Усяго патроху22

У Мінску адкрыўся антуражны рэстаран. Выклікаць афіцыянтаў там трэба асаблівым спосабам

У Мінску на Гікала, 1 адкрыўся новы рэстаран-галерэя, у якім спалучаюцца незвычайны інтэр'ер і цікавае меню. Ва ўстанове можна ўбачыць старадаўнія рэчы: піяніна XVIII стагоддзя і аканіцы з Магілёўскай губерні, а таксама сталы, зробленыя з матрацаў, піша Citydog.

Рэстаран «Галерэя». Скрыншоты відэа ў інстаграм

Блогерка MamaGo паказала ў Instagram, як выглядае антуражны рэстаран «Галерэя» на Гікала, 1. Установа падзелена на некалькі зон: пярэдні пакой, майстэрню, кабінет, гасціную і спальню, дзе сталы зробленыя ў выглядзе ложкаў з коўдрамі. Рахункі падаюць у старых кнігах — гэта частка канцэпцыі.

Меню складаецца са знаёмых страў, але, па словах блогеркі, з незвычайнымі акцэнтамі і спалучэннямі. Таксама прапануюць сэты па фіксаванай цане.

А адна з фішак рэстарана — спосаб выкліку афіцыянта. На стале стаіць свечка і пачак запалак: каб зрабіць заказ, трэба запаліць свечку.

Каментары2

  • Мішлен
    16.11.2024
    Выглядае не як прадуманая канцэпцыя, а як поўная яе адсутнасць. Чаму б не піць з унітазаў? Гэта яшчэ больш "антуражна" за ежу і свечку на ложку.
  • Цім
    17.11.2024
    Mamma mia! Гэта ўсё разлічана на "быдла-турыста"?

Цяпер чытаюць

Народныя Geely і Belgee недакупіцца. Па новыя аўто трэба месяцамі чакаць у чарзе11

Народныя Geely і Belgee недакупіцца. Па новыя аўто трэба месяцамі чакаць у чарзе

Усе навіны →
Усе навіны

Джэнсэн Хуанг зноў узначаліў Nvidia15

Палкоўнік-беларус заклікаў расійскіх камандзіраў самім спыніць вайну39

У ААЭ знайшлі парэшткі раней невядомага навуцы драпежніка

У Мінску хуткая дапамога сутыкнулася з каршэрынгавым аўтамабілем

«Хто як працуе, той так і есць». Зміцер Дашкевіч паказаў сваю ссабойку ад каханай10

«Каб беларусы ўнутры краіны і за мяжой чыталі адны навіны». Ціханоўская павіншавала «Нашу Ніву» са 120‑годдзем7

Беларус адшукаў новую планету з дапамогай ШІ — знаходка ўжо зацікавіла НАСА2

У Швецыі распрацавалі дрон-перахопнік для знішчэння хуткасных расійскіх беспілотнікаў

Расійскія ўлады пачалі рыхтавацца да транспартнай блакады Калінінградскай вобласці6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Народныя Geely і Belgee недакупіцца. Па новыя аўто трэба месяцамі чакаць у чарзе11

Народныя Geely і Belgee недакупіцца. Па новыя аўто трэба месяцамі чакаць у чарзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць