Свет22

Меланія Трамп захапілася пчалярствам і пашырае пчальнік Белага дома

Першая лэдзі ЗША Меланія Трамп паведаміла пра пашырэнне праграмы пчалярства ў Белым доме. На Паўднёвым лужку рэзідэнцыі прэзідэнта ЗША паставілі новы вулей, зроблены ўручную мясцовым майстрам у выглядзе самога Белага дома.

Фота: Andrea Hanks / White House

Дзякуючы новаму вуллю яшчэ дзве пчаліныя сям’і далучацца да тых, што ўжо працуюць і вырабляюць фірмовы мёд Белага дома.

Чакаецца, што дзякуючы гэтаму гадавая вытворчасць мёду на гэтым пчальніку павялічыцца прыкладна на 30 фунтаў (каля 13,6 кілаграма). Гэта дазволіць часцей выкарыстоўваць свой мёд на кухні Белага дома, а таксама ў якасці афіцыйных падарункаў ад прэзідэнта і першай лэдзі. Частку прадукцыі таксама плануюць перадаваць на дабрачыннасць мясцовым сталоўкам.

Акрамя гэтага, новыя пчолы дапамогуць лепш апыляць агароды Белага дома, кветнікі і расліны на тэрыторыі Нацыянальнай алеі.

Афіцыйна праграма пчалярства ў Белым доме пачалася ў 2009 годзе, за прэзідэнцтвам Барака Абамы, калі цясляр рэзідэнцыі Чарлі Брант заняўся гэтым як хобі.

У летні сезон колькасць пчол у двух ужо наяўных вуллях можа дасягаць 70 тысяч асобін. У ўраджайны год яны даюць каля 200—225 фунтаў мёду (каля 90‑102 кілаграмаў). З новым вулеем аб’ёмы могуць вырасці да 230—255 фунтаў (каля 104‑116 кілаграмаў) або нават больш.

Мёд Белага дома вядомы лёгкім канюшынным і ліпавым смакам з ледзь прыкметным цытрусавым адценнем. Яго выкарыстоўваюць для гарбаты, салатных соусаў і дэсертаў.

Праект фінансуецца праз Фонд Нацыянальнай алеі, а курыруе яго галоўны садоўнік Белага дома Дэйл Хэйні.

Каментары2

  • Стрыжань
    28.04.2026
    Якой бздурой яны займаюцца там.
    Нагадвае Францыю канца 18-га стагоддзя.
  • .
    28.04.2026
    Для вулею лепш падышла б не форма Белага дома, а форма галавы Трампа з адчыненым ротам.

Цяпер чытаюць

Памятаеце бяздомнага блогера, які пасля пратэстаў перабраўся ў Польшчу? Цяпер ён жыве на Лазурным беразе13

Памятаеце бяздомнага блогера, які пасля пратэстаў перабраўся ў Польшчу? Цяпер ён жыве на Лазурным беразе

Усе навіны →
Усе навіны

Проста зняць лазню ў аграсядзібе больш не выйдзе. Для ўладальнікаў і гасцей запрацавалі новыя правілы6

Пасля выкрыцця спробы палітычнага забойства Данія абмяжоўвае выдачу віз расіянам і выкідае з краіны расійскага аташэ

«Табе яшчэ прыйдзецца выбачыцца». Ціханоўскі адказаў Севярынцу125

Міністр абароны Германіі заклікаў еўрапейцаў ехаць да Пуціна ў Маскву9

УСУ вызвалілі 14 вёсак на Харкаўшчыне. Аперацыя «Мядзведжы капкан» праходзіла ў рэжыме поўнай сакрэтнасці7

Памёр мастак Юрый Несцярук1

У Івана-Франкоўскай вобласці расійская ракета прабіла дах дома, але не выбухнула ФОТА

Пад антарктычнымі льдамі знайшлі сляды гор, якія дапамаглі эвалюцыі

У Жлобінскім раёне машына наляцела на каня. Кіроўцу давялося з салона выразаць2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце бяздомнага блогера, які пасля пратэстаў перабраўся ў Польшчу? Цяпер ён жыве на Лазурным беразе13

Памятаеце бяздомнага блогера, які пасля пратэстаў перабраўся ў Польшчу? Цяпер ён жыве на Лазурным беразе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць