Кіно55

У польскім серыяле, які выйшаў на Netflix, адзін з персанажаў — беларускі доктар. У яго на спіне выпалена «здраднік»

Гісторыя беларускага доктара, які вымушана пакінуў радзіму пасля пратэстаў, стала адной з сюжэтных ліній польскага серыяла «Анестэзія» (Znieczulenie), які выйшаў на стрымінгавай платформе Netflix. Яна паказвае драму многіх таленавітых беларускіх медыкаў, якім з-за палітыкі зноў прыйшлося пачынаць кар'еру з самых нізоў у чужой краіне. У серыяле таксама згадваецца міграцыйны крызіс на польска-беларускай мяжы, піша Most.

Кадр з афіцыйнага трэйлера серыяла Znieczulenie

Прэм'ера медыцынскай драмы рэжысёра Лукаша Астальскага (Łukasz Ostalski) адбылася 4 верасня 2026 года.

Па сюжэце серыяла доктар Лазаж, якога грае Лешак Ліхота, — выдатны польскі нейрахірург. Аднак яго кар'ера ў Варшаве аказваецца пад пагрозай пасля смелай, але няўдалай аперацыі на галаўным мозгу маладога мужчыны. У выніку ён пераязджае ў Сувалкі — горад у Падляшскім ваяводстве, прыкладна за 60 кіламетраў ад беларускай мяжы. Там ён уладкоўваецца ў мясцовую бальніцу.

«Я кардыяхірург. Быў ім у Беларусі»

Беларускі лекар Алег Кавалёў (яго грае ўкраінскі акцёр Андрэй Жураўскі) — не цэнтральны, але яркі персанаж. Праўда, па сюжэце доктарам у Польшчы ён працаваць не можа, а ў асноўным прыбірае ў бальніцы.

У першай серыі разам з галоўным героем ён выходзіць з лякарні, каб прыняць пацыента ў цяжкім стане, якога толькі што даставіла хуткая дапамога.

— Падобна на ўдар міякарда, — кажа беларус.

— А ты адкуль ведаеш? — дзівіцца нейрахірург.

— Я кардыяхірург. Быў ім у Беларусі. Тут я толькі прыбіраў, — адказвае той.

Пазней Алег выходзіць з палаты, штурхаючы перад сабой вазок са смеццем. Кажа, што ўжо падаў дакументы на дзяржаўны экзамен, які патрэбны для вяртання ў прафесію. Рыхтуецца здаваць праз паўгода. «Гэта вельмі доўга. Да таго часу пальцы здранцвеюць, хлопец», — кажа яму лекар.

Па сюжэце Алег прыехаў у Польшчу, адсядзеўшы на радзіме за палітыку. На паясніцы ў яго велізарны шнар — выпаленае слова «здраднік» (менавіта па-беларуску). Так стваральнікі польскага серыяла адлюстравалі, што герою давялося перажыць у турме.

Алег Кавалёў — калі не зборны вобраз беларускага палітэмігранта, то ўжо дакладна той, хто спрабуе данесці калектыўны боль. Яго мучаюць начныя кашмары, бываюць успышкі агрэсіі. Тлумачачы свой стан, ён кажа: «У кожнага другога апазіцыянера трывожны разлад».

Беларускі доктар паказаны ў серыяле чалавекам, які востра адчувае чужы боль. Але пры ўсёй высакароднасці і прафесіяналізме Кавалёў — персанаж не ідэальны. Не даючы рады з перажытай траўмай, ён сярод белага дня крадзе псіхатропныя прэпараты, адцягваючы калегу фліртам. Затым адна з супрацоўніц знаходзіць Алега, які ляжыць на каталцы ў паўсвядомым стане. Пазней падчас сутыкнення з калегам з яго кішэні выпадае амаль пустая ўпакоўка псіхатропу.

Міграцыйны крызіс у серыяле

У чацвёртай серыі нечакана ўздымаецца тэма міграцыйнага крызісу на польска-беларускай мяжы. Стваральнікі серыяла не завастраюць увагу на яго палітычных прычынах, ставячы ў цэнтр сюжэту драму мігрантаў.

Пара сужэнцаў выпадкова знаходзіць у лесе цёмнаскурую дзяўчынку і выклікае хуткую дапамогу. Разам з брыгадай медыкаў на месца здарэння адпраўляецца і нейрахірург Лазаж, які быў паблізу. Дзяўчынка ў крытычным стане: у яе няма пульсу і дыхання, а сэрца спыняецца. Аднак рэанімацыя дазваляе вярнуць дзіця да жыцця.

У бальніцы дзяўчынка па імені Раня прыходзіць у прытомнасць. Алег Кавалёў апынаецца ў гэты момант побач з ёй — і з дапамогай анлайн-перакладчыка даведваецца, што ў лесе засталася мама мігранткі. Ён адзін адпраўляецца на яе пошукі.

Што ты рабіў у Беларусі? — Хацеў нешта змяніць

Знайшоўшы мігрантку ў лесе, Кавалёў выяўляе раненне грудной клеткі і назапашванне вадкасці ў перыкардзе, што патрабуе хірургічнага ўмяшання. Алег звяртаецца да Лазажа па дапамогу і пераконвае яго правесці аперацыю ў сутарэнні лякарні, каб пра жанчыну не даведаліся і не дэпартавалі іх з дачкой у Беларусь. У выніку Кавалёў, які да таго моманту не аперыраваў ужо 10 месяцаў, праводзіць аперацыю сам, а паляк яму асістуе.

— А што ты наогул рабіў у Беларусі? — пытаецца польскі лекар.

— Верыў у многія рэчы. Хацеў нешта змяніць.

— Але ўжо не верыш?

Гэтае пытанне застаецца без адказу. А аперацыя праходзіць паспяхова.

Як паказана Беларусь і стасункі з палякамі

Нягледзячы на ​​спрэчныя ўчынкі беларускага доктара, польскія калегі яго падтрымліваюць і прызнаюць яго прафесійныя навыкі нават без афіцыйных дакументаў. А псіхіятр, да якога ён трапляе, спрабуе дапамагчы яму даць рады прывідам мінулага і залежнасці.

Пра Беларусь глядач даведваецца са слоў Кавалёва.

«Ты не ведаеш, як у нас у Беларусі. З Польшчы не відаць, але дома шмат людзей, якія хочуць, каб наша краіна была іншай», — расказвае ён свайму псіхіятру.

Хто грае беларуса

Ролю беларускага доктара ў серыяле выканаў 31‑гадовы ўкраінскі актор Андрэй Жураўскі. Ён нарадзіўся ў Львове. Акцёрскую адукацыю атрымаў у Кіеўскім нацыянальным універсітэце тэатра, кіно і тэлебачання імя Івана Карпенкі-Карага.

Каментары5

  • Ганна
    06.11.2026
    агіднасьць, гэта метафарычнае. Людзі пасля турмы, наркотыкі гэта нейкі выхад з таго болю, што нанеслі лукашысты. Палякі дапамагаюць забыцца на тыя жыхі, што былі ў турмах. Знайсці сілы і дыць па-людску. Бо здраднік на плячах, што напісаны нейкай падлай, баліць у душы, не на спіне. Таму не скулі, лукавы. Палякі і беларусы яшчэ будуць жыць разам у канфедэрацыі, бо так можна адбівацца ад вашых сяброў з усходу. Серыял - выдатны!
  • агіднасьць
    07.11.2026
    Ганна, нарката хрэн зь ёй, а укрыцьцё чужынцаў-хаўрусьнікаў лукі ад польскіх памежнікаў гэта таксама метафарычнае? ляхі цябе прыняць пагадзіліся, а ты ім за гэта здрадай адплачваеш, ці я неяк няправільна зразумеў артыкул?

    не хачу я, каб у мяне такая рэпрэзэнтацыя была, хаця нічога іншага ад н*тфлікса й не чакаў
  • Ганна
    07.11.2026
    агіднасьць, мігранты не хаўруснікі. Людзі бягуць ад вайны і жабрацтва. Што ты нясеш, дзіцё?

Цяпер чытаюць

На канцэрт Кадышавай у Мінску ў какошніках прыйшлі нават мужчыны85

На канцэрт Кадышавай у Мінску ў какошніках прыйшлі нават мужчыны

Усе навіны →
Усе навіны

УСУ ўдарылі па Крымскім мосце. Рух транспарту спынены15

Турысты накідалі ў фантан Трэві амаль на 200 тысяч еўра менш пасля таго, як падыход да яго зрабілі платным4

Кітайскі маркетплэйс Temu сам прапанаваў беларусцы супрацоўніцтва, але зліўся, калі даведаўся яе грамадзянства13

Мінабароны расказала, як над Беларуссю збіваюць заблукалыя дроны2

З Янам Памедорам Рэуцкім развіталіся ў Варшаве

Канкурэнт Starlink страціў 40 спадарожнікаў: ракета не даляцела да арбіты

Сабаленка адкацілася на трэцяе месца ў сусветным рэйтынгу

Сэрца — амаль адзіны орган, які не хварэе на рак. Навукоўцы пачынаюць разумець чаму1

Грэцкі агонь, антыкітэрскі механізм, сільфій ды іншыя страчаныя вынаходніцтвы. Чаму чалавецтва іх забыла?1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На канцэрт Кадышавай у Мінску ў какошніках прыйшлі нават мужчыны85

На канцэрт Кадышавай у Мінску ў какошніках прыйшлі нават мужчыны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць