Грамадства3232

Як будзе выглядаць Акадэмія КДБ, якую будуюць на Залатагорскіх могілках

Пра тое, што на Залатагорскіх могілках у Мінску будуецца новы корпус Акадэміі нацыянальнай бяспекі, якая знаходзіцца ў ведамстве КДБ Беларусі, стала вядома яшчэ ў 2023 годзе. «Наша Ніва» падрабязна расказвала пра ход будоўлі. Цяпер «Радыё Свабода» даведалася, як будзе выглядаць гэтая Акадэмія КДБ.

У праектнай дакументацыі, якую атрымала і вывучыла «Радыё Свабода», за назвай «шматфункцыянальнага будынку» хаваецца рэжымны навучальна-жылы комплекс з уласнай сталоўкай і спартовай інфраструктурай.

Прыкладная мадэль выгляду і колеру будучага корпусу Акадэміі нацыянальнай бясьпекі КДБ Беларусі. Выгляд зь перакрыжаваньня вуліц Залатой Горкі і Чырваназорнай. Касьцёл Сьвятога Роха месьціцца за корпусам.
Прыкладная мадэль выгляду і колеру будучага корпусу Акадэміі нацыянальнай бяспекі КДБ Беларусі. Выгляд з перакрыжавання вуліц Залатой Горкі і Чырваназорнай. Касцёл Святога Роха месціцца за корпусам. Крыніца: «Радыё Свабода»

Комплекс складаецца з трох асноўных частак: блока А — навучальнага корпусу з інтэрнатам, блока Б — сталоўкі і блока В — басэйну з спартовай заляй. На агароджанай тэрыторыі аб’ект прадугледжаны кантрольна-прапускны пункт з боку вуліцы Залатой Горкі.

Галоўная частка комплексу — БЛОК А. У тлумачальнай запісцы ён названы «навучальным корпусам з інтэрнатам». Гэта шасціпавярховы будынак з падземным і тэхнічным узроўнямі. Яго агульная плошча — амаль 28,9 тысячы квадратных метраў. Праектная колькасць навучэнцаў — 1250 чалавек, з іх для 627 прадугледжаныя месцы ў інтэрнаце.

Ніжні, падземны ўзровень блока А, размешчаны на глыбіні пяці метраў.

Тут запраектаваная стралковая галерэя плошчай 597,8 м² і даўжынёй каля 56 метраў, асобны склад зброі, два пакоі для яе захоўвання і адзін для яе выдачы, склад РХБА (радыяцыйнай, хімічнай і біялагічнай абароны), два склады з пазнакай НЗ (у вайсковай тэрміналогіі звычайна азначае недатыкальны запас на выпадак надзвычайнай сітуацыі), чатыры склады КЭС (у вайсковай тэрміналогіі азначае кватэрна-эксплуатацыйную службу, якая адказвае за будынак, інжынэрную і гаспадарчую маёмасць).

Фрагмэнт праектнай дакумэнтацыі, на якім пазначаная стралковая галерэя плошчай 597,8 м² і даўжынёй каля 56 мэтраў на падземным ўзроўні блёку А.
Фрагмент праектнай дакументацыі, на якім пазначаная стралковая галерэя плошчай 597,8 м² і даўжынёй каля 56 метраў на падземным узроўні блока А. Крыніца: «Радыё Свабода»

Астатнюю частку падземнага ўзроўню займаюць тэхнічныя, складскія і бытавыя памяшканні для персаналу. Сярод іх — склады «матэрыяльнай маёмасці», мужчынская і жаночая гардэробныя для 80 чалавек абслуговага персаналу, склад лыжаў, а таксама дэбаркадар для разгрузкі аўтамабіляў тыпу «Газель-3302».

Падземны паркінг у комплексе, разлічаным на больш як тысячу чалавек, праектам не прадугледжаны.

Эксплікацыя памяшканьяў падземнага ўзроўню блёку А
Эксплікацыя памяшканняў падземнага ўзроўню блока А. Крыніца: «Радыё Свабода»

На першым паверсе ў плане пазначаныя пост аховы, асобныя пакоі для захоўвання зброі і мабільных тэлефонаў, гардэроб, а таксама сістэма кантролю доступу ў вестыбюлі. Тут жа запраектаваныя камп’ютарныя класы, рознага фармату аўдыторыі, трэнажорная заля і заля агульнай фізічнай падрыхтоўкі. Ёсць і ўласны медычны блок — кабінеты тэрапеўта і стаматолага, працэдурны пакой.

Другі паверх — больш адміністрацыйны. Тут запланавана шмат кабінетаў, бібліятэка, некалькі аўдыторыяў, кіна-лекцыйная/актавая заля на 300 месцаў, а таксама дзве канферэнц-залі.

Асобнае крыло адведзена для кіраўніцтва ўстановы. Паводле праектнай дакументацыі, тут прадугледжаныя два кабінетныя блокі плошчай 104,5 і 93,5 м². Кожны ўключае «кабінет кіраўніка», уласную прымальню, пакой адпачынку і санвузел з душам. Зважаючы на структуру кіраўніцтва АНБ і наяўнасць толькі двух такіх памяшканняў, можна меркаваць, што гэтыя памяшканні прызначаюцца для двух кіраўнікоў установы — начальніка акадэміі Валянціна Платонава і яго першага намесніка Генадзя Краско. Аднак у праекце не пазначана, хто менавіта будзе карыстацца гэтымі памяшканнямі.

Трэці паверх пазначаны ў дакументах як тэхнічны і амаль не мае вокнаў. Тут знаходзіцца ніжні ўзровень дзвюх лекцыйных аўдыторыяў на 150 чалавек і тэхнічныя памяшканні.

З чацвёртага паверху па шосты значную частку плошчы займае інтэрнат, які сумяшчаецца з вынесенымі ў асобнае крыло навучальнымі класамі і лекцыйнымі аўдыторыямі. На кожным з трох паверхаў па 209 спальных пакояў — агулам 627. Пакоі пераважна чатырохмясцовыя, ёсць і трохмясцовыя. Вынік падліку супадае з праектнай ёмістасцю інтэрнату, пазначанай у тлумачальнай запісцы.

Выгляд акадэміі КДБ з боку вуліцы Залатой Горкі. Справа блёк А —
Выгляд акадэміі КДБ з боку вуліцы Залатой Горкі. Справа блок А — «навучальны комплекс з інтэрнатам», злева блок Б з сталоўкай і спартовай заляй. Калаж зроблены з выяваў у праектнай дакументацыі. Крыніца: «Радыё Свабода»

БЛОК Б — асобны аднапавярховы корпус сталоўкі з падвалам і дахам, ён таксама ўключае спартовы комплекс.

Агульная плошча 4,3 тысячы квадратных мэтраў. На першым паверсе запланаваныя тры абедныя залі — на 240, 88 і 12 месцаў, агулам на 340 чалавек. Паводле дакументаў, сталоўка будзе мець поўны цыкл прыгатавання ежы: гарачы, халодны, рыбны, мясныя цэхі, цэх гародніны, склады для рознага кшталту прадуктаў і спецыяў, асобнае памяшканне для разбірання мяса, халадзільныя камеры і тэхнічнае абсталяванне.

На «эксплуатаваным даху» будынку праект прадугледжвае спартовы стадыён з бегавымі дарожкамі і пляцоўкамі для міні-футболу, баскетболу, валейболу, бадмінтону і тэнісу. Асобную частку даху адводзяць пад вулічныя трэнажэры.

БЛОК В — двухпавярховы спартовы корпус з падземным тэхнічным узроўнем, агульнай плошчай каля 2,8 тысячы квадратных мэтраў. На першым паверсе заплянаваны 25‑мэтровы басэйн, разьдзявальні, душавыя і дзьве саўны. На другім — спартовая заля плошчай 634 квадратныя мэтры з дапаможнымі памяшканьнямі.

Разам агульная плошча толькі трох асноўных блокаў складае каля 36 тысяч квадратных мэтраў. Звонку комплекс плануюць выканаць пераважна ў шэрых, светла-шэрых танах зь белымі карнізамі. Сцены з вентыляванымі фасадамі з керамаграніту. Толькі для блока А закупная дакументацыя прадугледжвае каля 7,9 тысячы м² керамагранітнага пакрыцця, за якое аддадуць амаль 3,11 мільёна рублёў (прыкладна 1,04 мільёна даляраў).

Будуюць навучальную ўстанову КДБ за бюджэтныя сродкі. Як вынікае з дадзеных дзяржаўных інвестыцыйных праграмаў, сума вылучаных на будаўніцтва грошай складае не менш за 25,7 мільёна рублёў.

Архітэктурны праект навучальнага корпусу з інтэрнатам распрацаваў «Інстытут Белдзяржпраект». Галоўная інжынерка праекту — Юлія Серада. Праекты басейну і кантрольна-прапускнога пункту выканала прыватнае прадпрыемства «Гомельінтэрпраект». Галоўным архітэктарам праекту навучальнага корпусу з інтэрнатам пазначаны архітэктар «Інстытуту Белдзяржпраект» Валеры Куцко. У 2012 год ён атрымаў Дзяржаўную прэмію Беларусі за стварэнне «Менск-Арэны», а сярод ягоных праектаў — спецыялізаваны ліцэй МУС на вуліцы Стаханаўскай, 13 і сярэдняя школа міліцыі на 500 навучэнцаў на вуліцы Філімонава.

Каментары32

  • Ян
    02.10.2026
    Здзек і над каталікамі з боку д"ябльскага лукашызма, але ж усё роу́на Свет пераможа цемру, Дабро перамагае зло
  • Час ідзе
    02.10.2026
    Пасля сыходу праклятага лукашызма на сметнік Гісторыі, сыйдзе на будау́нічы сметнік і гэтае лайно-будоу́ля
  • Сауны...
    02.10.2026
    Вось па гэтай маленькай дэталі можна зрабіць разуменне мазгоў чэкіскага начальства. Сауны табе, сталоўка, усё пад адным дахам. Пражыванне і навучанне ў адным будынку, каб далёка не хадзіць. І жраць і спаць і страляць - усё ў адным месцы. У адной точцы. Як у свошнікаў. Мазгоў няма.

Цяпер чытаюць

На канцэрт Кадышавай у Мінску ў какошніках прыйшлі нават мужчыны85

На канцэрт Кадышавай у Мінску ў какошніках прыйшлі нават мужчыны

Усе навіны →
Усе навіны

УСУ ўдарылі па Крымскім мосце. Рух транспарту спынены15

Турысты накідалі ў фантан Трэві амаль на 200 тысяч еўра менш пасля таго, як падыход да яго зрабілі платным4

Кітайскі маркетплэйс Temu сам прапанаваў беларусцы супрацоўніцтва, але зліўся, калі даведаўся яе грамадзянства13

Мінабароны расказала, як над Беларуссю збіваюць заблукалыя дроны2

З Янам Памедорам Рэуцкім развіталіся ў Варшаве

Канкурэнт Starlink страціў 40 спадарожнікаў: ракета не даляцела да арбіты

Сабаленка адкацілася на трэцяе месца ў сусветным рэйтынгу

Сэрца — амаль адзіны орган, які не хварэе на рак. Навукоўцы пачынаюць разумець чаму1

Грэцкі агонь, антыкітэрскі механізм, сільфій ды іншыя страчаныя вынаходніцтвы. Чаму чалавецтва іх забыла?1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На канцэрт Кадышавай у Мінску ў какошніках прыйшлі нават мужчыны85

На канцэрт Кадышавай у Мінску ў какошніках прыйшлі нават мужчыны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць