Грамадства77

Ці жывуць у мінскім метро велізарныя пацукі?

У сацсетках і на форумах рэгулярна з’яўляюцца страшныя расказы пра «гіганцкіх пацукоў», якія нібыта насяляюць тунэлі мінскай падземкі. Паводле версіі аўтараў такіх гісторый, памеры грызуноў параўнальныя з памерамі сабакі. У метрапалітэне, аднак, запэўніваюць: гэта не больш чым гарадская легенда.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: freepik.com

Фактычна з’яўленне гіганцкіх пацукоў у метрапалітэне немагчымае. Падземныя збудаванні метро — асяроддзе з абмежаваным доступам да ежы. У такіх умовах буйныя жывёлы проста не змогуць там выжыць, не кажучы ўжо пра фарміраванне калоній.

Праўда, грызуны сапраўды могуць сустракацца на станцыях — як і ў любым буйным горадзе. Але, як правіла, яны трымаюцца бліжэй да месцаў, дзе магчымыя крыніцы ежы, а не ў тунэлях.

Фота: t.me/minskoemetro

Для падтрымання санітарнай бяспекі ў метрапалітэне рэгулярна праводзіцца планавая дэратызацыя. Работы выконваюцца спецыялізаванымі арганізацыямі і накіраваныя на кантроль колькасці грызуноў і абарону інфраструктуры падземкі.

Метро — гэта складаны інжынерны аб’ект, дзе чысціня і бяспека знаходзяцца пад пастаянным кантролем. А «пацукі-мутанты» застаюцца часткай гарадскіх легенд.

Каментары7

  • Байкі
    31.01.2026
    Гэта тое ж самае што кракадзілы побач з Траецкім прадмесцем
  • вялізныя пацукі ў метро 90-х - гэта факт
    31.01.2026
    У В. К. Кантара ёсць вялікая літаратурная форма аб вялізных пацуках у маскоўскім метро "Пераможца пацукоў: Раман-казка".
    Факт вялікіх пацукоў у метро ў 90-х зафіксаваны.
  • Велізарны пацук з метро
    31.01.2026
    Свабоду слова для пацукоў!

Від на Каложскую царкву безнадзейна сапсаваны41

Від на Каложскую царкву безнадзейна сапсаваны

Усе навіны →
Усе навіны

Памерла Ганна Садоўская — дзяячка польскай супольнасці ў Ваўкавыску1

«Лік ідзе на хвіліны, а сваякі павінны бегаць па вуліцы і шукаць мужчын». Ці павінна хуткая дапамога выносіць пацыента з кватэры?13

«Пад канвоем вывезлі нас з мяжы». Расійская блогерка расказала пра затрыманне мужа на беларускай мяжы праз падпіску5

Памёр 87‑гадовы турэцкі мільярдэр, уласнік мінскай Crowne Plaza. Але грошай не пакінуў ні жонцы-беларусцы, ні чатыром дзецям62

Стваральніца Belaruskicry упершыню пасля доўгай паўзы расказала, што цяпер з брэндам пасля прызнання яго экстрэмісцкім1

З цягніка зблізку знялі на відэа разбураную частку Крымскага моста8

У цэнтры Мінска на мосце 21‑гадовы перакуліўся на BMW. Момант трапіў на відэа2

Правакацыя з вялікай колькасцю ахвяр і абвінавачваннем Украіны. Стала вядома, якую правакацыю рыхтавалі на польска-расійскай мяжы7

Амерыканка пабіла рэкорд беларускі па кручэнні ў паветры на ўласных валасах

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Від на Каложскую царкву безнадзейна сапсаваны41

Від на Каложскую царкву безнадзейна сапсаваны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць