Грамадства33

На дальнабойшчыка завялі крыміналку за правоз манет гітлераўскай Германіі. Гэта палічылі прапагандай нацызму

Фота: Мытны камітэт

Пры правядзенні мытнага кантролю фуры, што прыбыла з Літвы, мытнікі выявілі ў кабіне каля 60 срэбных манет рознай вартасці і 540 манет нацысцкай Германіі вартасцю дзве рэйхсмаркі 1937-1939 гадоў выпуску, паведамляе Мытны камітэт.

Перамяшчаў іх 30-гадовы кіроўца, грамадзянін Беларусі, які заявіў службовым асобам у пункце пропуску «Каменны Лог», што не мае тавараў, якія падлягаюць дэклараванню.

Кошт манет ацэнены ў 45 тысяч рублёў. Грамадзянін заплаціў каля 5 тысяч рублёў штрафу ў адпаведнасці з ч. 4 арт.15.5 КаАП.

Аднак, як паведамляе Мытны камітэт, у «сувязі са спробай перамяшчэння манет з выявай фашысцкай свастыкі ў дзеяннях кіроўцы ўгледжваюцца прыкметы злачынства па арт. 341-1 КК Рэспублікі Беларусь »прапаганда або публічнае дэманстраванне, выраб, распаўсюджванне нацысцкай сімволікі або атрыбутыкі».

Матэрыялы справы перададзеныя ў Ашмянскі РАУС.

Каментары3

  • Руслан
    10.07.2024
    Увидеть в этих монетах "пропаганду нацизма" можно только при полной дегенерации головного мозга. Или при атрофировании совести.
  • вярніце фэйспалм
    10.07.2024
    фэйспалм
  • Але
    10.07.2024
    Руслан, у расеюшцы, якую вы старанна насіраеце вакол сябе, тое ж самае адбываецца кожны дзень

Цяпер чытаюць

19‑гадовы берасцеец Андрэй ліквідаваны пад Курдзюмаўкай1

19‑гадовы берасцеец Андрэй ліквідаваны пад Курдзюмаўкай

Усе навіны →
Усе навіны

«А пятай раніцы спаць ужо немагчыма». Мінчук паскардзіўся ў Мінгарвыканкам на сабачы брэх

З-пад Пінска на Валынь сёння заляцеў паветраны зонд. Украіна лічыць гэта наўмыснай аперацыяй1

У Гаазе прызналі М'янму вінаватай у генацыдзе народа рахінджа1

«Блішчыць як Swarovski». Беларускі палююць на танныя бранзалеты з царкоўных крам3

Беларусь пераплочвае за транзіт калію праз Расію сотні мільёнаў даляраў23

Ілан Маск: Трэба спачуваць не толькі ўкраінцам, але і расіянам34

Банкі змякчаюць патрабаванні да геалакацыі для працы мабільных праграм1

Чыгуначная арка Крымскага моста атрымала пашкоджанні1

Luxvisage выпусціў шыкоўны адвэнт-каляндар у выглядзе цягніка. Яго зноў немагчыма набыць у Беларусі7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

19‑гадовы берасцеец Андрэй ліквідаваны пад Курдзюмаўкай1

19‑гадовы берасцеец Андрэй ліквідаваны пад Курдзюмаўкай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць