашаны ў 2023-м. Пры гэтым Ле Пен асудзіла расійскае ўварванне ва Украіну і заявіла, што з пачатку вайны нязменна падтрымлівае Украіну.
Яна таксама папрасіла перадаць Уладзіміру Зяленскаму, што гатовая сустрэцца з ім у Парыжы або Бруселі. Пра магчымы ўласны візіт у Кіеў, нягледзячы на запрашэнне ўкраінскага прэзідэнта, у заяве не згадвалася.
Апаненты Ле Пен асцерагаюцца, што яе імкненне да хуткага завяршэння вайны можа падштурхнуць Украіну прыняць нявыгадныя ўмовы міру. Эмануэль Макрон, каментуючы гэта пытанне, заявіў, што калі Расія зможа навязаць сваю волю еўрапейскай краіне сілай, аслабленай будзе ўся Еўропа. Ён таксама папярэдзіў, што спробы абмежаваць рэсурсы, даступныя Украіне, фактычна падштурхоўваюць да несправядлівага міру, які пакіне Украіну і Еўропу ўразлівымі.
«Шасціпалосная аўтастрада» да прэзідэнцтва. Беспарадкі ў Францыі ўзмацняюць шанцы Лё Пэн на прэзідэнцтва
Ці стане Францыя рызыкаваць Парыжам, баронячы Варшаву? Французскі «ядзерны парасон» такі ж сумнеўны, як амерыканскі
«Там і туалеты з дзіркай у падлозе, і вокны не зачыняюцца». Студэнтка-беларуска патлумачыла, чаму ў Францыі моладзь выйшла на пратэсты
У прэзідэнты Францыі вырашыў балатавацца пяціразовы алімпійскі чэмпіён
Цяпер чытаюць
Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал
Каментары