Свет44

Украіна прапанавала Еўропе разам распрацоўваць альтэрнатыву Patriot

Украіна прапанавала еўрапейскім краінам разам распрацаваць новую сістэму супрацьпаветранай абароны, якая павінна стаць больш таннай альтэрнатывай амерыканскай Patriot. Ініцыятарам выступае ўкраінская кампанія Fire Point, якая ўжо вырабляе дроны і ракеты.

Выраб на заводзе Fire Point дальнабойных ракет «Фламінга». Фота: AP Photo/Efrem Lukatsky

Прадстаўнікі Fire Point вядуць перамовы з еўрапейскімі партнёрамі, каб запусціць новую сістэму СПА прыкладна ў 2027 годзе. Пра гэта расказаў агенцтву Reuters сузаснавальнік і галоўны інжынер кампаніі Дзяніс Штылерман.

Галоўная мэта праекта — значна знізіць кошт перахопу паветраных цэляў. Зараз адна ракета для комплексу Patriot каштуе мільёны даляраў, і часта для знішчэння адной цэлі трэба некалькі такіх ракет. Украінскі бок хоча давесці кошт да менш як 1 мільёна долараў за перахоп, што магло б стаць сур’ёзным прарывам.

Для гэтага плануецца супрацоўніцтва з еўрапейскімі кампаніямі ў сферы радараў, навядзення і сувязі. Сярод магчымых партнёраў называюцца дацкая кампанія Weibel Scientific, нідэрландская Hensoldt, шведская Saab, французская Thales Group.

Паралельна кампанія развівае ўласную вытворчасць: у Даніі рыхтуецца запуск завода па выпуску ракетнага паліва.

Эксперты адзначаюць, што праект вельмі амбіцыйны і рэалізаваць яго ў такія кароткія тэрміны будзе складана. Аднак попыт на больш танныя сістэмы СПА ў свеце высокі, таму нават менш эфектыўная, але танная альтэрнатыва можа быць запатрабаванай.

Акрамя СПА, кампанія таксама працуе над новымі ракетамі і дронамі, якія ўжо выкарыстоўваюцца ў вайне і могуць у будучыні пастаўляцца на экспарт.

Каментары4

  • ●
    06.04.2026
    Прасцей дапрацаваць Айріс - Т або Сампт -Т . Здаецца яны прыховываюць вынікі іх выкарыстання. На карысць Патрыёту . Каб ўсіх заблытаць . Яно і зразумела .
  • Аleh
    06.04.2026
    Hensoldt - нямецкая кампанія.
  • Брюссельский печатный станок не треснет?
    06.04.2026
    ● , Стрелять по 1-3 миллиона выстрел?

Цяпер чытаюць

На канцэрт Кадышавай у Мінску ў какошніках прыйшлі нават мужчыны85

На канцэрт Кадышавай у Мінску ў какошніках прыйшлі нават мужчыны

Усе навіны →
Усе навіны

Таксіста і былога ахоўніка «Еўраопта» з Баранавічаў абвінавачваюць па палітычным артыкуле3

УСУ ўдарылі па Крымскім мосце. Рух транспарту спынены15

Турысты накідалі ў фантан Трэві амаль на 200 тысяч еўра менш пасля таго, як падыход да яго зрабілі платным4

Кітайскі маркетплэйс Temu сам прапанаваў беларусцы супрацоўніцтва, але зліўся, калі даведаўся яе грамадзянства13

Мінабароны расказала, як над Беларуссю збіваюць заблукалыя дроны2

З Янам Памедорам Рэуцкім развіталіся ў Варшаве

Канкурэнт Starlink страціў 40 спадарожнікаў: ракета не даляцела да арбіты

Сабаленка адкацілася на трэцяе месца ў сусветным рэйтынгу

Сэрца — амаль адзіны орган, які не хварэе на рак. Навукоўцы пачынаюць разумець чаму1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На канцэрт Кадышавай у Мінску ў какошніках прыйшлі нават мужчыны85

На канцэрт Кадышавай у Мінску ў какошніках прыйшлі нават мужчыны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць