Грамадства2424

«Усе грошы пайшлі на матэрыялы і падаткі». Аўтар незабыўных скульптур у Быхаве, Касцюковічах і Гарадцы адказаў крытыкам

Скульптуру «Жанчыне-маці», якую паставілі ў гарадскім парку Быхава, актыўна абмяркоўваюць у сеціве — каментары ў асноўным крытычныя і здзеклівыя. Адказ крытыкам даў і аўтар кампазіцыі, магілёўскі скульптар Аляксандр Мінькоў.

Скульптар Аляксандр Мінькоў у сваёй майстэрні падчас працы над праектамі 2026 года. Фота: Андрэй Сазонаў / sb.by

Пад допісам аднаго з карыстальнікаў, які іранічна выказаўся пра сучасную скульптуру ў Быхаве, адна з каментатарак выказала меркаванне, што помнік маглі зляпіць за адну ноч, а твар атрымаўся няўдалым, бо гіпс не паспеў высахнуць. Мінькоў адказаў коратка: «Гэта граніт».

Іншая карыстальніца пацікавілася, колькі бюджэтных грошай заплацілі за гэты твор. Скульптар заявіў, што не атрымаў нічога. У каментарах на іншых платформах ён таксама адзначаў, што ў Быхаве аплацілі толькі камень і падаткі, а сам ён, маўляў, месяц бясплатна працаваў з гранітам.

«Дзякуй усім за каментары, што перажываеце. Вазьміце ў рукі кувалду і зубіла, а праз месяц з сямі тон граніту зрабіце дзве тоны. Паглядзім, што ў вас атрымаецца, і гэта ўсё не за грошы. Зрабіў падарунак гораду, а цябе паліваюць. Усе грошы пайшлі на матэрыялы і падаткі», — напісаў скульптар.

Мясцовыя ўлады, якія ўрачыста адкрылі помнік, пазней прызналі, што да яго ёсць «вялікія заўвагі», і паабяцалі выправіць недахопы да канца тыдня.

Новы помнік «Жанчыне-маці» ў Быхаве. Фота: bykhov.by

Акрамя быхаўскага помніка, Аляксандр Мінькоў з'яўляецца аўтарам таксама сумнеўнай мастацкай якасці помнікаў у Касцюковічах і лукашэнкаўскім Гарадцы Шклоўскага раёна.

Каментары24

  • Стаханаў
    10.11.2026
    Нейкае дзіўнае вымярэнне мастацкай каштоўнасці - у тонах на гадзіну.
  • Каб пан скульптар
    10.11.2026
    пакінуў ад сямі тон граніту - шэсць з паловай, то было б і лягчэй, і крапчэй, і манументальней. І мастацкую вартасць ніхто б не аспрэчваў.
  • Данатар
    10.11.2026
    Кожны робіць што можа, але толькі дома. А “гэта” не выглядае прыгожа. Дыспрапорцыя.

Цяпер чытаюць

На канцэрт Кадышавай у Мінску ў какошніках прыйшлі нават мужчыны85

На канцэрт Кадышавай у Мінску ў какошніках прыйшлі нават мужчыны

Усе навіны →
Усе навіны

УСУ ўдарылі па Крымскім мосце. Рух транспарту спынены15

Турысты накідалі ў фантан Трэві амаль на 200 тысяч еўра менш пасля таго, як падыход да яго зрабілі платным4

Кітайскі маркетплэйс Temu сам прапанаваў беларусцы супрацоўніцтва, але зліўся, калі даведаўся яе грамадзянства13

Мінабароны расказала, як над Беларуссю збіваюць заблукалыя дроны2

З Янам Памедорам Рэуцкім развіталіся ў Варшаве

Канкурэнт Starlink страціў 40 спадарожнікаў: ракета не даляцела да арбіты

Сабаленка адкацілася на трэцяе месца ў сусветным рэйтынгу

Сэрца — амаль адзіны орган, які не хварэе на рак. Навукоўцы пачынаюць разумець чаму1

Грэцкі агонь, антыкітэрскі механізм, сільфій ды іншыя страчаныя вынаходніцтвы. Чаму чалавецтва іх забыла?1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На канцэрт Кадышавай у Мінску ў какошніках прыйшлі нават мужчыны85

На канцэрт Кадышавай у Мінску ў какошніках прыйшлі нават мужчыны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць