Грамадства11

У мінскім метро патлумачылі, для чаго адлічваюць на гадзінніках час ад адпраўлення цягніка, а не да яго прыбыцця

У прэс-службе Мінскага метрапалітэна адказалі на пытанне, якое хоць раз узнікала ў амаль кожнага пасажыра: чаму электроннае табло на станцыях адлічвае час з моманту адпраўлення папярэдняга цягніка, а не да прыезду наступнага?

Фота: t.me/minskoemetro

Як высветлілася, гэтыя гадзіннікі — так званыя інтэрвальныя — прызначаныя не для пасажыраў, а найперш для машыністаў. Менавіта ім важна дакладна ведаць, калі са станцыі выехаў папярэдні састаў, каб своечасова адправіцца самім і строга трымацца графіка руху.

У метрапалітэне адзначылі, што інтэрвальныя гадзіннікі — гэта інструмент, які гарантуе бяспеку і дакладнасць руху цягнікоў. Кіруючыся імі, машыніст можа не толькі пазбегнуць затрымак падчас пасадкі і высадкі пасажыраў, але і карэктаваць рух: калі цягнік спазняецца — паскорыцца, а калі адлегласць да папярэдняга саставу становіцца занадта малой — пачакаць, каб захаваць бяспечны інтэрвал.

Чаму на станцыях няма асобных табло, якія паказвалі б пасажырам, колькі часу засталося да наступнага цягніка, у прэс-службе не патлумачылі. У той жа час некаторыя карыстальнікі прапанавалі паставіць дадатковыя экраны — па прыкладзе іншых метрапалітэнаў.

Абмеркаванне ў сацсетках паказала, што меркаванні на гэты конт падзяліліся. Адны лічаць такую інфармацыю вельмі зручнай, іншыя ж упэўненыя, што яна нічога не зменіць: маўляў, калі чалавек ужо спусціўся ў метро, то ўсё роўна паедзе, незалежна ад таго, чакаць дзве хвіліны ці дзесяць.

Каментары1

  • Пасажыр
    26.01.2026
    Адказ тыпу: "У нас графік па перавозцы целаў", а я чалавек і мне цікава :)

Цяпер чытаюць

«Першы нумар маленькай газеткі зрабіў шмат шуму на Белай Русі і ў суседстве з ёю». Пра што пісала «Наша Ніва» ў першых нумарах 120 гадоў таму18

«Першы нумар маленькай газеткі зрабіў шмат шуму на Белай Русі і ў суседстве з ёю». Пра што пісала «Наша Ніва» ў першых нумарах 120 гадоў таму

Усе навіны →
Усе навіны

Следчы камітэт пацвердзіў смерць мужчыны ў медцэнтры «Ладэ»2

Прэм'ер Латвіі: Вяртанне да нармальных адносін з Расіяй немагчымае, прыйшла новая эпоха12

Ад костачкі да калекцыйных сартоў. Жыхар Смалявічаў расказаў, як разводзіць цытрусавыя1

Беларусу ў Францыі суд дазволіў не плаціць аліменты на дачку — бо ў яго няма грошай16

Выставілі на аўкцыён карціну Шагала, якую перад тым не паказвалі 50 гадоў5

У Магілёве праз «нерэнтабельнасць» збіраюцца закрыць найстарэйшы дзіцячы садок. Бацькі абураныя5

Былы пробашч Чырвонага касцёла расказаў, як моліцца каля «сцяны плачу»3

Памёр Анатоль Тарас7

Ватавае мора, адна з пярлін еўрапейскай прыроды, апынулася пад пагрозай1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Першы нумар маленькай газеткі зрабіў шмат шуму на Белай Русі і ў суседстве з ёю». Пра што пісала «Наша Ніва» ў першых нумарах 120 гадоў таму18

«Першы нумар маленькай газеткі зрабіў шмат шуму на Белай Русі і ў суседстве з ёю». Пра што пісала «Наша Ніва» ў першых нумарах 120 гадоў таму

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць