Вайна6666

У рамках «новай архітэктуры бяспекі» Масква прапануе вывесці ядзерную зброю і «Арэшнік» з Беларусі — інфармацыя пра перамовы ў Абу-Дабі

Узамен Расія хоча выключэння Фінляндыі з НАТА, забароны на базы НАТА ў Балтыі, расчлянення Украіны і федэралізацыі Малдовы.

Уладзімір Пуцін і ягоны дарадца Уладзімір Мядзінскі. Архіўнае фота: 27 студзеня 2024 года, Olga Maltseva/Pool Photo via AP

Паводле інфармацыі нямецкага выдання Bild, расійскія прадстаўнікі на перамовах у Абу-Дабі перадалі амерыканскаму, украінскаму і еўрапейскаму бакам сваё бачанне «новай еўрапейскай архітэктуры бяспекі».

Масква прапануе захаваць за сабой акупаваныя тэрыторыі Украіны і атрымаць увесь Данбас, уключаючы яшчэ не акупаваныя Славянск і Краматорск. Акрамя таго, расійскі план прадугледжвае адмову ад размяшчэння ваенных баз НАТА ў Эстоніі, Латвіі і Літве, а таксама выключэнне Фінляндыі з альянсу.

Акрамя таго, Украіна павінна атрымаць пазаблокавы статус і абавязацца не ўступаць у НАТА, аднак яе ўступленне ў Еўрасаюз не выключаецца. Парты Адэсы і Мікалаева прапануецца дэмілітарызаваць, каб Украіна не магла выкарыстоўваць іх у якасці ваенна-марскіх баз. Таксама прадугледжваюцца дамоўленасці аб свабодзе суднаходства ў Чорным і Балтыйскім морах.

Патрабаванні Масквы закранаюць і Малдову. Расія прапануе пераўтварыць яе ў федэратыўную рэспубліку, якая ўключае саму Малдову, а таксама аўтаномны рэгіён Гагаузія, які ўваходзіць у яе склад, і непрызнанае Прыднястроўе. У выпадку ўступлення краіны ў ЕС Прыднястроўе і Гагаузія павінны атрымаць магчымасць правесці рэферэндумы аб незалежнасці.

У абмен расійскі бок прапануе вывесці ядзерную зброю з Беларусі і адмовіцца ад размяшчэння там ракет сярэдняй далёкасці — магчыма, «Арэшнікаў». Акрамя таго, Масква гатовая вывесці войскі з Прыднястроўя.

Bild падкрэслівае, што гаворка ідзе толькі пра адну з прапаноў, якія абмяркоўваюцца ў неафіцыйных перамоўных колах. Перамоўная тактыка Расіі такая, што яе прадстаўнікі ствараюць уражанне, што невядома, які з планаў падтрымаў Уладзімір Пуцін.

Калі інфармацыя крыніц Bild праўдзівая, значыць, Масква размяшчала ядзерную зброю ў Беларусі — ці заяўляла пра размяшчэнне, бо няясна, ці ў рэальнасці тая зброя размешчаная — у якасці разменнай манеты для будучых перамоваў. Аляксандр Лукашэнка, нагадаем, сцвярджаў, што размяшчэнне ажыццяўляецца па яго просьбе. Гатоўнасць вывесці ядзерку і «Арэшнікі» паказвае, што Масква разглядала б Беларусь як гарантаваны падкантрольны актыў у выпадку калі такі падзел Еўропы быў бы зацверджаны. 

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што Украіна не пагодзіцца на такія патрабаванні Расіі. «Расія хоча не гарантый бяспекі, а магчымасці ўмешвацца ў чужыя справы», — сказаў ён. Краіны Еўрасаюза на саміце ў Дубліне заявілі, што краіны Еўропы самі будуць вызначаць сваю архітэктуру бяспекі.

Каментары66

  • Стась
    13.11.2026
    Жыццё без арэшнiка
  • Ну вот
    13.11.2026
    Для Республики Беларусь - это чудесный, практически идеальный вариант. Для народа Украины - тоже. Но "правильная позиция" по этому поводу будет - проклинать и требовать продолжения бойни. Начинайте.
  • Федзя
    13.11.2026
    Как она его выведет, если ядерного оружия в РБ нет?😂🤣

Цяпер чытаюць

Паўла Муравейку, які адпрацаваў намеснікам у Адміністрацыі Лукашэнкі толькі паўтара месяца, перавялі ў кіраўнікі Віцебшчыны24

Паўла Муравейку, які адпрацаваў намеснікам у Адміністрацыі Лукашэнкі толькі паўтара месяца, перавялі ў кіраўнікі Віцебшчыны

Усе навіны →
Усе навіны

З Янам Памедорам Рэуцкім развіталіся ў Варшаве

Канкурэнт Starlink страціў 40 спадарожнікаў: ракета не даляцела да арбіты

Сабаленка адкацілася на трэцяе месца ў сусветным рэйтынгу

Сэрца — амаль адзіны орган, які не хварэе на рак. Навукоўцы пачынаюць разумець чаму1

Грэцкі агонь, антыкітэрскі механізм, сільфій ды іншыя страчаныя вынаходніцтвы. Чаму чалавецтва іх забыла?1

Аргазм ёсць, а спермы няма. Што такое рэтраградная эякуляцыя і чым яна небяспечная11

Зяленскі заявіў, што Украіна спыніла больш за палову расійскай нафтаперапрацоўкі7

Літва заклікала прызнаць ГРУ тэрарыстычнай арганізацыяй9

Зборная Беларусі па футболе прайграла Албаніі ў вырашальным матчы Лігі нацый14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Паўла Муравейку, які адпрацаваў намеснікам у Адміністрацыі Лукашэнкі толькі паўтара месяца, перавялі ў кіраўнікі Віцебшчыны24

Паўла Муравейку, які адпрацаваў намеснікам у Адміністрацыі Лукашэнкі толькі паўтара месяца, перавялі ў кіраўнікі Віцебшчыны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць