Свет2828

Ва Украіне 14‑гадовая школьніца нарадзіла ад 60‑гадовага мужчыны. Яна кажа, што ён добры бацька, і прасіла не караць яго

Школьніца нарадзіла ад 60‑гадовага мужчыны дачку і жыве разам з ім. У судзе яна заявіла, што ён клапоціцца пра іх і ўтрымлівае сям’ю. Пракурор таксама прасіў умоўнага пакарання, але суд прызначыў два гады абмежавання волі, то-бок «хіміі». 

Ілюстрацыйны здымак. Фота: vecteezy.com

У Жытомірскай вобласці 60‑гадовага мужчыну асудзілі на абмежаванне волі за інтымныя адносіны з 14‑гадовай школьніцай, піша ТСН.

Падзеі разгортваліся летам 2025 года ў Звягелі. 60‑гадовы мужчына, які дакладна ведаў, што яго знаёмай споўнілася толькі 14 гадоў, на працягу чэрвеня — жніўня 2025 года неаднаразова ўступаў з ёй у палавыя адносіны з яе добраахвотнай згоды.

Дзяўчына зацяжарала і 13 сакавіка 2026 года нарадзіла дачку. Мужчына прызнаў бацькоўства, падаўшы адпаведную заяву ў орган дзяржаўнай рэгістрацыі актаў грамадзянскага стану. Пара таксама спрабавала зарэгістраваць шлюб, аднак ім адмовілі, паколькі дзяўчына не дасягнула шлюбнага ўзросту.

На момант судовага разбору 60‑гадовы абвінавачаны, непаўналетняя дзяўчына і іх агульнае нованароджанае дзіця жылі разам у адным доме. Мужчына цалкам утрымліваў сям'ю за кошт вядзення хатняй гаспадаркі.

Пазіцыі бакоў у судзе і разгляд пагаднення

На судовым пасяджэнні абвінавачаны цалкам прызнаў сваю віну, шчыра раскаяўся і пералічыў 5000 грыўняў (каля 100 еўра) на патрэбы Узброеных сіл Украіны.

Як сама непаўналетняя пацярпелая, так і яе законны прадстаўнік і пракурор прасілі суд не пазбаўляць мужчыну волі. Яны прапаноўвалі прызначыць яму пяць гадоў пазбаўлення волі з вызваленнем ад адбывання пакарання і выпрабавальным тэрмінам на адзін год.

Дзяўчына заявіла ў судзе, што «абвінавачаны — добры бацька, клапоціцца пра яе і іх агульную дачку, яны жывуць адной сям'ёй. Яна адзначыла, што прымірылася з абвінавачаным, які цалкам кампенсаваў нанесеную шкоду, пацярпелая і іх дачка знаходзяцца на поўным грашовым утрыманні абвінавачанага».

Прысуд

Нягледзячы на просьбы пацярпелай і пракурора пра ўмоўнае пакаранне, суд вырашыў, што вызваленне ад адбывання пакарання немагчымае.

Ацэньваючы абставіны справы, суд падкрэсліў выключную амаральнасць і цынічнасць дзеянняў 60‑гадовага мужчыны ў дачыненні да 14‑гадовага дзіцяці, патэнцыйную шкоду нармальнаму псіхічнаму і фізічнаму развіццю дзяўчыны, а таксама вялікую розніцу ва ўзросце.

Суд прызнаў мужчыну вінаватым і прызначыў яму пакаранне ў выглядзе двух гадоў абмежавання волі.

Каментары28

  • Дэмаграфія
    16.11.2026
    Навошта за краты??? Няхай бы разам гадавалі малое.
    У такіх справах галоўнае - пазіцыя жанчыны. А яна "за", і ніякага прымусу не было, і ён афіцыйна стаў бацькам, і спрабаваў пабрацца шлюбам. Праз год-другі ажанілісь бы.
    А розніца ва ўзросце нікога не павінна хваляваць. Было б ёй 18, і ўсё роўна розніца вялікая. І што? Каменьні у іх кідаць?
  • Бяздонне
    16.11.2026
    Жах і дно, калі дзеўка кажа, што каханне то чаго пачынаць? Яна хацела і яна нарадзіла. Далібух каб праз пару гадоў раптам не ўзгадала, як некаторыя, што прымусіў-падмануў
  • Пачынаем
    16.11.2026
    Вельмі падтрымліваю Міколу Дзядка!

Цяпер чытаюць

На канцэрт Кадышавай у Мінску ў какошніках прыйшлі нават мужчыны74

На канцэрт Кадышавай у Мінску ў какошніках прыйшлі нават мужчыны

Усе навіны →
Усе навіны

Мінабароны расказала, як над Беларуссю збіваюць заблукалыя дроны2

З Янам Памедорам Рэуцкім развіталіся ў Варшаве

Канкурэнт Starlink страціў 40 спадарожнікаў: ракета не даляцела да арбіты

Сабаленка адкацілася на трэцяе месца ў сусветным рэйтынгу

Сэрца — амаль адзіны орган, які не хварэе на рак. Навукоўцы пачынаюць разумець чаму1

Грэцкі агонь, антыкітэрскі механізм, сільфій ды іншыя страчаныя вынаходніцтвы. Чаму чалавецтва іх забыла?1

Аргазм ёсць, а спермы няма. Што такое рэтраградная эякуляцыя і чым яна небяспечная11

Зяленскі заявіў, што Украіна спыніла больш за палову расійскай нафтаперапрацоўкі7

Літва заклікала прызнаць ГРУ тэрарыстычнай арганізацыяй9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На канцэрт Кадышавай у Мінску ў какошніках прыйшлі нават мужчыны74

На канцэрт Кадышавай у Мінску ў какошніках прыйшлі нават мужчыны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць