Свет77

«Калі ласка, без сюрпрызаў!» Мерц засцярог Трампа ад другога Анкорыджа

Федэральны канцлер Германіі Фрыдрых Мерц заклікаў прэзідэнта ЗША Дональда Трампа не прымаць нечаканых рашэнняў падчас магчымых перамоў з расійскім прэзідэнтам Уладзімірам Пуціным па пытанні Украіны. Чакаецца, што яны могуць адбыцца 18—19 лістапада на саміце Азіяцка-Ціхаакіянскага эканамічнага супрацоўніцтва ў Кітаі, піша Deutsche Welle.

Фрыдрых Мерц. Фота: Paulo Nunes dos Santos/Bloomberg via Getty Images

Пра гэта Фрыдрых Мерц заявіў 13 лістапада падчас саміту Еўрапейскай палітычнай супольнасці ў Ірландыі. Паводле яго слоў, некаторыя ўдзельнікі сустрэчы ў Дубліне асцерагаюцца, што новая сустрэча Трампа і Пуціна можа ператварыцца ў «другі Анкорыдж».

Так канцлер намякнуў на перамовы двух прэзідэнтаў на Алясцы ў жніўні 2025 года. Тады Пуцін абмяркоўваў з амерыканскім бокам у тым ліку магчымую адмову Украіны ад Данбаса, пры гэтым украінскія прадстаўнікі ў перамовах не ўдзельнічалі.

«Таму я хачу вельмі выразна данесці нашае пасланне да ЗША: калі ласка, без сюрпрызаў! Працягвайце дзейнічаць адной камандай з Еўропай і Украінай», — заявіў Мерц.

Канцлер Германіі таксама падкрэсліў, што будучыя перамовы з Расіяй не павінны засяроджвацца на абмеркаванні «новай архітэктуры бяспекі» ў Еўропе. На яго думку, галоўнае пытанне — у якіх умовах можна будзе гарантаваць бяспеку Украіны пасля дасягнення міру. Аднак спачатку, адзначыў ён, гэтага міру неабходна дамагчыся.

Каментары7

  • Кловуны
    13.11.2026
    Колькі таму Мерцу засталося, каб ён Прэзідэнта Трампа аб нечым засцярожваў? Хай па Таўрусам для Ўкраіны спачатку адкажу разумнік!
  • Юзік
    13.11.2026
    Трамп будзе зараз сваю ду#у ратаваць
    100% яшчэ выкіне якую-небудзь бздуру і назаве найвялікшай перамогай за ўвсеь час інсавання ЗША!
  • Юра з агентуры
    13.11.2026
    Кловуны, дык пукін такма хутка пойдзе ў маўзалей

Від на Каложскую царкву безнадзейна сапсаваны41

Від на Каложскую царкву безнадзейна сапсаваны

Усе навіны →
Усе навіны

Памерла Ганна Садоўская — дзяячка польскай супольнасці ў Ваўкавыску1

«Лік ідзе на хвіліны, а сваякі павінны бегаць па вуліцы і шукаць мужчын». Ці павінна хуткая дапамога выносіць пацыента з кватэры?13

«Пад канвоем вывезлі нас з мяжы». Расійская блогерка расказала пра затрыманне мужа на беларускай мяжы праз падпіску5

Памёр 87‑гадовы турэцкі мільярдэр, уласнік мінскай Crowne Plaza. Але грошай не пакінуў ні жонцы-беларусцы, ні чатыром дзецям62

Стваральніца Belaruskicry упершыню пасля доўгай паўзы расказала, што цяпер з брэндам пасля прызнання яго экстрэмісцкім1

З цягніка зблізку знялі на відэа разбураную частку Крымскага моста8

У цэнтры Мінска на мосце 21‑гадовы перакуліўся на BMW. Момант трапіў на відэа2

Правакацыя з вялікай колькасцю ахвяр і абвінавачваннем Украіны. Стала вядома, якую правакацыю рыхтавалі на польска-расійскай мяжы7

Амерыканка пабіла рэкорд беларускі па кручэнні ў паветры на ўласных валасах

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Від на Каложскую царкву безнадзейна сапсаваны41

Від на Каложскую царкву безнадзейна сапсаваны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць