Грамадства55

У Мінску пачалі будаваць Казахстанскі квартал

У Мінску пачалі будаваць жылы комплекс, які атрымаў назву «Казахстанскі квартал». Ён размесціцца каля станцыі метро «Міхалова», непадалёк ад праспекта Жукава. Пра пачатак работ паведаміла ўпраўленне капітальнага будаўніцтва Мінгарвыканкама.

Фота: t.me/uksmgi

Будаўніцтва пачалося з узвядзення двух дамоў для грамадзян, якія стаяць на чарзе на паляпшэнне жыллёвых умоў. Усяго ў новым квартале плануюць пабудаваць сем шматпавярховых жылых дамоў і паркінг. Заказчыкам выступае прадпрыемства «Упраўленне капітальнага будаўніцтва Захад».

Праект з'явіўся ў выніку дамоўленасцяў паміж Беларуссю і Казахстанам, дасягнутых у 2022 годзе. Бакі планавалі рэалізаваць некалькі сумесных праектаў у будаўнічай сферы, у тым ліку стварыць падобныя жылыя кварталы ў сталіцах дзвюх краін: беларускі — у Астане, казахстанскі — у Мінску.

Для мінскага квартала выбралі тэрыторыю каля станцыі метро «Міхалова», абмежаваную вуліцамі Чыгуначнай, Дубравінскай, Грушаўскай і Прамой. Раней тут знаходзілася прамысловая зона, якую знеслі.

Першапачаткова будаўніцтва планавалі пачаць яшчэ ў другой палове 2025 года, аднак да работ прыступілі толькі цяпер.

Каментары5

  • мала азіятчыны ў Мінску
    10.11.2026
    з казахскімі арнаментамі...
  • Вася
    10.11.2026
    Нет, ничего удивительного, они тут уже живут как у себя дома
  • Стэп-BY-Стэп
    10.11.2026
    Вася, а нашы ў Казахстане жывуць, як у сябе дома, і што? Да беларусаў там цалкам пазітыўна ставяцца. Праекцік мутны, канешне, як і ўсё павязанае з лукоўскімі. Але ксенафобія тут абсалютна недарэчная. Наконт як дома, там улады прыватнікаў не прасуюць, як тут. Так, аўтарытарызм, карупцыя, але вольнага паветра паболей будзе па адчуваннях. І сваю культуру і мову казахі цэняць нашмат болей, чым беларусы.

Цяпер чытаюць

«Цяпер я здаю 41 кватэру ў Мінску і хачу вырасці да 100 кватэр». Беларус расказаў пра бізнэс на кароткатэрміновай арэндзе жылля24

«Цяпер я здаю 41 кватэру ў Мінску і хачу вырасці да 100 кватэр». Беларус расказаў пра бізнэс на кароткатэрміновай арэндзе жылля

Усе навіны →
Усе навіны

Рада дырэктараў Nvidia не мае намеру вяртаць Джэнсэна Хуанга на пасаду генеральнага дырэктара1

Статкевіч пра Ціханоўскага: Ты патрэбны Беларусі. Вяртайся да сябе хутчэй, герой55

Ці нападалі мядзведзі ў Беларусі на людзей?1

Мігранты ўсё радзей едуць у багатыя краіны. І гэта можа стаць праблемай для тых краін9

Навукоўцы прыдумалі аднаразовыя кубачкі для кавы без кроплі пластыку2

«Рамантаваць будзе складаней, чым будаваць з нуля». Ці магчыма хутка аднавіць Крымскі мост?8

Жанчына злавіла ў Друці больш чым 13‑кілаграмовага шчупака ФОТАФАКТ4

У Дзяржынску ў пенсіянеркі здарыўся інсульт адразу пасля таго, як яе выпісалі з бальніцы пасля аперацыі1

Google зрабіла стаўку на тэхналогію, якая для здабычы электрычнасці выпарвае горныя пароды5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Цяпер я здаю 41 кватэру ў Мінску і хачу вырасці да 100 кватэр». Беларус расказаў пра бізнэс на кароткатэрміновай арэндзе жылля24

«Цяпер я здаю 41 кватэру ў Мінску і хачу вырасці да 100 кватэр». Беларус расказаў пра бізнэс на кароткатэрміновай арэндзе жылля

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць