Свет2121

Эстонія закрывае мяжу з Расіяй з 1 снежня. Прычынай стала спроба ГРУ падпаліць абаронны завод 

Усе пагранічныя пераходы паміж дзвюма краінамі спыняць працу пасля начнога нападу дыверсантаў на абароннае прадпрыемства Threod Systems. Спецслужбы ўжо затрымалі восем жыхароў Латвіі, а міністр замежных спраў Эстоніі праінфармаваў пра рашэнне закрыць мяжу калег з Літвы, Латвіі і Фінляндыі.

Мост цераз Нарву паміж эстонскай Нарвай і расійскім Івангарадам. Фота: Wikimedia Commons

Пра рашэнне цалкам спыніць работу ўсіх пунктаў пропуску на эстонска-расійскай мяжы з 1 снежня 2026 года ў нядзелю, 15 лістапада, паведаміў у сацсетцы X міністр замежных спраў Эстоніі Маргус Цахкна. Паводле яго слоў, Талін пайшоў на гэты крок пасля атрымання доказаў таго, што расійская ваенная выведка — ГРУ — замовіла дыверсію супраць прадпрыемства эстонскай абароннай прамысловасці.

Кіраўнік эстонскай дыпламатыі падкрэсліў, што закрыццё пагранічных пераходаў абмяжуе магчымасці Масквы весці варожую дзейнасць на тэрыторыі Эстоніі і ўзмоцніць меры па прадухіленні абыходу санкцый. У папярэднім паведамленні Маргус Цахкна адзначыў, што на фоне няўдач на полі бою і ўкраінскай устойлівасці Крэмль усё часцей звяртаецца да сабатажу і запалохвання, каб дэстабілізаваць еўрапейскія грамадствы і адцягнуць іх увагу ад падтрымкі Украіны.

Напад а трэцяй ночы

Як паведаміла ў сацсетцы X Паліцыя бяспекі Эстоніі — KaPo, спроба атакі адбылася ў ноч на суботу, 14 лістапада, а 03:06. Мэтай дыверсантаў быў будынак кампаніі Threod Systems у муніцыпалітэце Віймсі непадалёк ад Таліна, якая выпускае беспілотнікі і электрааптычныя сістэмы выведкі. Нападнікі разлічвалі ўчыніць выбух і падпаліць вытворчы корпус. У эстонскай спецслужбе заклікалі не разглядаць падобныя прапановы аб падпрацоўцы з боку Расіі і папярэдзілі пра цяжкія крымінальныя наступствы.

Паводле інфармацыі эстонскага партала Delfi, сур’ёзнай шкоды прадпрыемству ўдалося пазбегнуць дзякуючы гатоўнасці самой кампаніі да такіх пагроз і хуткім дзеянням ахоўніка. Кіраўніца аддзела маркетынгу і камунікацый Threod Systems Маар’я Карын расказала журналістам, што пашкоджанні аказаліся нязначнымі: усе наступствы ліквідавалі ўжо да раніцы суботы, і цяпер знешне нават незаўважна, што на аб’екце нешта адбылося.

Восем затрыманых з Латвіі 

У выніку сумеснай аперацыі Паліцыі бяспекі і Дэпартамента паліцыі і пагранічнай аховы Эстоніі былі аператыўна затрыманыя восем падазраваных. Усе яны з’яўляюцца жыхарамі Латвіі, аднак іх грамадзянства следства пакуль не раскрывае. У расследаванні і хуткім устанаўленні акалічнасцей інцыдэнту эстонскім сілавікам дапамагалі Служба дзяржаўнай бяспекі і пракуратура Латвіі.

Генеральны пракурор Эстоніі Астрыд Асі патлумачыла, што крымінальная справа распачатая паводле артыкула аб дзейнасці, накіраванай супраць бяспекі Эстонскай Рэспублікі па заданні замежнай выведкі або спецслужбы, уключаючы збор звестак ці пашкоджанне маёмасці. Пракуратура ўжо накіравала ў суд хадайніцтва аб заключэнні пад варту пяцярых затрыманых.

Генеральны дырэктар Паліцыі бяспекі Марга Паласан пацвердзіў на прэс-канферэнцыі, што, паводле сабраных контрразведкай звестак, напад быў арганізаваны на замову расійскага ГРУ. Паводле ацэнкі ведамства, прадпрыемствы абароннага сектара Эстоніі і ўсёй Еўропы знаходзяцца пад пільнай увагай расійскіх спецслужбаў, якія намагаюцца сарваць вытворчасць, запаволіць тэхналагічнае развіццё і перашкодзіць пастаўкам узбраенняў і тэхналогій Украіне.

Гэта ўжо другі за апошнія месяцы напад на аб’екты эстонскага ваенна-прамысловага комплексу з удзелам выканаўцаў з суседняй краіны. У жніўні 2026 года невядомыя падпалілі будынак, якім карысталася вядомая эстонская абаронная кампанія Milrem Robotics. Тады ніхто не пацярпеў, а 19 жніўня пракуратура паведаміла, што ў падпале ўдзельнічалі тры чалавекі, якіх затрымалі ў Латвіі і ўзялі пад варту.

Каментары21

  • %
    15.11.2026
    Проста такая заўвага. Усе нападнікі былі з Латвіі, то бок мелі магчымасьць вольна перасоўвацца ў межах Звяза, пагатоў вольны доступ у Эстонію. Ці яны вось па тым мосце, глядзі фота вышэй, штурмавалі завод. То узьнікае пытаньне, а ці не зачыніць межы ўнутры самога Звяза, як напрыклад тое зрабіла Швецыя. Што канешне прывядзе да разбурэньня сутнасьці Шэнгена, але
  • Лагічна
    15.11.2026
    Pavel, гэта несеметрычны адказ. Нелагічна былоб дзейнічаць так, як вымагае праціўнік.
  • пз
    15.11.2026
    Pavel, там росийне этничные наверное коих полго в балтике

Цяпер чытаюць

На канцэрт Кадышавай у Мінску ў какошніках прыйшлі нават мужчыны73

На канцэрт Кадышавай у Мінску ў какошніках прыйшлі нават мужчыны

Усе навіны →
Усе навіны

Мінабароны расказала, як над Беларуссю збіваюць заблукалыя дроны2

З Янам Памедорам Рэуцкім развіталіся ў Варшаве

Канкурэнт Starlink страціў 40 спадарожнікаў: ракета не даляцела да арбіты

Сабаленка адкацілася на трэцяе месца ў сусветным рэйтынгу

Сэрца — амаль адзіны орган, які не хварэе на рак. Навукоўцы пачынаюць разумець чаму1

Грэцкі агонь, антыкітэрскі механізм, сільфій ды іншыя страчаныя вынаходніцтвы. Чаму чалавецтва іх забыла?1

Аргазм ёсць, а спермы няма. Што такое рэтраградная эякуляцыя і чым яна небяспечная11

Зяленскі заявіў, што Украіна спыніла больш за палову расійскай нафтаперапрацоўкі7

Літва заклікала прызнаць ГРУ тэрарыстычнай арганізацыяй9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На канцэрт Кадышавай у Мінску ў какошніках прыйшлі нават мужчыны73

На канцэрт Кадышавай у Мінску ў какошніках прыйшлі нават мужчыны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць