Вайна88

Пятая ноч атак: у порце Усць-Луга пасля атакі дронаў зноў успыхнуў пажар

Ленінградская вобласць РФ пятую ноч запар падвяргаецца масаваным ударам беспілотнікаў. У ноч на 29 сакавіка чарговая атака прывяла да пашкоджанняў і пажару ў стратэгічна важным порце Усць-Луга.

Паводле заявы губернатара рэгіёна Аляксандра Драздэнкі, сіламі СПА быў збіты 31 беспілотнік. Нягледзячы на справаздачы аб знішчэнні цэляў, кіраўнік вобласці пацвердзіў факт пашкоджанняў на тэрыторыі порта. Паводле яго папярэдніх звестак, абышлося без пацярпелых, аднак на аб'екце зафіксавана ўзгаранне.

Наступствы ўдараў адчуваюць і жыхары паўночнай сталіцы РФ. Яшчэ напярэдадні Санкт-Пецярбург зацягнула чорнай дымкай. Жыхары розных раёнаў горада скардзяцца на моцны смог і пах гару.

МНС Расіі папярэдзіла аб пагаршэнні экалагічнай абстаноўкі ў перыяд з 28 па 30 сакавіка.

Усць-Луга з'яўляецца найбуйнейшым портам на Балтыцы, праз які ідзе экспарт расійскіх энергарэсурсаў. Сістэматычныя ўдары па гэтым вузле на працягу апошніх пяці дзён сведчаць аб мэтанакіраванай спробе паралізаваць лагістыку і нафтаперапрацоўчую інфраструктуру РФ у гэтым кірунку.

Учора прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што пасля ўдараў украінскіх сіл па нафтаперапрацоўчых заводах у Ленінградскай вобласці засталося каля 40% магутнасцей.

Каментары8

  • политзек
    29.03.2026
    Лайдак, так а в чем проблема?
    напиши качественный материал, отправь им на почту. уверен, опубликуют, если он будет действительно качественным..
    все вам вечно кто-то что-то должен.
  • усё паводле плана
    29.03.2026
    У Спб моцны смог і пах гару - водар велічы. Breath & enjoy!
  • Лайдак
    29.03.2026
    политзек, а навошта смі тады? Я проста назіраю тэндэнцыю, што беларускія незалежныя смі не пішуць пра пратэсты ў ЗША, быццам ім гэта забаранілі рабіць

Цяпер чытаюць

На канцэрт Кадышавай у Мінску ў какошніках прыйшлі нават мужчыны85

На канцэрт Кадышавай у Мінску ў какошніках прыйшлі нават мужчыны

Усе навіны →
Усе навіны

УСУ ўдарылі па Крымскім мосце. Рух транспарту спынены15

Турысты накідалі ў фантан Трэві амаль на 200 тысяч еўра менш пасля таго, як падыход да яго зрабілі платным4

Кітайскі маркетплэйс Temu сам прапанаваў беларусцы супрацоўніцтва, але зліўся, калі даведаўся яе грамадзянства13

Мінабароны расказала, як над Беларуссю збіваюць заблукалыя дроны2

З Янам Памедорам Рэуцкім развіталіся ў Варшаве

Канкурэнт Starlink страціў 40 спадарожнікаў: ракета не даляцела да арбіты

Сабаленка адкацілася на трэцяе месца ў сусветным рэйтынгу

Сэрца — амаль адзіны орган, які не хварэе на рак. Навукоўцы пачынаюць разумець чаму1

Грэцкі агонь, антыкітэрскі механізм, сільфій ды іншыя страчаныя вынаходніцтвы. Чаму чалавецтва іх забыла?1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На канцэрт Кадышавай у Мінску ў какошніках прыйшлі нават мужчыны85

На канцэрт Кадышавай у Мінску ў какошніках прыйшлі нават мужчыны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць