Эканоміка22

Полацкі малочны камбінат прызналі банкрутам

Эканамічны суд Віцебскай вобласці прызнаў Полацкі малочны камбінат банкрутам і пастанавіў пачаць працэдуру яго ліквідацыі.

Здымак ілюстрацыйны

Незадоўга да гэтага вытворчыя актывы прадпрыемства перадалі ў кіраванне кампаніі «Савушкаў прадукт». Яна атрымала вытворчыя будынкі, абсталяванне і працоўны калектыў, якія плануецца выкарыстаць для мадэрнізацыі і аднаўлення былой буйной малочнай вытворчасці. Запазычанасці ж самога камбіната, як мяркуецца, застануцца на дзяржаве.

Справа аб банкруцтве была распачатая ў маі. За гэты час адбываўся прыём і разгляд патрабаванняў крэдытораў.

Паводле справаздачы антыкрызіснага кіраўніка, агульны аб'ём патрабаванняў крэдытораў склаў амаль 400 мільёнаў рублёў, тады як кошт маёмасці прадпрыемства ацэнены прыкладна ў 230 мільёнаў рублёў.

Каментары2

  • Барадзед
    04.08.2026
    Маленькая полоцкая Республика Беларусь. Верхи не могут, а низы не хотят.
  • Жнівень
    04.08.2026
    Новы ўладальнік банкруціць прадпрыемства, каб пачаць з чыстага ліста.
    Але як патрэбна было працаваць, каб у такой звышвыгаднай сферы, як малочка, загнаць прадпрыемства ў мінусы. Спадзяюся, старое кіраўніцтва малаказавода пойдзе ў калхозы даяркамі і даглядчыкамі быдла, а не ў чарговую сінекуру.

Цяпер чытаюць

На канцэрт Кадышавай у Мінску ў какошніках прыйшлі нават мужчыны85

На канцэрт Кадышавай у Мінску ў какошніках прыйшлі нават мужчыны

Усе навіны →
Усе навіны

УСУ ўдарылі па Крымскім мосце. Рух транспарту спынены15

Турысты накідалі ў фантан Трэві амаль на 200 тысяч еўра менш пасля таго, як падыход да яго зрабілі платным4

Кітайскі маркетплэйс Temu сам прапанаваў беларусцы супрацоўніцтва, але зліўся, калі даведаўся яе грамадзянства13

Мінабароны расказала, як над Беларуссю збіваюць заблукалыя дроны2

З Янам Памедорам Рэуцкім развіталіся ў Варшаве

Канкурэнт Starlink страціў 40 спадарожнікаў: ракета не даляцела да арбіты

Сабаленка адкацілася на трэцяе месца ў сусветным рэйтынгу

Сэрца — амаль адзіны орган, які не хварэе на рак. Навукоўцы пачынаюць разумець чаму1

Грэцкі агонь, антыкітэрскі механізм, сільфій ды іншыя страчаныя вынаходніцтвы. Чаму чалавецтва іх забыла?1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На канцэрт Кадышавай у Мінску ў какошніках прыйшлі нават мужчыны85

На канцэрт Кадышавай у Мінску ў какошніках прыйшлі нават мужчыны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць