Эканоміка11

Крамам будуць даплачваць за продаж айчынных тавараў

Каб матываваць крамы актыўней прадаваць айчынныя тавары, беларускія ўлады ўвялі стымулюючыя выплаты. Адпаведную пастанову Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю прынялі яшчэ ў чэрвені. Сёння яна была апублікаваная на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале (і ўступае ў сілу ад сёння).

Згодна з пастановай, стымулюючыя выплаты могуць быць дадзеныя прадаўцу, напрыклад, у выпадках закупкі ў вытворцы прадукцыі пэўнага аб'ёму, а таксама ў выпадку павелічэння аб’ёму закупкі такіх тавараў; у выпадку рэалізацыі тавараў на ўмовах пастаўшчыка з правядзеннем распродажаў; калі прадавец дастаўляе тавары ад пастаўшчыка да крамы ці склада за свой рахунак; калі прадавец за свой рахунак рамантуе ці праводзіць тэхнічнае абслугоўванне неспажывецкіх тавараў. Выплаты гэтыя робіць пастаўшчык.

Гаворка ідзе пра пастаўку на ўнутраны рынак тавараў, вырабленых у Беларусі, а таксама імпартаваных нехарчовых тавараў. Велічыня ўзнагароды будзе залежыць ад кошту закупленай прадукцыі (пры гэтым пры разліку выплат не ўлічваецца падатак на дабаўленую вартасць).

Атрымаць стымулюючыя выплаты аб’ект гандлю зможа толькі ў тым выпадку, калі не мае перад пастаўшчыком непагашанай пратэрмінаванай запазычанасці за набытыя раней тавары. І яшчэ адзін важны момант: гэтыя выплаты не распаўсюджваюцца на сацыяльна вялікую групу харчовых тавараў (напрыклад, мяса і субпрадукты з яго, малочныя прадукты, яйкі, крупы, муку, хлебабулачныя вырабы, цукеркі, мармелад, асобныя віды гародніны і іншае — усяго ў спісе 71 пазіцыя).

Раней урад Беларусі падкрэсліваў, што адна з ключавых задач дзяржавы на спажывецкім рынку — максімальная падтрымка беларускіх вытворцаў.

Каментары1

  • 1
    13.07.2023
    Гы-гы, посмотри на эту "чэсную" усатую рожу....))))

Цяпер чытаюць

Палкоўнік-беларус заклікаў расійскіх камандзіраў самім спыніць вайну32

Палкоўнік-беларус заклікаў расійскіх камандзіраў самім спыніць вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі пацвердзіў, што карвет «Меркурый» каля Лівіі патапіла Украіна. Другой цэллю быў сухагруз «Ангара»3

Фінансы акцёра Эштана Кутчэра перасягнулі адзнаку адзін мільярд даляраў2

У Расіі пасля атак дронаў гараць два НПЗ і нафтавая станцыя, звязаная з «Дружбай»5

Мінчук развесіў фота суседкі ў пад'ездзе і зрабіў «дошку ганьбы»15

Новы хітрык махляроў. Зараз тэлефануюць нібы ад імя «Белэнерга» і прапануюць праверыць электрычнасць1

Дэмакраты атрымалі найбуйнейшую большасць у Палаце прадстаўнікоў ЗША з 1992 года2

Памятаеце Насту Рыбку? Яна цяпер праваабаронца18

Мінчанцы забаранілі хадзіць у спартзалу з дзіцем у вазку7

Z-каналы скардзяцца на страту пазіцый на Сумскім кірунку і рыхтуюцца да абароны Курскага памежжа9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Палкоўнік-беларус заклікаў расійскіх камандзіраў самім спыніць вайну32

Палкоўнік-беларус заклікаў расійскіх камандзіраў самім спыніць вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць