Музыка

«Я нарадзіла маленькую прынцэсу». Кумір міленіялаў Аўрыл Лавінь упершыню стала мамай у 42 гады

Канадская спявачка і актрыса прызналася, што стала мамай. Аўрыл апублікавала тры фота з нованароджанай дачкой.

Учора Аўрыл Лавінь упершыню ў 2026 годзе выйшла на сувязь у асабістым блогу. Яна паведаміла, што нарадзіла дачку. Аўрыл апублікавала тры кранальныя чорна-белыя здымкі. На першым кадры — ручка малой і рукі яе бацькоў.

Фота з інстаграма Аўрыл Лавінь

Таксама артыстка сфатаграфавалася з дачкой на руках, беражліва прыціскаючы яе да грудзей.

Фота з інстаграма Аўрыл Лавінь

А на трэцім здымку на скейтбордзе — частай візітоўцы яе ранейшых кліпаў — стаялі тры пары абутку.

Фота з інстаграма Аўрыл Лавінь

«Наша маленькая прынцэса з'явілася на свет», — напісала Лавінь.

Аўрыль Лавінь афіцыйна была замужам двойчы. Першы шлюб спявачкі з музыкам Дэрыкам Уіблі распаўся ў 2009 годзе. Другі раз Аўрыль выйшла замуж у 2013 годзе: яе мужам стаў лідар «Нікельбэк» Чэд Кругер. Праз два гады пара абвясціла пра развод.

Хто яе новы абраннік — невядома.

У нулявыя і дзясятыя гады Аўрыл Лавінь была адной з самых папулярных спявачак, якія выступалі ў стылі поп-панк.

У 2014 годзе Лавінь раптоўна знікла з публічнай прасторы, пасля чаго яе фанаты пачалі будаваць канспіралагічныя тэорыі пра тое, што магло здарыцца са спявачкай.

Самай папулярнай з іх стала тэорыя пра тое, што Лавінь нібыта памерла яшчэ ў 2002 годзе, а цяпер замест яе выступае двайнік.

Каментары

Цяпер чытаюць

Палкоўнік-беларус заклікаў расійскіх камандзіраў самім спыніць вайну34

Палкоўнік-беларус заклікаў расійскіх камандзіраў самім спыніць вайну

Усе навіны →
Усе навіны

У Гродзенскай вобласці — новы інспектар ад Лукашэнкі

Лукашэнка прызначыў новага віцэ-прэм'ера, адказнага за сельскую гаспадарку6

Мінчанка купіла сапраўдную чырвоную ікру па 40 рублёў за кілаграм. Крама прадае яе па 3807

У Полацку на месцы княжацкага храма XII стагоддзя ўсё ж паставілі капліцу 2

Марыце пра першы складны айфон? Паглядзіце, што выявіла карыстанне ім5

Кожны восьмы мігрант сутыкаецца ў Польшчы з фізічным гвалтам — апытанне21

У ЗША запусцілі архіў беларускіх незалежных сайтаў20

Зяленскі пацвердзіў, што карвет «Меркурый» каля Лівіі патапіла Украіна. Другой цэллю быў сухагруз «Ангара»5

Фінансы акцёра Эштана Кутчэра перасягнулі адзнаку адзін мільярд даляраў3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Палкоўнік-беларус заклікаў расійскіх камандзіраў самім спыніць вайну34

Палкоўнік-беларус заклікаў расійскіх камандзіраў самім спыніць вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць