Свет22

У Крамлі пракаментавалі вынікі сустрэчы з амерыканскімі перамоўнікамі

У Крамлі пракаментавалі вынікі сустрэчы Уладзіміра Пуціна з амерыканскімі прадстаўнікамі Стывам Уіткафам і Джарэдам Кушнерам. Ад расійскага боку выступіў памочнік прэзідэнта Расіі Юрый Ушакоў.

Юрый Ушакоў. Фота: AP Photo / Pavel Bednyakov, Pool

Юрый Ушакоў заявіў, што размова была «змястоўнай, канструктыўнай, адкрытай і карыснай, як, зрэшты, і ўсе папярэднія гутаркі».

Паводле яго слоў, амерыканскія перамоўнікі актыўна падтрымалі прапанову Пуціна правесці гуманітарную аперацыю ў Канстанцінаўцы ў Данецкай вобласці.

Акрамя таго, цяпер узгадняюцца параметры «самага маштабнага» абмену ваеннапалоннымі.

Ушакоў таксама паведаміў, што Расія гатовая неадкладна пачаць сумеснае з ЗША абмеркаванне прапаноў па еўрапейскай бяспецы. Паводле яго слоў, у Масквы ёсць на гэты конт «свежыя меркаванні».

Таксама памочнік Пуціна заявіў, што ў Крамлі разлічваюць на тое, што Уіткаф і Кушнер перададуць прэзідэнту Украіны Уладзіміру Зяленскаму «сігналы», атрыманыя падчас сустрэчы з Пуціным.

Каментары2

  • Гражданин РБ
    12.11.2026
    Что за освобождение такое, что после него надо проводить гуманитарные операции?
  • Вольга
    12.11.2026
    Якія ж яны жахліва напужаныя, што так надуваюцца псеўдаімперскай "веліччу". Да дэфолту крамлёўскай палітыкі застаецца не болей за год.

Цяпер чытаюць

На канцэрт Кадышавай у Мінску ў какошніках прыйшлі нават мужчыны85

На канцэрт Кадышавай у Мінску ў какошніках прыйшлі нават мужчыны

Усе навіны →
Усе навіны

УСУ ўдарылі па Крымскім мосце. Рух транспарту спынены15

Турысты накідалі ў фантан Трэві амаль на 200 тысяч еўра менш пасля таго, як падыход да яго зрабілі платным4

Кітайскі маркетплэйс Temu сам прапанаваў беларусцы супрацоўніцтва, але зліўся, калі даведаўся яе грамадзянства13

Мінабароны расказала, як над Беларуссю збіваюць заблукалыя дроны2

З Янам Памедорам Рэуцкім развіталіся ў Варшаве

Канкурэнт Starlink страціў 40 спадарожнікаў: ракета не даляцела да арбіты

Сабаленка адкацілася на трэцяе месца ў сусветным рэйтынгу

Сэрца — амаль адзіны орган, які не хварэе на рак. Навукоўцы пачынаюць разумець чаму1

Грэцкі агонь, антыкітэрскі механізм, сільфій ды іншыя страчаныя вынаходніцтвы. Чаму чалавецтва іх забыла?1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На канцэрт Кадышавай у Мінску ў какошніках прыйшлі нават мужчыны85

На канцэрт Кадышавай у Мінску ў какошніках прыйшлі нават мужчыны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць