Грамадства66

«Спыталі, я жывая ці не». Беларускі б’юць трывогу: ім тэлефануюць з міліцыі і распытваюць пра труп

Беларускі дзеляцца ў сацсетках, што ім тэлефануюць з міліцыі, каб высветліць, ці ўсё з імі ў парадку. Усё б нічога, але жанчыны непакояцца: ці не могуць гэта аказацца махляры? Праскокваюць у абанентаў і іншыя страхі: «На працы напалохалі, што такім чынам збіраюць галасы для ШІ, а я не хачу».

Ілюстрацыйнае фота. Крыніца: dneprovec.by

Дык як зразумець, тэлефануе сапраўды міліцыя ці не?

«У нядзелю вечарам званок з незнаёмага нумара — адказваю. Называюць маё прозвішча, імя і імя па бацьку, прадстаўляюцца супрацоўнікам РАУС (не пачула аддзел і імя) і пытаюць, ці ўсё ў мяне добра, бо ў Віцебскай вобласці знайшлі неапазнаны труп»;

«Мне тэлефанавалі, спыталі, жывая ці не, выбачыліся, што напалохалі. Гэта быў РАУС»;

«Мне тэлефанавалі з такім самым пытаннем месяцы два таму і таксама па гэтай жа справе», — дзясяткі падобных аповедаў можна сустрэць у сацсетках ад беларусак з розных куткоў краіны.

Супрацоўнікі міліцыі сапраўды пачалі праводзіць такія апытанні пасля таго, як у красавіку гэтага года ў лесе ў Лепельскім раёне знайшлі труп невядомай жанчыны. Усё, што было вядома для арыенціроўкі: загінулай магло быць ад 18 да 40 гадоў, рост каля 170 см. Меркавалася, што смерць наступіла цягам года.

З улікам такой узроставай разбежкі ў апісаных прыкметах пад пошукі трапіла вялікая выбарка жыхарак краіны, таму іх апытанне дагэтуль не скончанае. Як і дагэтуль не апазнаны той самы труп.

У сувязі з вялікім аб’ёмам працы абзвонамі займаюцца не толькі супрацоўнікі з Віцебскай вобласці, дзе адбылася трагедыя. Гэта тлумачыць, чаму пазваніць могуць не толькі з гэтага рэгіёна.

Некалькі жанчын, якія перажывалі наконт таго, ці праўда іх турбавалі з міліцыі, у выніку вырашылі наўпрост перазваніць у органы — ім пацвердзілі, што міліцыя сапраўды такім чынам працягвае весці пошукі асобы ахвяры.

«Мне ўчора званілі, я села на паніку. Пазваніла таму ў 102 сама, прадыктавала нумар, яны праверылі і сказалі, што мне рэальна званіў іх супрацоўнік», — падзялілася сваім досведам карыстальніца Аліна.

Гэта сапраўды адзін з дзейсных спосабаў пацвердзіць, каму ж сапраўды належыць нумар, з якога вам дазваніліся. Да таго ж, у самой міліцыі нагадваюць: супрацоўнікі ніколі не будуць выведваць у вас уразлівую інфармацыю, такую як, напрыклад, нумар банкаўскай карткі. Не дашлюць яны вам і смс ці спасылкі. Не набяруць вас і з вайбера з замежнага нумара.

«У мяне не прасілі ніякіх дакументаў. Толькі калі я нешта даведаюся па тэме зніклай жанчыны, каб паведаміла ў МУС».

«І мне тэлефанавалі, ніякіх даных не прасілі, патлумачылі, чаму тэлефануюць і спыталі, ці ўсё добра са мной і блізкімі», — падзялілася яшчэ некалькі беларусак у Threads.

Каментары6

  • "я села на панику"
    14.11.2026
    [Рэд. выдалена]
  • цікаўны
    14.11.2026
    ну гэтая публіка шмат да чаго пры беззаконні прызвычаілася. Усё гэта так.

    Толькі што вы загалосіце, калі запісы з вашымі галасамі зусім не МУС Беларусі збярэ?

    Весела будзе? Вы у гэтым упэўнены?
  • Парада
    14.11.2026
    Трэба казаць наступнае: я гэтую ўладу з вашым галаватрасам не прызнаю, ідзіце да лешага. Званкі на гэтым скончацца.

Цяпер чытаюць

На канцэрт Кадышавай у Мінску ў какошніках прыйшлі нават мужчыны85

На канцэрт Кадышавай у Мінску ў какошніках прыйшлі нават мужчыны

Усе навіны →
Усе навіны

УСУ ўдарылі па Крымскім мосце. Рух транспарту спынены15

Турысты накідалі ў фантан Трэві амаль на 200 тысяч еўра менш пасля таго, як падыход да яго зрабілі платным4

Кітайскі маркетплэйс Temu сам прапанаваў беларусцы супрацоўніцтва, але зліўся, калі даведаўся яе грамадзянства13

Мінабароны расказала, як над Беларуссю збіваюць заблукалыя дроны2

З Янам Памедорам Рэуцкім развіталіся ў Варшаве

Канкурэнт Starlink страціў 40 спадарожнікаў: ракета не даляцела да арбіты

Сабаленка адкацілася на трэцяе месца ў сусветным рэйтынгу

Сэрца — амаль адзіны орган, які не хварэе на рак. Навукоўцы пачынаюць разумець чаму1

Грэцкі агонь, антыкітэрскі механізм, сільфій ды іншыя страчаныя вынаходніцтвы. Чаму чалавецтва іх забыла?1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На канцэрт Кадышавай у Мінску ў какошніках прыйшлі нават мужчыны85

На канцэрт Кадышавай у Мінску ў какошніках прыйшлі нават мужчыны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць