Здарэнні22

14‑гадовая мінчанка зайшла ў дадатак для знаёмстваў і аддала ўсе сямейныя зберажэнні

У міліцыю звярнулася сям'я 14‑гадовай мінскай школьніцы. Дзяўчынка перапісвалася з аднагодкам у дадатку для знаёмстваў, а потым паехала на сустрэчу з ім да метро. У выніку яна аддала кур'еру сямейныя зберажэнні — 3500 даляраў, паведамляе прэс-служба міліцыі.

Калі дзяўчынка прыехала на месца сустрэчы, суразмоўца папрасіў яе адправіць яму сваю геалакацыю. Пасля гэтага школьніцы прыйшло відэапаведамленне ад незнаёмага мужчыны ў масцы. Ён пачаў ёй пагражаць. Спалохаўшыся, дзяўчынка заблакавала яго.

Неўзабаве школьніцы патэлефанаваў мужчына, які назваўся супрацоўнікам КДБ. Ён заявіў, што чалавек у масцы — тэрарыст, а самой дзяўчынцы нібыта пагражае крымінальная адказнасць за садзейнічанне яму.

Затым з ёй звязалася жанчына, якая прадставілася супрацоўніцай падатковай службы. Пад выглядам праверкі грошай яна пераканала школьніцу знайсці дома сямейныя зберажэнні.

Падчас відэазванка дзяўчынка паказала жанчыне канверт з 3500 далярамі. Пасля гэтага школьніца пераклала грошы ў касметычку і перадала іх кур'еру, які прыехаў па наяўныя.

Пазней высветлілася, што кур'ерам таксама была 14‑гадовая школьніца. Яна сама стала ахвярай падману і па ўказаннях махляроў адвезла чужыя грошы ў схованку ў Мінскім раёне.

Каментары2

  • СШ, ау
    16.11.2026
    Як звязана геалакацыя, падатковая служба і праверка грошай? І чаму "падатковая" звязваецца з дзецьмі? Школьніца такія пытанні сабе не задала?
    Пытанне: у школах сёння ёсць урокі такой навукі як "Логіка"? Мне нешта страшна за смартфоннае пакаленне. За іх розум.
  • уа
    16.11.2026
    вы не ведаеце, як махляры ўмеюць апрацоўваць... і лепш вам гэта не зведаць на сабе...

Цяпер чытаюць

«Гэта такая дробная, агідная помста Рамана». Соф’я Сапега расказала, як яе падманам знялі для перадачы Пратасевіча8

«Гэта такая дробная, агідная помста Рамана». Соф’я Сапега расказала, як яе падманам знялі для перадачы Пратасевіча

Усе навіны →
Усе навіны

Каля Канарскіх астравоў навукоўцы скідаюць у мора будаўнічае смецце. Навошта?

Бульбяная вайна паміж ЗША і Японіяй доўжыцца ўжо 76 гадоў. Чаму японцы не здаюцца?5

Еўропа створыць касмічны апарат для прыбірання смецця на арбіце

«Пуцін і Сі нам не сябры». Як на Захадзе рэагуюць на саміт Трампа ў Шэньджэні1

У Беларусі ўзрасла колькасць забойстваў2

«Святлана не прыйшла на стрым, сапсаваўшы мне дзень нараджэння і настрой і не падарыўшы ніякага падарунка»44

Стала вядома, як будзе выглядаць выпраўленая скульптура беларускай жанчыны ў Быхаве20

Зяць Трампа паведаміў, што Пуцін згодны на гарантыі Украіне паводле прынцыпу пятага артыкула НАТА5

«Будуць сядзець. Нават калі ў пяць, дзесяць разоў больш будзе». Лукашэнка не збіраецца спыняць рэпрэсіі, хоць Коўл і просіць70

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Гэта такая дробная, агідная помста Рамана». Соф’я Сапега расказала, як яе падманам знялі для перадачы Пратасевіча8

«Гэта такая дробная, агідная помста Рамана». Соф’я Сапега расказала, як яе падманам знялі для перадачы Пратасевіча

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць