Грамадства

У Светлагорску рэканструююць ЦКК, дадаўшы новыя аб'екты

У Светлагорскім раёне плануюць рэканструяваць цэлюлозна-кардонны камбінат, дадаўшы новыя вытворчыя магутнасці і палігон для прамысловых адкідаў. Пра гэта паведаміў Светлагорскі райвыканкам, які абвясціў грамадскія абмеркаванні справаздачы аб ацэнцы ўздзеяння на навакольнае асяроддзе. Яны ўжо пачаліся і працягнуцца да 11 снежня, піша «Флагшток».

Інфаграфіка «Флагштока»

Светлагорскі ЦКК і раней выклікаў незадаволенасць мясцовых жыхароў: на працягу некалькіх гадоў яны скардзяцца на перыядычны рэзкі і едкі смурод, які ўзнікае праз выкіды прадпрыемства. Цяпер у выніку рэканструкцыі могуць з'явіцца новыя крыніцы таксічных выкідаў.

Да 25 лістапада жыхары могуць падаць заявы з прапановай правесці сход для абмеркавання справаздачы аб ацэнцы ўздзеяння на навакольнае асяроддзе, а таксама заявіць пра намер правесці грамадскую экалагічную экспертызу.

Светлагорскі ЦКК. Фота: tut.by

Праект прадугледжвае будаўніцтва палігона для захоўвання прамысловых адкідаў Светлагорскага ЦКК, якія нельга выкарыстоўваць, а таксама новай лініі вытворчасці беленай і нябеленай цэлюлозы магутнасцю 200 тысяч тон за год. Акрамя таго, плануецца ўзвесці аўтаматызаваную тэхналагічную лінію папяровай машыны для выпуску мяшковай паперы магутнасцю 160 тысяч тон за год.

Новыя аб'екты размесцяць на тэрыторыі ўжо наяўнага прамысловага комплексу камбіната. Палігон збіраюцца пабудаваць на паўднёвы ўсход ад Светлагорска, на поўдзень ад Светлагорскага ЦКК і прадпрыемства «СветлагорскХімвалакно». З паўднёвага боку да адведзенага пад яго ўчастка прымыкае гарадскі палігон цвёрдых камунальных адкідаў, які знаходзіцца прыкладна за чатыры кіламетры ад Светлагорска, ля шашы Рэчыца — Парычы.

Найбліжэйшая жылая забудова — вёска Якімава Слабада — размешчаная за 2,5 кіламетра на паўночны ўсход ад мяжы тэрыторыі, адведзенай пад палігон. Прыкладна за 2,2 кіламетра на паўночны захад знаходзяцца садовыя і агародныя ўчасткі на Заводскай вуліцы ў Светлагорску.

Новую лінію для вытворчасці беленай і нябеленай цэлюлозы плануюць размясціць у паўднёвай частцы цяперашняй прамысловай пляцоўкі камбіната. Яна мяжуе з тэрыторыяй «СветлагорскХімвалакна», Заводскай вуліцай і іншымі вытворчымі ўчасткамі ЦКК. Біржу балансаў і ачышчальныя збудаванні збіраюцца размясціць на суседняй тэрыторыі на ўсход ад цяперашняй біржы балансаў. З поўдня, поўначы і захаду гэты ўчастак мяжуе з сельскагаспадарчымі землямі і ляснымі масівамі.

Цэх для вытворчасці паперы плануюць пабудаваць у заходняй частцы дзейнага прадпрыемства. Найбліжэйшая жылая забудова ў Якімавай Слабадзе знаходзіцца больш чым за 540 метраў ад мяжы будучага аб'екта. За Заводскай вуліцай, на адлегласці больш за 100 метраў, размешчаныя садовыя і агародныя надзелы.

Рашэнне аб рэалізацыі праекта павінны прыняць да 5 лютага 2027 года.

Каментары

Цяпер чытаюць

На канцэрт Кадышавай у Мінску ў какошніках прыйшлі нават мужчыны73

На канцэрт Кадышавай у Мінску ў какошніках прыйшлі нават мужчыны

Усе навіны →
Усе навіны

Мінабароны расказала, як над Беларуссю збіваюць заблукалыя дроны2

З Янам Памедорам Рэуцкім развіталіся ў Варшаве

Канкурэнт Starlink страціў 40 спадарожнікаў: ракета не даляцела да арбіты

Сабаленка адкацілася на трэцяе месца ў сусветным рэйтынгу

Сэрца — амаль адзіны орган, які не хварэе на рак. Навукоўцы пачынаюць разумець чаму1

Грэцкі агонь, антыкітэрскі механізм, сільфій ды іншыя страчаныя вынаходніцтвы. Чаму чалавецтва іх забыла?1

Аргазм ёсць, а спермы няма. Што такое рэтраградная эякуляцыя і чым яна небяспечная11

Зяленскі заявіў, што Украіна спыніла больш за палову расійскай нафтаперапрацоўкі7

Літва заклікала прызнаць ГРУ тэрарыстычнай арганізацыяй9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На канцэрт Кадышавай у Мінску ў какошніках прыйшлі нават мужчыны73

На канцэрт Кадышавай у Мінску ў какошніках прыйшлі нават мужчыны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць