Здарэнні22

Папугай зляцеў ад гаспадароў у Лагойскім раёне. Яго бачылі ў Мінску

Злавіць яго пакуль не ўдалося.

У Threads набірае папулярнасць тэма, у якой апублікавана відэа з незвычайным экзатычным папугаем. На ім птушка ходзіць па агароджы Сляпянскай воднай сістэмы ў мікрараёне Зялёны Луг у Мінску, піша «Мінская праўда».

Аўтару роліка напісалі ў каментарыях, што ў Беларуцкім сельсавеце Лагойскага раёна, а гэта больш за 20 км ад Мінска, згубіўся такі ж папугай з кольцам на лапцы, і яго завуць Сцеша.

Журналісты патэлефанавалі па нумары, указаным у аб’яве пра страту гадаванца, і даведаліся, што гэта сапраўды быў Сцеша, але злавіць яго пакуль не ўдалося.

— Так, гэта сапраўды быў наш папугай. Яго заўважылі ў раёне Зялёнага Лугу ў Мінску. Але, на жаль, калі мы прыехалі, яго там ужо не было. Ён пераляцеў у іншае месца. Цяпер пошукі працягваюцца. Сцеша вылецеў з клеткі выпадкова, калі мы вынеслі яе на вуліцу. У клетцы было незачыненае невялікае акенца. Гэта здарылася ў вёсцы Манчакі, — патлумачыла гаспадыня папугая.

Каментары2

  • Бесталачы
    04.07.2026
    Калі вы у́зялі жывацінку, забяспечце за ім просмотр! У іх і дзеці выпадаюць з вокнау́
    Загіне....
  • Чаму?
    04.07.2026
    Бесталачы, не загіне. Трэба только выпусьць яму да пары дзяўчынку-папугу

Цяпер чытаюць

Завадчанін з Гомеля стаў зоркай тыктоку дзякуючы распакоўцы ссабоек, якія яму збірае на працу жонка

Завадчанін з Гомеля стаў зоркай тыктоку дзякуючы распакоўцы ссабоек, якія яму збірае на працу жонка

Усе навіны →
Усе навіны

Чаму зімой не варта трымаць ежу на балконе?5

Сэкс з эфектам прысутнасці. У амерыканскіх 4DX кінатэатрах з'явіўся новы трэнд5

На пуцеправодзе паміж Каменнай Горкай і Лебядзіным у Мінску ўжо ўключаюць падсветку ФОТАФАКТ

У Мінску з аўкцыёну прадаюць культавы амерыканскі пікап. Ён у жахлівым стане, але каштуе дорага1

12‑гадовая дачка бізнэсмена Зінгмана перамагла ў расійскім аналагу дзіцячага «Еўрабачання»24

У лесе на мяжы Беларусі з Латвіяй знік кеніец. Яго шукаюць сваякі3

У Атлантычным акіяне імкліва разрастаецца гіганцкі пояс водарасцяў1

Правялі лёсаванне чвэрцьфіналаў футбольнай Лігі нацый3

Трамп: Пуцін сказаў мне, што не пайшоў бы вайной на Украіну, калі б я тады быў прэзідэнтам18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Завадчанін з Гомеля стаў зоркай тыктоку дзякуючы распакоўцы ссабоек, якія яму збірае на працу жонка

Завадчанін з Гомеля стаў зоркай тыктоку дзякуючы распакоўцы ссабоек, якія яму збірае на працу жонка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць