Вайна77

Украінцы адкінулі расійскія войскі пад Ліманам

Украінскія войскі падчас контрнаступу, які некалькі месяцаў амаль не асвятляўся, ліквідавалі значную частку расійскага выступу на поўнач ад Лімана. Паводле аналітыкаў, на асобных участках фронт вярнуўся прыкладна да канфігурацыі мая 2025 года. Сур’ёзнасць сітуацыі прызнаюць і расійскія ваенныя блогеры.

На апублікаванай французскім OSINT-аналітыкам Клеманам Маленам анімацыі відаць, як змянялася лінія фронту з 22 мая да 5 верасня. Украінскія войскі паступова атакавалі флангі расійскага выступу, пасля чаго адкінулі праціўніка ў бок ракі Жарабец, Неўскага і Макееўкі.

Такім чынам, вынікі прыкладна года расійскага наступу на гэтым участку ў значнай ступені былі страчаныя. Дакладная плошча тэрыторыі, вернутай пад кантроль Украіны, пакуль застаецца незразумелай — DeepState карту не абнаўляе.

Пра праблемы расійскіх войскаў адкрыта піша і адзін з найбуйнейшых прарасійскіх ваенных каналаў «Рыбар». На думку аўтараў канала, тактычныя няўдачы могуць перарасці ў больш сур’ёзныя праблемы праз «няправільную ацэнку сітуацыі і сістэмную хлусню ў дакладах наверх».

Расійскі ваенны блогер Анатоль Радаў таксама заявіў, што ўкраінскі контрнаступ на гэтым кірунку працягваецца ўжо каля двух з паловай месяцаў, але расійскае камандаванне спрабавала яго замоўчваць.

Украінскі Генштаб пакуль не паведамляў пра маштабнае контрнаступленне.

Каментары7

  • Жвір
    08.09.2026
    Падобна, што чарговай усеагульнай мабілізацыі рэкрутаў у расейскае войска ніяк не пазьбегнуць, безь яго захопнікам не выжыць ва Ўкраіне. Была інфармацыя, што на Расіі пачалі адмаўляць мужыкам прызыўнога ўзросту выязджаць за мяжу...

    [Зрэдагавана]
  • Ну
    08.09.2026
    Слава ЗСУ!
  • Жыве Беларусь! Слава Украіне!
    08.09.2026
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

На канцэрт Кадышавай у Мінску ў какошніках прыйшлі нават мужчыны85

На канцэрт Кадышавай у Мінску ў какошніках прыйшлі нават мужчыны

Усе навіны →
Усе навіны

УСУ ўдарылі па Крымскім мосце. Рух транспарту спынены15

Турысты накідалі ў фантан Трэві амаль на 200 тысяч еўра менш пасля таго, як падыход да яго зрабілі платным4

Кітайскі маркетплэйс Temu сам прапанаваў беларусцы супрацоўніцтва, але зліўся, калі даведаўся яе грамадзянства13

Мінабароны расказала, як над Беларуссю збіваюць заблукалыя дроны2

З Янам Памедорам Рэуцкім развіталіся ў Варшаве

Канкурэнт Starlink страціў 40 спадарожнікаў: ракета не даляцела да арбіты

Сабаленка адкацілася на трэцяе месца ў сусветным рэйтынгу

Сэрца — амаль адзіны орган, які не хварэе на рак. Навукоўцы пачынаюць разумець чаму1

Грэцкі агонь, антыкітэрскі механізм, сільфій ды іншыя страчаныя вынаходніцтвы. Чаму чалавецтва іх забыла?1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На канцэрт Кадышавай у Мінску ў какошніках прыйшлі нават мужчыны85

На канцэрт Кадышавай у Мінску ў какошніках прыйшлі нават мужчыны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць