Свет4040

Пуцін патрабуе вяртання НАТА да стану 1997 года

Як вынікае з дакумента, расійскі прэзідэнт таксама хоча, каб Францыя і Вялікабрытанія выключылі магчымасць выкарыстання сваёй ядзернай зброі для абароны іншых еўрапейскіх краін.

Уладзімір Пуцін. Фота: Contributor / Getty Images

Расія вярнулася да патрабаванняў, якія вылучала ў снежні 2021 года, за два месяцы да ўварвання, піша The New York Times. Цяпер яна ставіць іх умовай для мірнай здзелкі. 

Журналісты атрымалі неафіцыйны дакумент ад аднаго з удзельнікаў перамоў.

Сярод патрабаванняў Расіі — адвесці войскі і базы НАТА на пазіцыі 1997 года, гэта значыць да пашырэння альянсу. Гэта асабліва аслабіла б Польшчу і краіны Балтыі.

Таксама Расія хоча спыніць пашырэнне НАТА і любую ягоную вайсковую актыўнасць ва Украіне, Усходняй Еўропе, на Паўднёвым Каўказе і ў Цэнтральнай Азіі.

Пуцін, як вынікае з дакумента, хоча, каб Францыя і Вялікабрытанія выключылі магчымасць выкарыстання сваёй ядзернай зброі для абароны іншых еўрапейскіх краін.

Сярод патрабаванняў таксама цалкам спыніць пастаўкі заходняй зброі Украіне. Дазволіць Украіне ўступіць у ЕС прапануюць толькі пры ўмове, што яна не будзе ўдзельнічаць у агульнай абароннай палітыцы.

Каментары40

  • Юзік
    14.11.2026
    Што чуваць у звыш-дзяржавы па Малай Такмачцы?
  • %
    14.11.2026
    Гэта такая тактыка - патрабуй невыканальнага, а там паглядзім.
    Так званы захад улучна з ЗША зараз выглядаюць вельмі й вельмі слабымі, то чаму бы не паспрабаваць
  • Літвін
    14.11.2026
    Не, давайце вярнемся да Дэулінскага перамір'я 1618 году.

Цяпер чытаюць

На канцэрт Кадышавай у Мінску ў какошніках прыйшлі нават мужчыны85

На канцэрт Кадышавай у Мінску ў какошніках прыйшлі нават мужчыны

Усе навіны →
Усе навіны

УСУ ўдарылі па Крымскім мосце. Рух транспарту спынены15

Турысты накідалі ў фантан Трэві амаль на 200 тысяч еўра менш пасля таго, як падыход да яго зрабілі платным4

Кітайскі маркетплэйс Temu сам прапанаваў беларусцы супрацоўніцтва, але зліўся, калі даведаўся яе грамадзянства13

Мінабароны расказала, як над Беларуссю збіваюць заблукалыя дроны2

З Янам Памедорам Рэуцкім развіталіся ў Варшаве

Канкурэнт Starlink страціў 40 спадарожнікаў: ракета не даляцела да арбіты

Сабаленка адкацілася на трэцяе месца ў сусветным рэйтынгу

Сэрца — амаль адзіны орган, які не хварэе на рак. Навукоўцы пачынаюць разумець чаму1

Грэцкі агонь, антыкітэрскі механізм, сільфій ды іншыя страчаныя вынаходніцтвы. Чаму чалавецтва іх забыла?1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На канцэрт Кадышавай у Мінску ў какошніках прыйшлі нават мужчыны85

На канцэрт Кадышавай у Мінску ў какошніках прыйшлі нават мужчыны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць