Спорт

Хакейнаму мінскаму «Дынама» прызначылі новага трэнера

Галоўным трэнерам хакейнага клуба «Дынама-Мінск» прызначаны 52‑гадовы расіянін Сяргей Брылін.

Сяргей Брылін

Расійскі спецыяліст Сяргей Брылін добра вядомы па выступленнях яшчэ ў якасці дзейнага хакеіста ў Нацыянальнай хакейнай лізе. З 1994 па 2008 год ён абараняў колеры клуба «Нью-Джэрсі Дэвілз», разам з якім тройчы стаў уладальнікам Кубка Стэнлі — у 1995, 2000 і 2003 гадах.

Пасля завяршэння гульнявой кар'еры Брылін перайшоў на трэнерскую працу. З 2012 года працаваў у сістэме «Нью-Джэрсі Дэвілз»: спачатку займаўся развіццём маладых хакеістаў у фарм-клубе, затым быў памочнікам галоўнага трэнера ў камандах Амерыканскай хакейнай лігі, а з 2022 па 2026 год уваходзіў у трэнерскі штаб асноўнай каманды клуба.

Кантракт з новым галоўным трэнерам падпісаны на тры сезоны. У «Дынама-Мінск» адзначылі, што выбіралі спецыяліста, які ўмее эфектыўна працаваць як з легіянерамі, так і з маладымі хакеістамі.

Новы сезон Кантынентальнай хакейнай лігі стартуе 5 верасня 2026 года, а завершыцца рэгулярны чэмпіянат 20 сакавіка 2027 года.

Каментары

Цяпер чытаюць

На канцэрт Кадышавай у Мінску ў какошніках прыйшлі нават мужчыны85

На канцэрт Кадышавай у Мінску ў какошніках прыйшлі нават мужчыны

Усе навіны →
Усе навіны

УСУ ўдарылі па Крымскім мосце. Рух транспарту спынены15

Турысты накідалі ў фантан Трэві амаль на 200 тысяч еўра менш пасля таго, як падыход да яго зрабілі платным4

Кітайскі маркетплэйс Temu сам прапанаваў беларусцы супрацоўніцтва, але зліўся, калі даведаўся яе грамадзянства13

Мінабароны расказала, як над Беларуссю збіваюць заблукалыя дроны2

З Янам Памедорам Рэуцкім развіталіся ў Варшаве

Канкурэнт Starlink страціў 40 спадарожнікаў: ракета не даляцела да арбіты

Сабаленка адкацілася на трэцяе месца ў сусветным рэйтынгу

Сэрца — амаль адзіны орган, які не хварэе на рак. Навукоўцы пачынаюць разумець чаму1

Грэцкі агонь, антыкітэрскі механізм, сільфій ды іншыя страчаныя вынаходніцтвы. Чаму чалавецтва іх забыла?1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На канцэрт Кадышавай у Мінску ў какошніках прыйшлі нават мужчыны85

На канцэрт Кадышавай у Мінску ў какошніках прыйшлі нават мужчыны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць