Грамадства33

У Мінску паставяць дзясяткі кантэйнераў для збору адзення і абутку

Кантэйнеры ў пачатку кастрычніка з’явяцца ў Маскоўскім і Фрунзенскім раёнах горада.

У сталіцы ўсталююць 50 кантэйнераў для збору тэкстылю. Пра гэта піша БелТА са спасылкай на Мінскую гарадскую жыллёвую гаспадарку.

Кантэйнеры ў пачатку кастрычніка з’явяцца ў Маскоўскім і Фрунзенскім раёнах горада.

У іх можна будзе пакінуць непатрэбныя прадметы гардэроба або абутак.

Галоўная ўмова: рэчы трэба папярэдне спакаваць у пакет.

Сабраны тэкстыль будуць накіроўваць на сартаванне, а затым — на далейшую перапрацоўку.

Прычым кантэйнеры з’явяцца не на дзеючых пляцоўках, а асобна, у месцах з добрай праходнасцю. Так разлічваюць знізіць верагоднасць трапляння старонняга смецця.

У Мінскай гарадской жыллёвай гаспадарцы лічаць, што новы праект дапаможа жыхарам сталіцы зручна здаваць непатрэбнае адзенне і абутак, скарачаць колькасць адходаў і больш беражліва ставіцца да рэсурсаў.

Каментары3

  • Да пошли они на
    25.09.2026
    А кто не постирал и в пакет не положил, тому штраф?
  • Алік
    25.09.2026
    Да пошли они на, трэба зрабіць як у Польшчы. Не правільна пасартаваў смецце - падвышаная аплата вывазу смецця на увесь мнагакватэрны дом. Кожная хата, кожная дача раз у месяц плоціць за вываз смецця. Калі ты будуешся - калі ласка дамова на вываз будаўнічага хламу. Бо іначай няма як, ужо усе лясы , абочыны засмечаныя
  • Федзя
    26.09.2026
    А почему в других городах так не сделать?

Цяпер чытаюць

На канцэрт Кадышавай у Мінску ў какошніках прыйшлі нават мужчыны85

На канцэрт Кадышавай у Мінску ў какошніках прыйшлі нават мужчыны

Усе навіны →
Усе навіны

УСУ ўдарылі па Крымскім мосце. Рух транспарту спынены15

Турысты накідалі ў фантан Трэві амаль на 200 тысяч еўра менш пасля таго, як падыход да яго зрабілі платным4

Кітайскі маркетплэйс Temu сам прапанаваў беларусцы супрацоўніцтва, але зліўся, калі даведаўся яе грамадзянства13

Мінабароны расказала, як над Беларуссю збіваюць заблукалыя дроны2

З Янам Памедорам Рэуцкім развіталіся ў Варшаве

Канкурэнт Starlink страціў 40 спадарожнікаў: ракета не даляцела да арбіты

Сабаленка адкацілася на трэцяе месца ў сусветным рэйтынгу

Сэрца — амаль адзіны орган, які не хварэе на рак. Навукоўцы пачынаюць разумець чаму1

Грэцкі агонь, антыкітэрскі механізм, сільфій ды іншыя страчаныя вынаходніцтвы. Чаму чалавецтва іх забыла?1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На канцэрт Кадышавай у Мінску ў какошніках прыйшлі нават мужчыны85

На канцэрт Кадышавай у Мінску ў какошніках прыйшлі нават мужчыны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць