Свет88

Гэтая выстава даказвае, што вопратка і сэксуальны гвалт ніяк не звязаныя ФОТЫ

Інсталяцыя «Што вы носіце?» — гэта 18 камплектаў адзення, у якіх былі ахвяры, калі іх згвалцілі. Сэксуальная сукенка ці кароткі топ — не чырвоная ануча для гвалтаўніка, бо ў яго поле зроку трапляюць і людзі, апранутыя зусім звычайна.

Зірніце самі, падобныя рэчы знойдуцца ў кожнага ў шафе. І ў гэтым галоўны мэсэдж праекта, які цяпер выстаўляецца ва ўніверсітэце штата Канзас.

Інсталяцыю стварылі ў 2013 годзе Джэн Брокман, дырэктар цэнтра прадухілення сэксуальнага гвалту і адукацыі, і доктар Мэры А. В’яндт-Хіберт, якая курыруе ініцыятывы арканзаскага цэнтра, што займаецца адукацыяй у пытаннях гвалту.

З таго часу праект паспеў павандраваць па розных універсітэтах. Гісторыі, якія расказвае гэтая вопратка, перажылі студэнты каледжаў і ўніверсітэтаў. Яны апісвалі тое, што з імі адбылося, на форумах, у інтэрв’ю, у сацыяльных сетках.

Аўтары праекта сабралі 40 расповедаў і аднавілі з дапамогай студэнтаў тыя камплекты адзення, у якіх былі ахвяры падчас згвалтавання.

Фота Джэніфер Спрагі, huffingtonpost.com.

Чытайце таксама:

«Муж любіў папужаць жонку тым, што вывозіў на балота і пачынаў тапіць» — псіхолаг пра сямейны гвалт

Каментары8

Цяпер чытаюць

На канцэрт Кадышавай у Мінску ў какошніках прыйшлі нават мужчыны85

На канцэрт Кадышавай у Мінску ў какошніках прыйшлі нават мужчыны

Усе навіны →
Усе навіны

УСУ ўдарылі па Крымскім мосце. Рух транспарту спынены15

Турысты накідалі ў фантан Трэві амаль на 200 тысяч еўра менш пасля таго, як падыход да яго зрабілі платным4

Кітайскі маркетплэйс Temu сам прапанаваў беларусцы супрацоўніцтва, але зліўся, калі даведаўся яе грамадзянства13

Мінабароны расказала, як над Беларуссю збіваюць заблукалыя дроны2

З Янам Памедорам Рэуцкім развіталіся ў Варшаве

Канкурэнт Starlink страціў 40 спадарожнікаў: ракета не даляцела да арбіты

Сабаленка адкацілася на трэцяе месца ў сусветным рэйтынгу

Сэрца — амаль адзіны орган, які не хварэе на рак. Навукоўцы пачынаюць разумець чаму1

Грэцкі агонь, антыкітэрскі механізм, сільфій ды іншыя страчаныя вынаходніцтвы. Чаму чалавецтва іх забыла?1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На канцэрт Кадышавай у Мінску ў какошніках прыйшлі нават мужчыны85

На канцэрт Кадышавай у Мінску ў какошніках прыйшлі нават мужчыны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць