Эканоміка77

«Гарызонт» будзе выпускаць беларускія планшэты

Лінейку айчынных планшэтаў маюць намер выпусціць да канца 2025 года.

Холдынг «Гарызонт» запускае вытворчасць беларускіх планшэтаў. Пра гэта расказаў намеснік кіраўніка дэпартамента прасоўвання і продажу ААТ «МВАВТ» (уваходзіць у склад холдынгу) Аляксандр Янкоўскі.

«Да канца года плануем выпусціць лінейку планшэтаў. Гэта будуць 10-цалевыя планшэты ў розных каляровых рашэннях — залатыя, сярэбраныя, графітавыя. Планшэты будуць на базе Android. Пашыраем мадэльны шэраг — будзем вырабляць планшэты, абароненыя ад знешніх механічных уздзеянняў, таму яны будуць цікавыя розным спецыялістам. Разлічваем у тым ліку на расійскі рынак», — сказаў Аляксандр Янкоўскі.

У 2022 годзе «Гарызонт» прадставіў свой першы ноўтбук пад назвай H-book MAK4, які быў пазіцыянаваны як «айчынная распрацоўка». Падчас прэзентацыі 1 верасня 2022 года Аляксандр Лукашэнка прадэманстраваў яго, адзначыўшы, што на той момант у ім было каля 12% беларускіх кампанентаў, з планамі павялічыць гэтую долю да 30% да канца года. Аднак эксперты, апытаныя «Нашай Нівай», выказалі сумневы адносна гэтых лічбаў, мяркуючы, што беларуская частка можа абмяжоўвацца толькі такімі элементамі, як гумовыя ножкі або налепка з лагатыпам «Н».

Каментары7

  • намастэ
    07.07.2025
    Гэта ўжо трэці раз калі Гарызон выпускае беларускія планшэты на маёй памяці,а мне 20 гадоў толькі.
  • Па 500 $
    07.07.2025
    Па пітсот
  • На фото - трудовой коллектив:
    07.07.2025
    один открывает/закрывает коробку, другая клеит ярлык

Цяпер чытаюць

Завадчанін з Гомеля стаў зоркай тыктоку дзякуючы распакоўцы ссабоек, якія яму збірае на працу жонка

Завадчанін з Гомеля стаў зоркай тыктоку дзякуючы распакоўцы ссабоек, якія яму збірае на працу жонка

Усе навіны →
Усе навіны

Жанчыны пад Маладзечнам стварылі падпольную каталіцкую грамаду — і перажылі СССР7

Парадокс багатых краін: пенсіянеры заможныя як ніколі, але дзяржавы трацяць на іх усё больш грошай6

Чаму зімой не варта трымаць ежу на балконе?5

Сэкс з эфектам прысутнасці. У амерыканскіх 4DX кінатэатрах з'явіўся новы трэнд5

На пуцеправодзе паміж Каменнай Горкай і Лебядзіным у Мінску ўжо ўключаюць падсветку ФОТАФАКТ

У Мінску з аўкцыёну прадаюць культавы амерыканскі пікап. Ён у жахлівым стане, але каштуе дорага1

12‑гадовая дачка бізнэсмена Зінгмана перамагла ў расійскім аналагу дзіцячага «Еўрабачання»24

У лесе на мяжы Беларусі з Латвіяй знік кеніец. Яго шукаюць сваякі3

У Атлантычным акіяне імкліва разрастаецца гіганцкі пояс водарасцяў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Завадчанін з Гомеля стаў зоркай тыктоку дзякуючы распакоўцы ссабоек, якія яму збірае на працу жонка

Завадчанін з Гомеля стаў зоркай тыктоку дзякуючы распакоўцы ссабоек, якія яму збірае на працу жонка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць