Вайна22

Чэхія закупляе боепрыпасы для Украіны, у тым ліку ў саюзнікаў Расіі

Чэхія набыла каля 800 тысяч артылерыйскіх снарадаў ад розных пастаўшчыкоў па ўсім свеце і знайшла яшчэ 700 тысяч, якія можна набыць дадаткова.

Фота: Efrem Lukatsky / AP

Гаворка ідзе пра 300 тысяч снарадаў савецкага ўзору і каля 500 тысяч — заходняй вытворчасці, піша Бі-бі-сі.

Журналісты WSJ сцвярджаюць, што пастаўшчыкамі боепрыпасаў для Чэхіі, якія яна перадасць Украіне, з'яўляюцца саюзнікі Расіі. Прага не гаворыць, адкуль прыходзяць боепрыпасы.

Па дадзеных WSJ, гандлёвыя пагадненні мяркуюць, што пастаўкі будуць ажыццяўляцца праз Чэхію ці трэція краіны, каб схаваць сувязь паміж краінамі паходжання і Украінай і не наклікаць на пастаўшчыка гнеў Масквы.

Цяпер ужо аплачаны першы транш на 300 тысяч снарадаў, прычым найбольшы ўклад унесла Нямеччына.

Як адзначаюць у чэшскім урадзе, па меры паступлення сродкаў будзе даступна больш снарадаў. Першыя пастаўкі ва Украіну могуць пачацца на працягу бліжэйшых некалькіх тыдняў.

Каментары2

  • Mafkees
    18.03.2024
    Это говорит о том,что Чехия и ее президент -большие молодцы и помогают Украине всеми возможными и невозможными путями. Друг познается в беде. Зато у путена друзей нет,достаточно лишь предложить чуть больше деньжат и путен сразу же послан НА. Браво Петр Павел.
  • Багдан
    18.03.2024
    А навошта гэта агучваць? Каб нашкодзіць? Дурныя паводзіны. Такія справы любяць цішыню.

Цяпер чытаюць

Від на Каложскую царкву безнадзейна сапсаваны4

Від на Каложскую царкву безнадзейна сапсаваны

Усе навіны →
Усе навіны

Забраў ката ў мяшку. Чаму беларус не змог вярнуць тавар у пункт выдачы заказаў?

«Зарабіў 1200, потым прыйшоў штраф на 1000». Беларусы дзеляцца ўмовамі працы на складзе Wildberries у «Вялікім Камені»12

Рада дырэктараў Nvidia не мае намеру вяртаць Джэнсэна Хуанга на пасаду генеральнага дырэктара1

Статкевіч пра Ціханоўскага: Ты патрэбны Беларусі. Вяртайся да сябе хутчэй, герой56

Ці нападалі мядзведзі ў Беларусі на людзей?1

Мігранты ўсё радзей едуць у багатыя краіны. І гэта можа стаць праблемай для тых краін10

Навукоўцы прыдумалі аднаразовыя кубачкі для кавы без кроплі пластыку2

«Рамантаваць будзе складаней, чым будаваць з нуля». Ці магчыма хутка аднавіць Крымскі мост?8

Жанчына злавіла ў Друці больш чым 13‑кілаграмовага шчупака ФОТАФАКТ4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Від на Каложскую царкву безнадзейна сапсаваны4

Від на Каложскую царкву безнадзейна сапсаваны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць