Грамадства

Адзіная сістэма аплаты праезду з'явіцца ва ўсіх гарадах краіны ў 2027 годзе

Будзе магчымасць аплачваць праезд не толькі шляхам кампаставання (валідацыі) талона, але і з дапамогай мабільнага дадатку або банкаўскай карткі.

Фота: Мінск-навіны

Зараз праводзяцца тэндарныя закупкі, і арганізацыі грамадскага транспарту набываюць неабходнае абсталяванне. Пра гэта расказаў журналістам начальнік упраўлення аўтамабільнага і гарадскога пасажырскага транспарту Мінтрансу Андрэй Гладкі, піша БелТА.

«У поўным аб'ёме такая сістэма працуе ў Мінску. У 2027 годзе яе ўкараніць ва ўсіх гарадах», — паведаміў ён.

Будзе прадугледжана магчымасць аплачваць праезд не толькі шляхам кампаставання талона, але і з дапамогай мабільнага дадатку або банкаўскай карткі.

Таксама ствараецца адзіная дзяржаўная сістэма продажу білетаў на прыгарадныя і міжгароднія пасажырскія перавозкі.

«З 1 лютага плануецца, што ўсе суб'екты змогуць уносіць даныя. Спачатку — аператары пасажырскіх перавозак і перавозчыкі», — растлумачыў Андрэй Гладкі.

Паводле яго слоў, цяпер пасажыру, каб выбраць аптымальны маршрут, даводзіцца звяртацца да некалькіх сэрвісаў.

«Аб'яднаем рэсурсы ў адну інфармацыйную сістэму. Пры гэтым праца спадарожных сістэм браніравання і продажу білетаў не забараняецца. Пасажыр зможа скарыстацца як існуючай інфармацыйнай сістэмай, так і платформай «Продаж білетаў». Інфармацыя будзе даступная пра ўсе рэйсы і свабодныя месцы», — дадаў Андрэй Гладкі.

Каментары

Цяпер чытаюць

На канцэрт Кадышавай у Мінску ў какошніках прыйшлі нават мужчыны85

На канцэрт Кадышавай у Мінску ў какошніках прыйшлі нават мужчыны

Усе навіны →
Усе навіны

УСУ ўдарылі па Крымскім мосце. Рух транспарту спынены15

Турысты накідалі ў фантан Трэві амаль на 200 тысяч еўра менш пасля таго, як падыход да яго зрабілі платным4

Кітайскі маркетплэйс Temu сам прапанаваў беларусцы супрацоўніцтва, але зліўся, калі даведаўся яе грамадзянства13

Мінабароны расказала, як над Беларуссю збіваюць заблукалыя дроны2

З Янам Памедорам Рэуцкім развіталіся ў Варшаве

Канкурэнт Starlink страціў 40 спадарожнікаў: ракета не даляцела да арбіты

Сабаленка адкацілася на трэцяе месца ў сусветным рэйтынгу

Сэрца — амаль адзіны орган, які не хварэе на рак. Навукоўцы пачынаюць разумець чаму1

Грэцкі агонь, антыкітэрскі механізм, сільфій ды іншыя страчаныя вынаходніцтвы. Чаму чалавецтва іх забыла?1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На канцэрт Кадышавай у Мінску ў какошніках прыйшлі нават мужчыны85

На канцэрт Кадышавай у Мінску ў какошніках прыйшлі нават мужчыны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць