Грамадства88

У Мінсувязі патлумачылі пра абмежаванне мабільнага інтэрнэту

З 23 лютага ў Беларусі з’явіцца абмежаванне хуткасці інтэрнэту на тарыфных планах з безлімітным трафікам. Пры перавышэнні парога ў 30 ГБ на месяц хуткасць знізіцца да 1 Мбіт/с.

У Міністэрстве сувязі растлумачылі, чаму было прынята такое рашэнне, піша Office Life.

Тэма выклікала бурныя абмеркаванні ў сацыяльных сетках. У ведамстве заявілі, што чакалі такой рэакцыі, у першую чаргу з боку абанентаў, якія выкарыстоўваюць трафік у вялікіх аб’ёмах. Гаворка ідзе пра тысячы гігабайтаў на месяц, што перавышае сярэдняе спажыванне як мінімум у сотні разоў. Такое спажыванне характэрнае для абанентаў стацыянарных сетак. Пры гэтым безлімітныя тарыфы, падкрэслілі ў ведамстве, «характэрныя для краін СНД, але цалкам адсутнічаюць у еўрапейскіх краінах».

У ведамстве адзначылі, што большасць карыстальнікаў наўрад ці заўважыць змены, бо яны спажываюць значна менш за 30 ГБ на месяц.

«Калі вы траціце менш за 30 ГБ у месяц (а гэта большасць карыстальнікаў без тыкток залежнасці), вы нічога не заўважыце. Калі ж вы спампоўваеце тэрабайты — давядзецца альбо мірыцца з 1 Мбіт/с, альбо даплачваць», — заявілі ў Мінсувязі.

У міністэрстве падкрэслілі, што мабільны інтэрнэт пасля вычарпання ліміту ніхто не будзе адключаць, а яго хуткасць знізіцца толькі да ўзроўню 1 Мбіт/с.

Гэта дазволіць карыстацца месенджарамі, слухаць музыку і сядзець у сацыяльных сетках, хоць у апошнім выпадку фатаграфіі могуць загружацца даўжэй. Пры гэтым будзе ўскладнены прагляд відэа ў высокай якасці і выкарыстанне «цяжкіх» анлайн-гульняў.

У ведамстве таксама лічаць, што новаўвядзенні абараняюць правы спажыўцоў, бо безлімітны тарыф «павінен працаваць, а не проста лічыцца».

Раней аператары на «безлімітах» маглі зніжаць хуткасць як заўгодна, часам нават да 256 Кбіт/с, калі не загружаецца нават надвор’е. Цяпер устаноўлены парог: апускаць хуткасць ніжэй за 1 Мбіт/с аператарам забаронена.

Новыя правілы таксама дазваляюць аператарам прапаноўваць дадатковыя аб’ёмы трафіку або павялічаныя перыяды «безлімітнай» хуткасці.

Каментары8

  • Indrid Cold
    23.01.2026
    „Калі вы траціце менш за 30 ГБ у месяц (а гэта большасць карыстальнікаў без тыкток залежнасці), вы нічога не заўважыце. Калі ж вы спампоўваеце тэрабайты — давядзецца альбо мірыцца з 1 Мбіт/с, альбо даплачваць», — заявілі ў Мінсувязі.„

    То бок тое што людзі выкарыстоўваюць гэты інтэрнэт для працы там дзе няма магчымасці правесьці правадны інтэрнет - пад увагу не бярэцца.
    Ну што ж, Віця хоча новы айфон.
  • госрэкет
    23.01.2026
    Пля, вы объясните толком, это касается только безлимитных тарифов или всех тарифов, где больше 30 Гб трафика в тарифе ???
  • госрэкет
    23.01.2026
    Янка, белтелеком спасают и пробуют сделать менее заметной работу DPI в часы пик. Убивают двух зайцев.

Цяпер чытаюць

«Гэта такая дробная, агідная помста Рамана». Соф’я Сапега расказала, як яе падманам знялі для перадачы Пратасевіча8

«Гэта такая дробная, агідная помста Рамана». Соф’я Сапега расказала, як яе падманам знялі для перадачы Пратасевіча

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі ўзрасла колькасць забойстваў2

«Святлана не прыйшла на стрым, сапсаваўшы мне дзень нараджэння і настрой і не падарыўшы ніякага падарунка»41

Стала вядома, як будзе выглядаць выпраўленая скульптура беларускай жанчыны ў Быхаве19

Зяць Трампа паведаміў, што Пуцін згодны на гарантыі Украіне паводле прынцыпу пятага артыкула НАТА5

«Будуць сядзець. Нават калі ў пяць, дзесяць разоў больш будзе». Лукашэнка не збіраецца спыняць рэпрэсіі, хоць Коўл і просіць66

Сяргей Ціханоўскі абурыўся беларускай мовай Святланы Ціханоўскай93

Пастаўкі беларускага бензіну ў Расію дасягнулі рэкорднага ўзроўню4

«Знайшлі тэлефон, праз 9 дзён — заплечнік». У Германіі больш за месяц шукаюць 38‑гадовага беларуса

У амерыканскім заапарку вядомая на ўвесь свет бегемоціха з'ела вязаную шапку2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Гэта такая дробная, агідная помста Рамана». Соф’я Сапега расказала, як яе падманам знялі для перадачы Пратасевіча8

«Гэта такая дробная, агідная помста Рамана». Соф’я Сапега расказала, як яе падманам знялі для перадачы Пратасевіча

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць