Грамадства11

У Беларусі перастала працаваць сістэма анлайн-кантролю за рухам тавараў — ад шын да фенаў. Гэта не першы такі збой сёлета

Праграмны комплекс, які абавязвае бізнэс перадаваць звесткі пра кожную партыю бытавой тэхнікі, веласіпедаў і шэрагу іншай прадукцыі праз электронныя накладныя, стаў недаступны. Прычыны тэхнічнай праблемы і тэрміны аднаўлення базы, на якой таксама трымаецца дзяржаўны маніторынг цэн, пакуль не называюцца.

Праца з электроннымі накладнымі праз дзяржаўную сістэму прасочвання абавязковая нават для аперацый з дробнай бытавой тэхнікай накшталт чайнікаў і фенаў. Ілюстрацыйнае фота. Фота: 5element.by

Недаступнасць сэрвісаў праграмнага комплексу «Сістэма прасочвання тавараў», скарочана ПК СПТ, была зафіксаваная ў нядзелю, 15 лістапада 2026 года, а 14:40. Пра гэта паведаміў афіцыйны тэлеграм-канал Міністэрства падаткаў і збораў. У ведамстве адзначылі, што пра аднаўленне працы комплексу паведамяць дадаткова, аднак ні прычын збою, ні прыблізнага часу выпраўлення сітуацыі не ўдакладнілі.

Што гэта за сістэма і за чым яна сочыць

Праграмны комплекс уваходзіць у структуру аўтаматызаванай сістэмы падатковага ведамства «Разлік падаткаў» і дзейнічае з 1 ліпеня 2021 года паводле ўказа № 496. Як тлумачыцца на сайце Міністэрства падаткаў і збораў, платформа ў рэжыме рэальнага часу кантралюе выраб, імпарт і перамяшчэнне асобных груп тавараў па Беларусі і ў межах ЕАЭС. Любая кампанія ці індывідуальны прадпрымальнік пры аперацыях з такой прадукцыяй абавязаныя выкарыстоўваць электронныя накладныя і перадаваць поўныя звесткі пра кожную партыю ў базу падатковай.

Акрамя падатковага кантролю, гэтая база служыць падмуркам для маніторынгу цэнаўтварэння. Як паведамляў Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал са спасылкай на намесніцу міністра антыманапольнага рэгулявання і гандлю Наталлю Васілеўскую, менавіта сістэма прасочвання з’яўляецца асноўнай крыніцай даных для створанай уладамі аўтаматызаванай сістэмы аналізу і кантролю цэн. Яна дазваляе штодня адсочваць ланцужкі змены кошту тавару ад вытворцы або імпарцёра да рознічнай крамы.

Спачатку пад такі кантроль траплялі толькі тры групы тавараў: шыны і пакрышкі, халадзільнікі і маразільнікі, а таксама велатавары. Аднак з 1 сакавіка 2026 года, паводле звестак партала pnkbel.by, спіс істотна пашырылі за кошт буйной і дробнай бытавой тэхнікі. Цяпер праз сістэму праходзяць пральныя і пасудамыйныя машыны, кухонныя камбайны, мультываркі, мікрахвалевыя печы, пліты і варачныя паверхні, пыласосы, прасы, чайнікі, дрылі, фены і тэлевізары.

Як працуе бізнэс падчас такіх адключэнняў

Цяперашні збой у працы ПК СПТ — ужо другі зафіксаваны сёлета выпадак. Папярэдняе адключэнне адбылося 14 лютага 2026 года, калі сэрвісы комплексу перасталі працаваць з 08:00.

Тады Міністэрства ппадаткаў і збораў на сваім сайце тлумачыла, што на час тэхнічных непаладак бізнэс мае права адгружаць падкантрольныя тавары са звычайнымі папяровымі накладнымі.

Аднак ад лічбавай справаздачнасці гэта не вызваляе: пасля аднаўлення работы сістэмы прадпрымальнікі ўсё роўна абавязаныя стварыць электронныя накладныя і загрузіць іх у базу на працягу пяці працоўных дзён. У паведамленні ад 15 лістапада ведамства пакуль не інфармавала пра вяртанне сэрвісаў да працы.

Каментары1

  • Чэстны знак
    15.11.2026
    А Турчын, ну такі дырны (чуў такое), а сьпіс тавараў, якія б маглі пайсці ў гэтую сістэму, хай сабе і часова, скараціў.

Цяпер чытаюць

На канцэрт Кадышавай у Мінску ў какошніках прыйшлі нават мужчыны85

На канцэрт Кадышавай у Мінску ў какошніках прыйшлі нават мужчыны

Усе навіны →
Усе навіны

УСУ ўдарылі па Крымскім мосце. Рух транспарту спынены15

Турысты накідалі ў фантан Трэві амаль на 200 тысяч еўра менш пасля таго, як падыход да яго зрабілі платным4

Кітайскі маркетплэйс Temu сам прапанаваў беларусцы супрацоўніцтва, але зліўся, калі даведаўся яе грамадзянства13

Мінабароны расказала, як над Беларуссю збіваюць заблукалыя дроны2

З Янам Памедорам Рэуцкім развіталіся ў Варшаве

Канкурэнт Starlink страціў 40 спадарожнікаў: ракета не даляцела да арбіты

Сабаленка адкацілася на трэцяе месца ў сусветным рэйтынгу

Сэрца — амаль адзіны орган, які не хварэе на рак. Навукоўцы пачынаюць разумець чаму1

Грэцкі агонь, антыкітэрскі механізм, сільфій ды іншыя страчаныя вынаходніцтвы. Чаму чалавецтва іх забыла?1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На канцэрт Кадышавай у Мінску ў какошніках прыйшлі нават мужчыны85

На канцэрт Кадышавай у Мінску ў какошніках прыйшлі нават мужчыны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць