Эканоміка99

Біткойн рухнуў на пяць тысяч даляраў следам за абвалам фондавага рынку ў ЗША

У ноч на 6 лістапада біткойн патаннеў на 6%, апусціўшыся ніжэй за $76 тысяч. Гэта адбылося пасля абвалу фондавага рынку ў ЗША, які справакаваў распродаж акцый тэхналагічных кампаній на фоне асцярог адносна будучыні індустрыі штучнага інтэлекту.

Фота: Paul Yeung / Bloomberg via Getty Images

Напярэдадні біткойн падаражэў і ўпершыню пасля ўзлому Binance гандляваўся вышэй за адзнаку ў $80 тысяч. Аднак за апошнія 24 гадзіны галоўная крыптавалюта страціла ў цане 6,5%. Па стане на 11:00 пятніцы яе кошт складаў каля $75,3 тысячы.

Ethereum патаннеў больш чым на 8% — прыкладна да $2200. XRP і Solana знізіліся ў цане на 6—8%.

Крыптавалюта пачала таннець пасля таго, як амерыканскія фондавыя індэксы перажылі наймацнейшае падзенне з красавіка 2025 года.

Так, Nasdaq Composite абваліўся на 5,52% — да 24 315 пунктаў, S&P 500 знізіўся на 4,36%, а Dow Jones — на 3,44%.

Як адзначае The Wall Street Journal, рынкавая капіталізацыя кампаній з індэкса S&P 500 скарацілася прыкладна на $2,9 трлн, а Nasdaq Composite — на $2,5 трлн.

Зніжэнне закранула ўсе 11 сектараў S&P 500, аднак найбольш пацярпелі тэхналагічныя кампаніі. У прыватнасці, індэкс паўправадніковай прамысловасці Philadelphia Semiconductor Index абваліўся на 12%, прадэманстраваўшы другое па велічыні аднадзённае падзенне ў сваёй гісторыі.

Каментары9

  • хм
    06.11.2026
    Красное цунами которое не ожидали демократы.
  • бабруйчанін
    06.11.2026
    ))) $ мае падтрымку таму што гэта паперка у закрамах Кітая Японіі...
    А біткойн чым падтрымліваецца марай надзею спадзяваннямі ...і якому мавродзі належыць))
  • Жора
    06.11.2026
    Для біткоіна рух туды-сюды на 5% гэта норма. Прыкладам заўчора ён таксама схадзіў на $76, але потым вярнуўся да 80, але вы пра тое не напісалі. А тут адразу "рухнуў".

Цяпер чытаюць

У Вільні пакажуць раструшчаны сілавікамі бюст Івана Луцкевіча. Да 120‑годдзя «НН» Беларускі музей адкрывае выставу з унікальнымі экспанатамі5

У Вільні пакажуць раструшчаны сілавікамі бюст Івана Луцкевіча. Да 120‑годдзя «НН» Беларускі музей адкрывае выставу з унікальнымі экспанатамі

Усе навіны →
Усе навіны

Людзі спяшаюцца перабрацца з Расіі ў Эстонію1

Выйдзе працяг «Адзін дома» з Макалеем Калкіным

Мінчане купілі пустуючую хату за 2300 рублёў і вяртаюць яе да жыцця4

Чаму ўсё новае цяпер выглядае крыху вінтажным1

У Мінску прадаюць чарэшні па касмічнай цане1

Вадзім Галыгін: Я крыху стаміўся ад гумару. Хочацца паспрабаваць нешта іншае8

У Мексіцы затрымалі аднаго з найбольш шуканых наркабаронаў — за інфармацыю пра яго абяцалі $5 млн

Міністр абароны Вялікабрытаніі: Пуцін халоднакроўны забойца4

Павел Белавус расказаў, як за кратамі даведаўся пра Нобелеўскую прэмію Бяляцкага

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Вільні пакажуць раструшчаны сілавікамі бюст Івана Луцкевіча. Да 120‑годдзя «НН» Беларускі музей адкрывае выставу з унікальнымі экспанатамі5

У Вільні пакажуць раструшчаны сілавікамі бюст Івана Луцкевіча. Да 120‑годдзя «НН» Беларускі музей адкрывае выставу з унікальнымі экспанатамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць