Навука і тэхналогіі22

Прыдумалі яшчэ адзін спосаб выявіць адбіткі пальцаў на месцы злачынства

Новая тэхналогія дазваляе аднавіць тое, што раней лічылася беззваротна страчаным. Гэта можа істотна змяніць падыходы да расследаванняў, звязаных з агнястрэльнай зброяй.

Фота: матэрыялы навуковага артыкула ў часопісе Forensic Chemistry / sciencedirect.com

Доўгі час у крыміналістыцы лічылася, што стрэл цалкам знішчае сляды пальцаў. Высокая тэмпература, ціск і газы, якія ўзнікаюць пры стрэле, нібыта ліквідуюць усе біялагічныя рэшткі. Таму злачынцы маглі пакідаць гільзы на месцы злачынства, не баючыся ідэнтыфікацыі.

Аднак, як паведамляе Science Alert, даследчыкі з Універсітэта Мэйнута (Ірландыя) прапанавалі новы падыход, які ставіць гэтае ўяўленне пад сумнеў.

Яны распрацавалі электрахімічны метад, які дазваляе візуалізаваць адбіткі пальцаў на латунных гільзах нават пасля стрэлу.

Метад заключаецца ў тым, што латуневую гільзу змяшчаюць у электрахімічную ячэйку са спецыяльным растворам. Калі падаецца невялікае напружанне, рэчывы з раствору прыцягваюцца да яе паверхні і асаджваюцца паміж лініямі адбітка. Гэта дазваляе атрымаць выразны, высокакантрасны малюнак, які становіцца бачны ўжо праз некалькі секунд.

У адрозненне ад традыцыйных спосабаў новая тэхналогія не патрабуе таксічных рэчываў або складанага абсталявання. Яна выкарыстоўвае бяспечныя палімеры і мінімальную колькасць энергіі, што робіць яе перспектыўнай для выкарыстання ў палявых умовах.

Падчас выпрабаванняў метад дазволіў выявіць адбіткі нават на гільзах, якія захоўваліся да 16 месяцаў. Гэта адкрывае магчымасць перагляду старых крымінальных спраў, дзе раней не ўдавалася атрымаць такія доказы.

Даследаванне пакуль сканцэнтравана на латунных гільзах — самым распаўсюджаным матэрыяле і адначасова адным з самых складаных для выяўлення адбіткаў. Аднак навукоўцы мяркуюць, што тэхналогію можна адаптаваць і для іншых металічных паверхняў.

Сёння аналіз гільзаў дазваляе ў асноўным звязаць іх з канкрэтнай зброяй. Новы метад можа пайсці далей — і даць магчымасць ідэнтыфікаваць чалавека, які зараджаў зброю.

Аўтары адзначаюць, што іх тэхналогія патрабуе дадатковай праверкі перад укараненнем у практыку праваахоўных органаў. Але калі яе эфектыўнасць пацвердзіцца, яна можа стаць сапраўдным прарывам у крыміналістыцы.

Каментары2

  • Чел
    30.03.2026
    Протираем патроны и снаряжаем магазины в перчатках. А еще пройдемся наждачкой по тем местам, где патрон соприкасается с оружием. Спасибо, кэп!
  • Че
    30.03.2026
    Чел,
    Всегда так делаю.

Цяпер чытаюць

«Першы нумар маленькай газеткі зрабіў шмат шуму на Белай Русі і ў суседстве з ёю». Пра што пісала «Наша Ніва» ў першых нумарах 120 гадоў таму18

«Першы нумар маленькай газеткі зрабіў шмат шуму на Белай Русі і ў суседстве з ёю». Пра што пісала «Наша Ніва» ў першых нумарах 120 гадоў таму

Усе навіны →
Усе навіны

Следчы камітэт пацвердзіў смерць мужчыны ў медцэнтры «Ладэ»2

Прэм'ер Латвіі: Вяртанне да нармальных адносін з Расіяй немагчымае, прыйшла новая эпоха12

Ад костачкі да калекцыйных сартоў. Жыхар Смалявічаў расказаў, як разводзіць цытрусавыя1

Беларусу ў Францыі суд дазволіў не плаціць аліменты на дачку — бо ў яго няма грошай16

Выставілі на аўкцыён карціну Шагала, якую перад тым не паказвалі 50 гадоў5

У Магілёве праз «нерэнтабельнасць» збіраюцца закрыць найстарэйшы дзіцячы садок. Бацькі абураныя5

Былы пробашч Чырвонага касцёла расказаў, як моліцца каля «сцяны плачу»3

Памёр Анатоль Тарас7

Ватавае мора, адна з пярлін еўрапейскай прыроды, апынулася пад пагрозай1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Першы нумар маленькай газеткі зрабіў шмат шуму на Белай Русі і ў суседстве з ёю». Пра што пісала «Наша Ніва» ў першых нумарах 120 гадоў таму18

«Першы нумар маленькай газеткі зрабіў шмат шуму на Белай Русі і ў суседстве з ёю». Пра што пісала «Наша Ніва» ў першых нумарах 120 гадоў таму

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць