Музыка22

Поп-зорка Дуа Ліпа выйшла замуж

На вясельны вобраз, які выпраменьваў гламур 70-х, спявачку, відавочна, натхніла Б'янка Джагер.

30‑гадовая поп-зорка Дуа Ліпа выйшла замуж за Калума Цёрнера ў Лондане ў ратушы Олд-Мэрылебон. Гэта здарылася 30 мая, піша Daily Mail.

36‑гадовы абраннік спявачкі — адзін з галоўных прэтэндэнтаў на ролю Джэймса Бонда.

Напярэдадні іх трохдзённага італьянскага свята пара правяла камерную афіцыйную цырымонію. Дуа Ліпа была ў касцюме са спадніцай ад Schiaparelli, белых пальчатках, каралях ад Bulgari і капелюшы з шырокімі палямі, створаным мадэльерам Стывенам Джонсам.

У руках яна трымала жоўты букет і была ў белых туфлях на абцасах ад Louboutin, калі выходзіла з ЗАГСа. Калум быў у элегантным прыталеным цёмна-сінім касцюме.

На вясельны вобраз, які выпраменьваў гламур 70-х, спявачку, падобна, натхніла Б'янка Джагер. Калі былая актрыса Б'янка выходзіла замуж за легенду музыкі Міка Джагера ў 1971 годзе, на ёй быў белы смокінг ад Yves Saint Laurent, доўгая шаўковая спадніца косага крою і вялікі капялюш.

Вяселле Б'янкі і Міка Джагера. Фота: Staff/Mirrorpix via Getty Images

Яшчэ да цырымоніі інсайдары называлі шлюб гэтай пары «шоу-бізнэс-вяселлем года», а таксама самым гучным шлюбам на Сіцыліі з таго часу, як Майкл Карлеонэ ў выкананні Аль Пачына ажаніўся з Апалоніяй Вітэлі ў класічным фільме «Хросны бацька» 1972 года.

На свята грошай не шкадавалі: паведамляецца, што пара забраніравала цэлы паверх з люксамі ў раскошным гатэлі Villa Igiea з відам на Тырэнскае мора. Сама цырымонія пройдзе ў віле XVII стагоддзя Villa Valguarnera — бадай, самай пышнай з віл у Багерыі.

Сярод музычных зорак, якія павінны наведаць імпрэзу, значацца сэр Элтан Джон, Марк Ронсан і Charli XCX, а ад свету моды — Данатэла Версачэ і Сімон Порт Жакмюс.

Мяркуецца, што перад вяселлем Дуа ездзіла ў Італію на сустрэчу з Данатэлай, каб узгадніць дэталі сукенкі, якую дызайнерка шые для яе важнага дня. Дзякуючы яе даўняму сяброўству з мадэльерам, сябры ўпэўнены, што Дуа будзе ў эксклюзіўнай сукенцы ад Atelier Versace.

Каментары2

  • Сведка з Жодзіна
    31.05.2026
    Учора толькі прачытаў у Нашай ніве, што вяселле будзе казачным на наступным тыдні (https://d23c1v0bl3kk64.cloudfront.net/396465). Пачаў рыхтавацца, купіў сімвалічныя шкарпэткі і гальштук, як Дзяніс Кучынскі вучыў. А тут вяселле ўжо адбылося! Хтосці ў гэтай рэдакцыі адказвае ўвогуле за фэйкі?

    Рэд. банкет адбудзецца на наступным тыдні! Рыхтуйцеся!

    [Зрэдагавана]
  • Адказік
    31.05.2026
    Сведка з Жодзіна, у брытанцаў, адкуль перадрукоўка, новы тыдзень з нядзелі і пачынаецца.

Цяпер чытаюць

На канцэрт Кадышавай у Мінску ў какошніках прыйшлі нават мужчыны85

На канцэрт Кадышавай у Мінску ў какошніках прыйшлі нават мужчыны

Усе навіны →
Усе навіны

УСУ ўдарылі па Крымскім мосце. Рух транспарту спынены15

Турысты накідалі ў фантан Трэві амаль на 200 тысяч еўра менш пасля таго, як падыход да яго зрабілі платным4

Кітайскі маркетплэйс Temu сам прапанаваў беларусцы супрацоўніцтва, але зліўся, калі даведаўся яе грамадзянства13

Мінабароны расказала, як над Беларуссю збіваюць заблукалыя дроны2

З Янам Памедорам Рэуцкім развіталіся ў Варшаве

Канкурэнт Starlink страціў 40 спадарожнікаў: ракета не даляцела да арбіты

Сабаленка адкацілася на трэцяе месца ў сусветным рэйтынгу

Сэрца — амаль адзіны орган, які не хварэе на рак. Навукоўцы пачынаюць разумець чаму1

Грэцкі агонь, антыкітэрскі механізм, сільфій ды іншыя страчаныя вынаходніцтвы. Чаму чалавецтва іх забыла?1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На канцэрт Кадышавай у Мінску ў какошніках прыйшлі нават мужчыны85

На канцэрт Кадышавай у Мінску ў какошніках прыйшлі нават мужчыны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць