Грамадства3030

Беларусы начамі стаяць у чарзе, каб уладкавацца на склад Wildberries у «Вялікім камені» з заробкам ад 1500 рублёў

Прыехала а дзявятай раніцы — была 309‑й у чарзе. Ахвотныя працаваць на складзе ў «Вялікім камені» расказваюць у Threads, як спрабуюць аформіцца па некалькі дзён, заўважыў Reform.news.

Ахвотныя ўладкавацца на склад Wildberries у індустрыяльным парку «Вялікі камень» пад Мінскам займаюць чаргу ноччу і ездзяць туды па некалькі дзён запар. Аўтарка аднаго з пастоў прыехала на афармленне а дзявятай раніцы і была 309‑й у чарзе. Паводле яе слоў, людзі спрабуюць трапіць унутр па два-тры дні, а тыя, хто запісваецца апоўначы, атрымліваюць нумары блізу 80-га.

Іншы каментатар піша, што а 5:53 на рэгістрацыі ўжо было 57 чалавек, хоць афармленне пачынаецца а дзявятай. Яшчэ два тыдні таму, мяркуючы з каментароў, уладкавацца можна было за гадзіну.

Склад, пра які ідзе гаворка, запусцілі 25 мая гэтага года — ён працуе амаль сем месяцаў, але ажыятаж вакол працаўладкавання ўзнік менавіта цяпер. Заробак залежыць ад выпрацоўкі, і ў вакансіі гэта адкрыта пазначана: ад 1500 да 6000 рублёў на месяц.

Аплата здзельная: за кожны «пік» (адну аперацыю з адзінкай тавару) плацяць фіксаваную стаўку. Напрыклад, работнік скануе рэч тэрміналам і кладзе яе ў ячэйку або скрынку ці дастае для выканання замовы. Пры гэтым, паводле каментатараў, аплата за «пік» апошнім часам знізілася — магчыма, праз няспынны паток ахвотных працаваць.

Паводле звестак выдання, на стажыроўцы людзі атрымліваюць каля 20 рублёў за паўтары гадзіны працы. Пры васьмігадзінным працоўным дні і пяцідзённым працоўным тыдні гэта прыкладна 2250 рублёў на месяц. Каментатары пацвярджаюць: навічкам на складзе WB залатыя горы не свецяць.

«Карацей, мы днямі ноччу прыехалі, запісаліся 25‑мі ў чаргу. Паехалі спаць. Потым прыехалі раніцай і за дзве гадзіны ўладкаваліся. Пасля яшчэ нават паспелі папрацаваць гадзіны тры. Але ў выніку за гэтыя тры гадзіны мы зарабілі па 45 рублёў чыстымі на рукі на чалавека», — піша elektros.pro у каментарах да паста.

У той жа час каментатары пішуць, што пры пэўным спрыце можна зарабіць і 250 рублёў за змену працягласцю 9—10 гадзін. Гэта 25—28 рублёў за гадзіну: пры такім жа графіку з васьмігадзінным працоўным днём атрымалася б 4200—4700 рублёў на месяц, а калі працаваць па 9—10 гадзін пяць дзён на тыдзень — каля 5250 рублёў.

Верагодна, людзей набіраюць з запасам, разлічваючы, што частка адсеецца, і заробкі праз гэта паступова зніжаюцца. Аўтарка паста пацвярджае: некаторыя яе знаёмыя аформіліся, выйшлі на працу адзін раз і больш не вярнуліся.

І ўсё ж паток ахвотных не змяншаецца.

«Праца не зусім лёгкая, але я дакладна ведаю — у Мінску такога заробку цяпер не знайсці», — піша адна з работніц склада.

Яшчэ адзін аргумент — свабодны графік, які мала хто гатовы прапанаваць.

Каментары30

  • Беларусы такія:
    12.11.2026
    А вяроўку з сабой браць, ці там выдадуць?
  • БелБалаболСтат
    12.11.2026
    ау? Где зарплаты от 3000 в Минске? Очереди за благосостоянием создаются.
  • Indrid Cold
    12.11.2026
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

На канцэрт Кадышавай у Мінску ў какошніках прыйшлі нават мужчыны85

На канцэрт Кадышавай у Мінску ў какошніках прыйшлі нават мужчыны

Усе навіны →
Усе навіны

УСУ ўдарылі па Крымскім мосце. Рух транспарту спынены15

Турысты накідалі ў фантан Трэві амаль на 200 тысяч еўра менш пасля таго, як падыход да яго зрабілі платным4

Кітайскі маркетплэйс Temu сам прапанаваў беларусцы супрацоўніцтва, але зліўся, калі даведаўся яе грамадзянства13

Мінабароны расказала, як над Беларуссю збіваюць заблукалыя дроны2

З Янам Памедорам Рэуцкім развіталіся ў Варшаве

Канкурэнт Starlink страціў 40 спадарожнікаў: ракета не даляцела да арбіты

Сабаленка адкацілася на трэцяе месца ў сусветным рэйтынгу

Сэрца — амаль адзіны орган, які не хварэе на рак. Навукоўцы пачынаюць разумець чаму1

Грэцкі агонь, антыкітэрскі механізм, сільфій ды іншыя страчаныя вынаходніцтвы. Чаму чалавецтва іх забыла?1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На канцэрт Кадышавай у Мінску ў какошніках прыйшлі нават мужчыны85

На канцэрт Кадышавай у Мінску ў какошніках прыйшлі нават мужчыны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць