Грамадства3838

Алексіевіч расказала, што не так зрабілі беларускія эліты ў 2020 годзе

«Мы не чакалі гэтых падзей і ішлі следам за падзеямі. І людзей, якія разумелі, што адбываецца, было мала».

Святлана Алексіевіч і яе адвакатка Наталля Мацкевіч падчас паходу ў СК 26 жніўня 2020 года

Лаўрэатка Нобелеўскай прэміі па літаратуры Святлана Алексіевіч у інтэрв'ю DW расказала, што не так зрабілі беларускія эліты ў 2020 годзе і ці шкадуе яна, што беларусы не ўжылі сілу ў той перыяд.

«Мы, бо я таксама частка эліты, апынуліся ў вялікай нечаканасці. Мы не чакалі такога выхаду народа. Мы не чакалі, што нашы людзі здольныя на гэта», — адзначыла Алексіевіч і прыгадала, як незадоўга да маршаў у коле сяброў, якія сабраліся ў яе дома, казалі: «Не, наш народ спіць, нічога немагчыма».

Алексіевіч успамінае маладую дзяўчыну, якая на адным з маршаў стаяла з плакатам: «Дарагія беларусы! Даруйце мне. Я ў вас не верыла і хацела з'ехаць».

«Мы ішлі следам за падзеямі. Мы не чакалі гэтых падзей і ішлі следам за імі. І, вядома, людзей, якія ўсведамлялі, якія асэнсоўвалі, што адбываецца, амаль не было. Магчыма, я магу згадаць толькі Латушку. Вельмі разумны чалавек. І гэта было проста свята. Проста шэсце, як нас многа, якія мы добрыя, якія мы прыгожыя і ўвогуле будучыня — вось яна, побач. Але ўсё аказалася больш жорстка», — дзеліцца сваімі думкамі пісьменніца.

Алексіевіч згодна з меркаваннем некаторых пра тое, што мірны пратэст не меў ніякіх шанцаў на поспех, «бо побач быў гатовы да ўмяшання Пуцін». Але ў той час яна, як і многія іншыя, думала, што мірны пратэст таксама можа быць паспяховым:

«Таму што я ўяўляла — калі гэта тэхніка, якую я бачу раніцай, выпаўзе са сваіх завулкаў, то хто загіне першым? Гэта студэнты, маладыя людзі. Так. І я не магу сказаць: «Хадзем». Не, я не была з тых, хто мог паклікаць на кроў», — адзначае пісьменніца.

Пісьменніца нядаўна атрымала ліст: «Ну што, вашы шарыкі-банцікі? Калі б мы не баяліся крыві, то жылі б у іншай краіне».

«Баюся, што з-за Расіі мы не жылі б у іншай краіне. Мы з вамі бачым, на што здольны Пуцін. Ён бы не спыніўся. Беларусь ляжала б у руінах, як зараз ляжыць у руінах Украіна», — адказвае на такую заўвагу лаўрэатка Нобелеўскай прэміі і падкрэслівае, што ў яе няма шкадавання, што беларусы не выступілі інакш, больш напорыста.

«Я лічу, што мы ўсё зрабілі правільна. Мы даказалі сабе і свету, што гэта ўсё-ткі XXI стагоддзе, што трэба як-небудзь інакш, без крыві. Што вось гэта някрасаўскае «и дело крепко, когда под ним струится кровь» — гэта ўжо не павінна быць нашым дэвізам».

Алексіевіч лічыць, што, нягледзячы на тое, што мы не дабіліся сваёй мэты, нельга сказаць, што мы прайгралі:

«Мы сталі іншымі, свет пачаў глядзець на нас іншымі вачыма. Гэта вельмі шмат значыць. Вось пасля такой гістарычнай траўмы, драмы такой, калі людзей прагналі праз турмы, нягледзячы на гэта, памяць пра той жнівень будзе падтрымліваць нашу годнасць вельмі доўга, і гэта застанецца ў гісторыі».

Апытанка

Каментары38

  • Факт
    23.10.2024
    Вечна не гатовая да беларускага адраджэння савецкая пісьменніца Алексіевіч.
  • Брэст
    23.10.2024
    Тое, што вы, спадарыня Святлана, не прадбачылі, не асэнсоўвалі, не значыць, што ніхто не прадбачыў. І Бяляцкі, і Латушка, і якіясьці Юшкевіч з Пальчысам нашмат лепш разумелі рэальнасць
  • Я
    23.10.2024
    І людзей, якія разумелі, што адбываецца, было мала».

    Вось Зянон Станіслававіч усё добра разумеў яшчэ 26 год таму, але мы яго не паслухалі. І заплацілі (і працягваем плаціць) вялікую цану за гэтую памылку.

Від на Каложскую царкву безнадзейна сапсаваны41

Від на Каложскую царкву безнадзейна сапсаваны

Усе навіны →
Усе навіны

Памерла Ганна Садоўская — дзяячка польскай супольнасці ў Ваўкавыску1

«Лік ідзе на хвіліны, а сваякі павінны бегаць па вуліцы і шукаць мужчын». Ці павінна хуткая дапамога выносіць пацыента з кватэры?13

«Пад канвоем вывезлі нас з мяжы». Расійская блогерка расказала пра затрыманне мужа на беларускай мяжы праз падпіску5

Памёр 87‑гадовы турэцкі мільярдэр, уласнік мінскай Crowne Plaza. Але грошай не пакінуў ні жонцы-беларусцы, ні чатыром дзецям62

Стваральніца Belaruskicry упершыню пасля доўгай паўзы расказала, што цяпер з брэндам пасля прызнання яго экстрэмісцкім1

З цягніка зблізку знялі на відэа разбураную частку Крымскага моста8

У цэнтры Мінска на мосце 21‑гадовы перакуліўся на BMW. Момант трапіў на відэа2

Правакацыя з вялікай колькасцю ахвяр і абвінавачваннем Украіны. Стала вядома, якую правакацыю рыхтавалі на польска-расійскай мяжы7

Амерыканка пабіла рэкорд беларускі па кручэнні ў паветры на ўласных валасах

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Від на Каложскую царкву безнадзейна сапсаваны41

Від на Каложскую царкву безнадзейна сапсаваны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць