Грамадства

У Віцебску прадаюць з аўкцыёну старадаўні закінуты «дом-прывід»

У Віцебску шукаюць новага ўладальніка для вядомага закінутага будынка на вуліцы Камсамольскай, 28. Гаворка ідзе пра трохпавярховы дом, пабудаваны на мяжы XIX і XX стагоддзяў. Будынак мае статус гісторыка-культурнай каштоўнасці і знаходзіцца пад дзяржаўнай аховай, піша выданне «Наш портал».

Фота: e-auction.by

Лічыцца, што праект гэтага дома быў створаны вядомым віцебскім архітэктарам Ціханам Кібардзіным. Першапачаткова ў ім размяшчалася больш за дзясятак кватэр. Падчас Другой сусветнай вайны будынак моцна пацярпеў, але ў канцы 1940‑х гадоў быў адноўлены. Пасля рэканструкцыі там жылі работнікі завода «Вістан».

Сур’ёзныя праблемы ў дома пачаліся каля пятнаццаці гадоў таму. У сценах з’явіліся вялікія расколіны, пачалі разбурацца асобныя архітэктурныя элементы і перакрыцці. У 2012 годзе дом прызналі небяспечным для пражывання, а ўсіх жыхароў адсялілі.

Пазней будынак планавалі пераабсталяваць пад гатэль, але праект так і не быў рэалізаваны. Цяперашні продаж звязаны з фінансавымі праблемамі і даўгамі кампаніі-ўладальніка.

Пачатковы кошт аб’екта складае не менш за 536 тысяч беларускіх рублёў. Новы ўладальнік атрымае будынак плошчай больш за 850 квадратных метраў і права карыстання зямельным участкам каля 12 сотак да канца 2040 года.

Пры гэтым купец абавязаны выкарыстаць будынак для развіцця турыстычнай інфраструктуры: стварыць там гатэль, матэль або турыстычную базу. Электронны аўкцыён прызначаны на 7 ліпеня.

Каментары

Цяпер чытаюць

Памятаеце бяздомнага блогера, які пасля пратэстаў перабраўся ў Польшчу? Цяпер ён жыве на Лазурным беразе16

Памятаеце бяздомнага блогера, які пасля пратэстаў перабраўся ў Польшчу? Цяпер ён жыве на Лазурным беразе

Усе навіны →
Усе навіны

Правялі лёсаванне чвэрцьфіналаў футбольнай Лігі нацый3

Трамп: Пуцін сказаў мне, што не пайшоў бы вайной на Украіну, калі б я тады быў прэзідэнтам18

Проста зняць лазню ў аграсядзібе больш не выйдзе. Для ўладальнікаў і гасцей запрацавалі новыя правілы6

Пасля выкрыцця спробы палітычнага забойства Данія абмяжоўвае выдачу віз расіянам і выкідае з краіны расійскага аташэ

«Табе яшчэ прыйдзецца выбачыцца». Ціханоўскі адказаў Севярынцу125

Міністр абароны Германіі заклікаў еўрапейцаў ехаць да Пуціна ў Маскву9

УСУ вызвалілі 14 вёсак на Харкаўшчыне. Аперацыя «Мядзведжы капкан» праходзіла ў рэжыме поўнай сакрэтнасці7

Памёр мастак Юрый Несцярук1

У Івана-Франкоўскай вобласці расійская ракета прабіла дах дома, але не выбухнула ФОТА

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце бяздомнага блогера, які пасля пратэстаў перабраўся ў Польшчу? Цяпер ён жыве на Лазурным беразе16

Памятаеце бяздомнага блогера, які пасля пратэстаў перабраўся ў Польшчу? Цяпер ён жыве на Лазурным беразе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць