Эканоміка

Пайшла ў банкруцтва фірма, якая збіралася выпускаць аўтамабілі Zubr

Кампанія «Зубр Аўтагруп», якая планавала выпускаць беларускія аўтамабілі пад брэндам Zubr, аказалася на мяжы банкруцтва. Эканамічны суд Мінска адкрыў у дачыненні да ТАА «Зубр Аўтагруп» конкурсную вытворчасць, піша Office Life.

Калі кампанію прызнаюць банкрутам, гэта можа паставіць кропку ў гісторыі праекта па стварэнні ў Беларусі аўтамабіляў Zubr.

Праект Zubr стаў вядомы ў 2025 годзе. Тады з'явілася інфармацыя, што аўтамабілі пад гэтым брэндам плануюць збіраць на заводзе «Юнісон», а за аснову павінны былі ўзяць мадэлі кітайскай маркі Forthing. Аднак пазней Міністэрства прамысловасці Беларусі гэтую інфармацыю абвергла.

Для рэалізацыі праекта стварылі некалькі кампаній. Адна з іх — «Зубр Бізнэсінвест» — таксама нядаўна пачала працэдуру банкруцтва. Аўтасалон, дзе меркавалася прадаваць аўтамабілі, ужо быў рэалізаваны на аўкцыёне, каб хоць часткова пагасіць даўгі.

Цяпер у суд з заявай аб банкруцтве звярнулася «Зубр Аўтагруп» — асноўная кампанія праекта. Фактычна яна не вядзе дзейнасці ўжо не менш за паўгода. У лютым кампанія спрабавала ліквідавацца, але суд забараніў выключаць яе з дзяржаўнага рэестра.

Галоўная праблема — вялікая запазычанасць перад крэдыторамі, у тым ліку перад дзяржавай. Паводле даных, агучаных у судзе, кампанія павінна больш за 14 мільёнаў рублёў, амаль 1,1 мільёна даляраў і каля 74,5 тысяч еўра. У суме гэта больш за 6 мільёнаў даляраў.

Актывы кампаніі ацэньваюцца прыкладна ў 11,3 мільёна рублёў. Пры гэтым амаль уся гэтая сума — 9,6 мільёна рублёў — складаецца з дэбіторскай запазычанасці. Верагодна, гаворка ідзе, у прыватнасці, пра 30 аўтамабіляў кліентаў, якія, паводле ранейшых паведамленняў кампаніі, «завіслі» за мяжой.

Акрамя таго, паводле інфармацыі аналітычнага рэсурсу ICO castle.by, у «Зубр Аўтагруп» дагэтуль ёсць тры выпускі токенаў, па якіх дапушчаны дэфолт, але фармальна яны яшчэ дзейнічаюць. Два выпускі намінаваныя ў далярах — прыкладна на 500 тысяч даляраў, яшчэ адзін — у еўра, прыкладна на 100 тысяч еўра. Тэрмін іх дзеяння заканчваецца ў 2028 годзе. Пакуль незразумела, ці ўключаныя гэтыя абавязацельствы ў агучаную ў судзе агульную суму доўгу.

Улічваючы значны аб'ём запазычанасці і недахоп ліквідных актываў, верагоднасць прызнання кампаніі банкрутам выглядае высокай. Разгляд справы па сутнасці прызначаны на 16 лістапада.

Каментары

Цяпер чытаюць

На канцэрт Кадышавай у Мінску ў какошніках прыйшлі нават мужчыны85

На канцэрт Кадышавай у Мінску ў какошніках прыйшлі нават мужчыны

Усе навіны →
Усе навіны

УСУ ўдарылі па Крымскім мосце. Рух транспарту спынены15

Турысты накідалі ў фантан Трэві амаль на 200 тысяч еўра менш пасля таго, як падыход да яго зрабілі платным4

Кітайскі маркетплэйс Temu сам прапанаваў беларусцы супрацоўніцтва, але зліўся, калі даведаўся яе грамадзянства13

Мінабароны расказала, як над Беларуссю збіваюць заблукалыя дроны2

З Янам Памедорам Рэуцкім развіталіся ў Варшаве

Канкурэнт Starlink страціў 40 спадарожнікаў: ракета не даляцела да арбіты

Сабаленка адкацілася на трэцяе месца ў сусветным рэйтынгу

Сэрца — амаль адзіны орган, які не хварэе на рак. Навукоўцы пачынаюць разумець чаму1

Грэцкі агонь, антыкітэрскі механізм, сільфій ды іншыя страчаныя вынаходніцтвы. Чаму чалавецтва іх забыла?1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На канцэрт Кадышавай у Мінску ў какошніках прыйшлі нават мужчыны85

На канцэрт Кадышавай у Мінску ў какошніках прыйшлі нават мужчыны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць